Читаем Імя грушы полностью

Сляды былі надзіва выразнымі, што лёгкім ставалася не проста ісці, а подбегам бегчы, маючы ў сабе раскроенае сэрца, чуючы ўнутры сто мяхоў заклапочанасці. Нездарма я разы два-тры ўпала і ў нейкі з іх набіла сабе калена. Мабыць не так балюча, бо жвава працягвала пераслед, аж покуль не спрыкмеціла долу цела пані Самбук. Што я магла тады падумаць? Падумала, што смерць напаткала юную мраенніцу аб чыстым каханні. І хоць раней я ніколі не мела справаў з мерцьвякамі (апроч загіблых птушак і нашай гомельскай котачкі Кіці), я кінулася да Эмілі, як той каралевіч да спячай прыгажуні. Каралевіч з мяне, канечне, быў нікудышны, а вось прыгажуня сапраўды спала і сном не такім ужо і вечным, як гэта мне здалося спачатку. Відаць, зладзюга чагось перапужаўся і не схацеў цягнуць паненку далей праз Садовую да Свіслачы (ці куды?). Гучнымі і важкімі поўхамі я разгоўтала няшчасную Беласнежку. Тая лыпала з неўразуменнем сваім веснімі вочкамі, а потым, падобна мне, зарумзала ажно morve пацякло.

– Ты жывая здаравенькая? – спыталася я з нечаканым панібрацтвам і яшчэ больш неспадзяваным крывіцкім дыялектам.

– Que? – пачала па-французску паненка, а працёршы вочы, кінулася мне на шыю з пасіленым перапёлкавым плачам. – Ай, цётачка Наталечка, за што ён так мяне? Завошта ён цябе так трэснуў? Я ж мысліла чалавек, а то поскудзь шалудзівая…

Мяне прыглуздзіла.

– Стой, хіба гэта не Павел Аляксандравіч Аляксандраў?

– Ой, што Вы, – адкаснулася ад наслання пансіянарка. – Ён мо’ і падобны. En effet. Але гэта не Ваш будучы époux. Я адразу бачыла, што падобны, то і падумала…

– Сцішся, – даволі рэзка я перапыніла ейныя тлумачэнні. – Ты скажы лепш, ці цэлая?

Тая замоўкла, напэўна сумеўшыся ад няслушна зразуметага пытання.

– Ну во зараз гэны твой любіснік не набіў цябе? Рэбры ці пашчакі не паламаў? – удакладніла я.

– Не, здаецца, – працямумліла дзяўчына.

– Знаеш, дзеванька, не смей ты пра гэты казус нікому шверкаць, а злашча спадарыні Шрэйдар. А то я асабіста абраблю цябе так, як божанька чарапаху. Ясна?

– А-га… – скуголячы, выціснула з сябе тая і па-дзіцячы дадала. – А да чаго тут чарапаха?

Я зноў не пазнавала сябе і сваіх словаў. У мяне троху ныў крыж: верагодна, няёмка ўпала. Мяне ў жыцці так білі толькі двойчы: вось у гэты памянёны толькі што раз і колькі гадоў пазней – у 1863-м. Змрочна. Пра 63-ці, дык увогуле згадваць страшна, бо тут у Беларусі чварылася чортвед што, і я надта сумняваюся, каб нехта гэта змог калісьці асягнуць розумам і праўдзіва апісаць. Калі ўжо пра Каўказ і горцаў даводзіцца ўсялякую лухту чытаць і чуць, то што тады прыдворныя пэцкалі папераў пра нашу Беларусь накрамзоляць?! Зірнуць, напрыклад, у «Крывавы пуф» Усевалада Крастоўскага і плявацца, плявацца, плявацца. Сумленны чалавек, які застаўся пасля той вайны, інакш на падобны гатунак літаратуры рэагаваць не можа. Усё гэта вельмі а вельмі смярдзіць, калі, канечне, твой нос не заткнуты бязглуздым ура-патрыятызмам, калі ты сам не ачмурэлы ад гарэлкі настаўнік ці чыноўнік, што прыехаў сюдых з Тульскае ці Сімбірскае губерні, уцякаючы ад картачных даўгоў. А гэткіх тут зараз многа, і якія-заўгодна спробы аднаўлення беларускае дзяржаўнасці ў будучым сустрэнуць вялікі супраціў з боку адпітых заезных мазгоў.

Пасля ўсяго адбытага я рушыла да Паўла, які – зразумелася мне – фізічна не мог трэснуць мяне па твару сваёй прастрэленай левай рукой. Аднак у галаве завярцелася яшчэ нешта страшна неадчэпнае. Кінуўшыся дадому на Койданаўскую, я хацела спраўдзіць або спраставаць узніклыя туманныя няўцямкі. Давялося зноў звярнуцца да раману Фадзея Булгарына і адшукаць разгорнутую калісь старонку. На кніжных паліцах хроснай па-ранейшаму валадарыў гармідар, але на ўдачу «Іван Выжыгін» заставаўся на ранейшым сваім месцы між францускага выдання Карана і ўспамінамі нейкага нямецкага манаха. З пэўнымі цяжкасцямі знайшлася патрэбная бачына, і я прачытала тую фразу цалком: «– Пакіньце, мілая, калі ласка, не трэба цырымоніяў, – абвесціў Мілавідзін. – Памятай, што гэта іншы я». Хросная мела рацыю. Кніга не хлусіла. Кніга сказала ўсё адразу, але дурненькая настаўніца музыкі не спрамаглася гэтай праўды абачыць…

Было досыць позна, каб учыняць яшчэ адзін шпацыр па небяспечных, як выяўлялася, вуліцах Менску. Тэлефонаў тады мы яшчэ не ведалі. Спаслаўшыся на стому і нястачу апетыту, я аддалілася ў свой пакой ды легла спаць. Спання, аднак, ніякога не атрымалася, бо недадуманыя думкі адганялі ад мяне сон. Раніцою я пачувалася разбітым карытам. Маючы jour de repos, я збіралася вылавіць па абедзе Паўла, каб урэшце высветліць усё з той брыдотнай падзейнай каляіны. Аднак у часе снедання прынеслі цыдулачку ад Ірэны Галавацкай. Яна запрашала завітаць як мага хутчэй да сябе, бо прыйсці туды ж меўся і спадар Ляхоўскі з раскрытымі таямніцамі забойстваў мянчанак. Паляцела, нават не дакрануўшыся да omelette.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне