– Сёе-тое ведаю. Чытаю. Нават арабскія літары… – вінавата прамаўляў Павел.
– А ён, твой брат (як яго, дарэчы, зваць?), ці знаўца ў такіх рэчах?
– Ксенафонт? Бадай што знаўца.
Мы з Ірэнай пераглянуліся і скемілі, што Людвік Ляхоўскі, якога мы кагадзе зганілі, у ісце быў вельмі блізкім да разгадкі. Яму не ставала толькі аднаго нюанса. Мы спехам ўзяліся распытваць Паўла пра змест Карана і наяўнасць у ім апісанняў падобных да біблейскіх егіпецкіх караў або апакаліпсісу. Той адмоўна пахітаў галавою, дадаўшы, што толькі зрэдку ў святым пісьме магаметан прыгадваюцца пякельныя мукі грэшнікаў. Калі ж Ірэна распавяла падрабязнасці забойстваў мянчанак, мой нарачэны войкнуў і паведаміў:
– Гэта ж «Мэнкі джаханнам».
– Чаго-о?
– Ведаеце, магаметане Беларусі свае кнігі для службаў скрозь па-крывіцку пісалі, але арабскімі пісьмёнамі. «Мэнкі джаханнам» – рэдкасны вынятак з гэтай завядзёнкі. Гэты невялічкі трактат ёсць кампіляцыяй з урыўкаў Карана, дзе вядзецца пра мукі ў пекле. Створаны ён быў на пачатку ХVІІІ стагоддзя, а запісаны кірыліцай па-крывіцку, хоць і дужа спалячанай.
«Нішто сабе «троху» ён разбіраецца!», – падумалася мне, як, напэўна, і Ірэне. Нам давялося выслухаць яшчэ адну лекцыю, дзе гучалі знаёмыя ўжо факты і зусім незнаёмыя цытаты. Сёння, да жалю, я не здолею трапна перадаць тыя словы, таму раблю ўласную interpretation пад старасвецкую крывіччыну, папсутую пальшчызнай.
– Першая дзяўчына захлынулася ў жыжцы, то бок злачынец зрабіў у такі спосаб, каб яна захлынулася, – пачаў Павел. – У «Мэнках» жа гаворыцца:
– Да чаго тут просты люд?
– Памагае кіравацца логікай забойцы, разумець матывацыю ягонага выбару менавіта жабаў, а не рыбаў, кураў ці якіх суслікаў. Менавіта жабіны галовы ў злачынцы сталіся ўвасабленнем галоў дэманаў з «Мэнкаў»:
– А дальшае?
– Зламыснік (няўжо гэта Ксэнафонт?) няслушна зразумеў крывіцкі пераклад:
Камяк падкаціўся мне да горла, і я можа б і пацярпела ад млосці, каб хоць крышачку перакусіла тым днём. Падавалася, што Павел мовіць слушна. Ірэна ж глядзела з некаторым недаверам, чакаючы свайго ўлюбёнага фрагменту: тлумачэнне пра phthirus pubis.
Наўздзіў мой нарачэны пра вошай нічога не сказаў, а толькі зацытаваў:
–
– Які такі
– Саммум – гарачы вецер, – паясніў Павел.
– Дык казяўкі на **** тут не пры чым? – пацікавілася-ткі Галавацкая, ужыўшы чыста непрыстойнае слова.
«Гістарычны магаметанін» адказаў яшчэ болей непрыстойным чынам:
– Трэба было яшчэ ёй у **** зазірнуць, мо’ б там **** знайшлі. То таксама яго з забойцам звязваць сталі б?
Мы на гэтыя словы ніяк не адрэагавалі.
Я спытала пра ягоную руку:
– Ці куля табе таксама з «Манку з жахам ням» прыляцела?
– Ну чаго ты кпіш? – напята мовіў Павел. – Не кахаеш ты мяне ні капкі. Каханне тваё змяюкаю ў норы лясныя спаўзло…
– Не называй мяне ясачкай! Ты! Як можаш пра мяне такое гаварыць? Каторая цябе муха папамеціла? Ты ўжо з глузду збочыў, у таямніцах сваіх жывучы бязмоўна. Каханне? Сапраўды, дзе тое каханне? Дзе тваё каханне? Чаго вартым сталася тваё прызнанне ля заплюшчаных павек маёй цнатлівасці? Ты ідыёт самы праўдаісты. Калі б ты адразу сказаў пра свайго вар’яцкага брата, то ніводная мянчанка не загінула б. Спадар Боўт прыдумаў бы спосаб высачыць яго…
– Шт-т-то-о-о-о?! – закрычаў той. – Ды агламаздак твой Боўт, адно ў разумныя пнецца апрануцца! Ну, прыспала ты з ім ночку, дык што цяперака, ён героем вайны за прызваітасць зрабіўся?
Я заплюскала вачыма, адчуваючы на сваім твары згаданы кагадзе саммум.
– А ну маўчаць! Закрыйце двох раты! – выгукнула Ірэна, увадначас спыніўшы мажлівасць вялізнае, аж да калатнечы, буры. – Агламаздак Боўт ці геній вырашыце апасля. Зараз жа мы павінныя яго знайсці. А ён яўна ў палоне Ксенафонта Аляксандрава…
– Шрэйдара ўсё ж… – паправіў Павел.