Читаем Імя грушы полностью

– Шрэйдара, – паўтарыла Галавацкая і працягнула. – Вось жа Вайніслаў, калі прыйшоў сюды ўпершыню, верагодна нешта пра Ксенафонта ведаў. Слова Бабай нездарма прагучала. А як сталі адбывацца забойствы, ён усё больш а больш набліжаўся да выкрыцця злачынцы. Ён жа наўмысна свой уласны любоўны верш за твор брата Адама Міцкевіча выдаў. Кінуў няўзнак «брат Міцкевіча», а сам за рэакцыяй Паўла асцярожна сачыў. Пра Азію не напуста гаварыў. Табе, Наталюся, ён нават у алькове нічога не адкрыў, бо меў замала доказаў. Нейк дазнаўся пра спадарыню Шрэйдар, адчуў небяспеку і вырашыў знікнуць. Таму і адбылася ўся гэта смаргонская акадэмія на Цярэшку. Сані можа нат і з Лошыцы не выяжджалі, а стаялі дзесь паблізу ў вазоўні. Запіска Вайніслава была насамрэч вельмі інтымнай, і яе не варта было агалошваць для ўсіх, пагатоў для свайго нарачэнага. Вайніслаў спадзяваўся, што ў цябе ёсць хоць бы мінімум інфармацыі пра тое, што спадарыня Шрэйдар жыла калісьці ў Кіеве. Але ты гэтым мінімумам не валодала, таму легенда пра выправу ў Кіеў, каб там «паглядзеці такі-сякі бумагі й кніжкі» засталася незразумелай. Далей. Спатыкнуліся аб год. 7911-ты. Праўда, Павел адразу ўсё сцяміў, а нас за нос вадзіў і нават Людвіка Ляхоўскага дазволіў у справу ўблытаць, ведаючы, да якой неразбярыхі гэта можа прывесці.

Павел бліснуў вачыма, але нічога не сказаў. Рэй вяла Ірэна:

– А Ляхоўскі нарашаў вам і нам Нямігскую бітву. Дзіўна, што яшчэ не дзень народзінаў фараона Тутмоса ІІІ! А папраўдзе лічбу трэба было справа налева прачытаць і атрымаць год 1197-ты па магаметанскім календары, а па хрысціянскім – гэта 1818-ты. Год, калі ў Матыльды Шрэйдар нешта здарылася падчас цяжарнасці. Невядома што! Боўт вельмі на цябе Наталля спадзяваўся. А ты спалохалася тлумачэнняў пра адамантавыя вокны. Мабыць спачатку ён сапраўды добра схаваўся. Але пазней адбылося штосьці непрадбачнае. І забойца, гэты артыст халерны, не прамінуў нам прасігналіць з той нагоды, разбіўшы простую шыбку трывіяльным свінцом. Як рука між іншым?

Павел няўцямна прабурчаў, а Ірэна натхнёна доўжыла свае развагі:

– Матыльда Шрэйдар, імаверна, не толькі пакрывае свайго душэўнахворага сына, але і папушчае ягоным злачынствам. Яна, старая курва, недурная! Пра ўсё ў вас у пансіёне распытае і сядзіць задаволеная. Мяркую, Войніка наўмысля жывым трымаюць, каб мець мажлівасць патаргавацца. Ведае ж, трасца ёй у пашчэкі, што ў паліцыю пабегчы няе можам, то і дзержыць нас, як шчанюкоў у мяшку. Адзін рух – і яна абагрыць нас Войнікавай крывёю. Гэта дакладна. Я адчуваю. Я ведаю.

Мы маўкліва пагадзіліся з Ірэнай. Настаў час спаважна падумаць аб нашых далейшых дзеяннях, аб імавернасцях злавіць Ксенафонта, аб асцярожнасці паводзін перад спадарыняй Шрэйдар. Раптам Павел ачомаўся ад сваіх хваляванняў і прамовіў:

– Яшчэ два трупы, відаць, нязнойдзеныя. Ты казала, што на Паліцэйскай былі ланцугі, а ланцугі ў «Мэнках» ідуць пасля гатавання скуры і абвугленых у агні твараў… Хадземце, хоць што-небудзь з’ямо.

А яно ж сапраўды дужа есці хацелася.

У той час, калі мы ўтраіх абедалі, вярнуліся Паўлавы бацькі. Аляксандр Аляксандраў без лішніх прадмоваў зараз жа паведаміў пра смерць спадарыні Шрэйдар. Праяжджаючы беспарэнчавы мост ля Смалявічаў, коні чагосьці спудзіліся ды рынуліся з экіпажам у Плісу. Зіма ж тым годам да шостага лютага абы-якой была. Лёд тонкі. Праламіўся ўвадначас. Мы не маглі паверыць.

– А цела? – спытаў нехта з нас.

– Вось менавіта цела і знайшлі. Без галавы. Мабыць шклом адцяла, дык сплыла далей пад лядом, – абрывіста казаў колішні палюбоўнік новай ахвяры. Białorusiński most, Żydowski post, Tureckie nabożeństwo, to wszystko błazeństwo.

Навіна была надзвычайнай. Смерць Шрэйдар нішчыла мажлівасць хуткага выйсця на след Ксенафонта. У каторы раз нам выпадала становішча сядзець у будзе й чакаць, што будзе. Ірэна пачувалася падстрэленай у палёце птушынкай і знікла надоўга з маіх вачэй. Усе падрабязнасці, што ўсплылі за тыя дні мы з Паўлам ад усіх нашых знаёмцаў таілі. Таілі і працягвалі змірана быць заручонымі. Доўжылася і праца ў пансіёне, дзе гаспадыню заступіла ейная сваячніца, сястра мужа, пані Дамініка. Ксенафонт ніяк сябе не аказваў, але Павел ад таго часу сустракаў і праважаў мяне пры якіх-заўгодна маіх перамяшчэннях па Менску. На пачатку сакавіка ён злёг з грыпам, і тады я зноў стала хадзіць адна. Часіны былі завейныя. Снег сыпаў а сыпаў. Ідучы за пакупкамі ў гасцінны двор, недалёк ад яго я ўбачыла так жаданую мне постаць…

Вайніслаў быў вельмі схуднелым. Шчокі літаральна праваліліся, а вочы нагадвалі два яблычкі, што немавед як трымаліся на твары. Ад неспадзеўкі я войкнула і ледзьве не села долу. Славачка з неапісальнай цяжкасцю ўсміхнуўся і, уздыхнуўшы, сказаў:

– О светлая мая спадарыня, я верыў у цябе і тваё каханне, імкнучыся выбавіцца з гэтае вязніцы.

– Што здарылася? Славанька, хадзем да мяне дамоўкі, там усё распавядзеш.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне