Читаем Імя грушы полностью

Прыгожым ён быў, што і казаць, вабным і з твару, і ў паставе. У гэтым палягала яшчэ адна з прычынаў дамскае прыхільнасці. Здаецца, Войслаў Боўт і сам быў у сваёй гожасці нагэтулькі перакананы, ажно меркаваў, што ўсе жанчыны мусяць яго, як не кахаць, дык прынамсі падабаць. Усёй гэнай вонкашняй чароўнасцю ён імкнуўся прынадзіць у свае сеткі-пасткі і мяне. Я ж ад самага нашага знаёмства ў тэатры (калі не памыляюся, тады давалі спектакль “Соф’я, княжна слуцкая” Сыракомлі) старанна ўнікала нагодаў паддацца спакусе паверыць яго мядовым прамовам.

У Менску Войслаў Боўт атайбаваўся пад канец вясны 1857 года. Не ведаю, дзе ён навучаўся, але ўва многіх тэмах гісторыі, археалогіі, літаратуры, народных звычаёў дэманстраваў веды, калі не лепшыя, чым у Адама Кіркора, дык прынамсі не горшыя, чым у Кандратовіча ці Шпілеўскага. Гэтыя выбітныя веды ніяк не адпавядалі ягонай прафесіі – судовы канцылярыст. Таму, маючы вочы і глузд, кажны мог засумлявацца, ці не хаваецца пад асобінай пана Баўта хтосьцейкі іншы. Такіх сумлеўнікаў, зрэшты, было не так многа, а іхныя гіпотэзы пра генэалогію баўтоўскіх ведаў участых набліжаліся да ўтапічных. Напрыклад пані Ірэна Главацкая спаважна цвердзіла пра ягоныя – даруй Божа! – іншапланетныя карані. Цвердзіла да пэўнага імгнення, бо хутка зрабілася яго тайнаю багданкай. Багданак гэтых, як пан здагадваецца, было ў Баўта, нібы таго маку. Гэта яшчэ можна было б і дараваць як кажнаму шчодралюбіваму паляку, калі б юрлівасць станавіла яго адзіную загану. Галоўны хіб хаваўся ад усіх неймаверна дбала. А быў пан Войслаў Боўт страшэнным а падлючым махіром. Паспрабую распавесці ўсё сваёй калейкай, спамінаючы дзеля гістарычнае праўдзівасці пра розныя бакі натуры гэтага чалавека.

Няма чаго таіць, у самым пачатку Войслаў Боўт уразіў мяне станоўча. Ён паўстаў вельмі галантным і спапярэдлівым. Даведаўшыся пра маё захапленне творамі краёвых кампазітараў, ён нават паабяцаў прэзентаваць мне ноты паланеза Міхала Клеафаса Агінскага «Адвітанне з Бацькаўшчынай». Абяцанне сваё ён стрымаў. Адылі копія тых нотаў была надта дрэннай, бо рабілася яўне рукою неадмыслоўцы. Нават мне, паненцы з дамовай музычнаю асветай, былі прыкметныя ўсе канфузы ў падараваных ім запісах. Але як выхаваны чалавек я нічога пра гэта пану Баўту не сказала. Папрасіла, праўда, дамоў да мяне больш не прыходзіць, спаслаўшыся на стродкасць бацькоў. Просьба мела належны эфект – на нейкі час ён знік з майго відавоку. Верагодна ўжо тады ў яго павернутых глуздах складаўся план злачыннае аферы, што расцягнулася пазней на колькі няўсцерпных месяцаў, перасыпаных аскялепкамі крывых люстэркаў хвальшывых таямніцаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне