Читаем Хатынская аповесць полностью

Забілі чалавека, чалавека не стала, i тады паяўляецца вось гэта — нерухома ляжаць на траве. Магчыма, да вечара заб'юць i цябе, i зноў нешта паявіцца ў свеце, i гэтак жа, як ты цяпер, нехта, чыесьці вочы будуць прывыкаць да гэтага.

Рубяжа нечакана кінула ў дрымоту. Толькі паспеў сказаць: «Ты пакуль паглядзі, добра?»— i заснуў тварам да зямлі. Скураная выцертая шапка адкацілася ўбок, паклычаныя саламяныя валасы пераблыталіся з травой. Я ўзнепакоена паглядаю на яго. У соннага, ды яшчэ калі сон заспее нечакана, нешта вельмі мёртвае ў позе. Ужо здаецца, што ляжыць занадта доўга, i ўсё навокал пачынае да гэтага прывыкаць… Хто з нас двух убачыць другога вось такім? Хто раней паявіцца перад вачамі другога? Мне ўсё прыгадваецца з даваеннага фільма пра чалавека-невідзімку: людзі ціхутка падышлі i глядзяць на чысты снег, чакаюць; раптам на ім пачынаюць праступаць сляды чалавека.

Я гатовы ўжо разбудзіць Рубяжа, не хачу бачыць гэтай ягонай позы, баюся яе, як самай апошняй адзіноты на свеце.

Па дарозе зноў ідуць машыны, a калі ля акопа спыняецца танк, я штурхнуў Рубяжа. I дзіўна, як узрадаваўся, калі ўбачыў жывы, зарослы светлым шчаціннем, насаты твар Рубяжа.

— Даўно яны? Чаму ж не разбудзіў?

Шэпча гучна i так, нібы, каб прачнуўся раней, нешта было б інакш. Чалавек заўжды прачынаецца ў свеце трохі другім, чым той, які пакінуў, засынаючы. У добры час — з вясёлай гатоўнасцю дагнаць страчанае. У дрэнны — з непакоем чалавека, які не ведае, дзе затаілася, куды схавалася небяспека. — «Як я заснуў?»

Глядзіць на дарогу, на забітых, прачынаючыся канчаткова.

— Што ж, братка, рабіць, калі i нас заб'юць? Скажуць там: уцяклі!

Так, «востраў», Глаша…

— Зусім ім блага будзе, — мяркуе Рубеж.

Там нас чакаюць, там сам час адмерваецца, у мінулае — нашай адсутнасцю, у будучае — нашым вяртаннем. А гэта ж адзінае на зямлі месца, дзе нас, мяне чакаюць — i як гэта, выяўляецца, неабходна, каб чалавека чакаў нехта. Раней, нядаўна, калі жывыя былі мама, сястрычкі, я пра гэта не думаў, як можа падоўгу не думаць чалавек пра сонца: яно заўжды ёсць i будзе, няхай яно i не бачна за хмарай.

Цяпер толькі Глаша, «востраў» пра цябе помняць, маюць патрэбу ў табе, іменна ў табе.

…Калі ракета падае, зямля нібы прыўзнімаецца ёй насустрач. I ўсё, што можна бачыць у хісткім святле ракеты, нібы на дыбачкі ўстае: паглядзець, куды ўпала. I ты таксама адрываешся ад зямлі, узнімаеш галаву, падаешся наперад.

Учора мы з Рубяжом доўга хаваліся ад такіх ракет, ад праклятай гравійкі, дзе страцілі ленінградца i Скарахода, дзе пакінулі незнаемых забітых сялян. Спачатку ў жыта перапаўзлі, паўзлі па прыбітым уцекачамі i аўчаркамі, немцамі жыце, а потым усталі i пайшлі. I калі сталі на замлелыя ад доўгага ляжання ногі, свет адразу пашырэў, мы ішлі полем да лесу — уласныя кароткія цені падпіралі нас, радасна, аддана сведчылі, што мы ёсць, што існуём…

Але прайшло два дні, i ракеты зноў прыціскаюць нас да зямлі, толькі зараз мы не ўцякаем ад ix, мы паўзём ім насустрач. Бо нічога ж не змянілася, i нам трэба здабыць хоць што-небудзь, з чым можна вярнуцца на галодны «востраў». Нічога вартага нам яшчэ не трапілася. Праўда, бачылі ў лесе карову, але забраць яе не здолелі. Што мы знойдзем у вёсцы, куды паўзём, — невядома. Але нешта трэба рабіць, хаця б вось так паўзці па бульбянішчу к паліцэйскаму гарнізону.

— Ну як пасля цётчынага малачка? — падбадзёрвае сябе i мяне Рубеж, які ляжыць праз баразну ад мяне.

Гэта ён прыгадвае тую самую карову, мусіць уяўляючы, як мы зараз вялі б яе на вяровачцы на «востраў» замест таго, каб паўзці да чорта ў зубы.

О, як узрадаваліся «вылупні«», калі нечакана ўбачылі яе на лясной паляне: паўтоны мяса на ўласных нагах i нават вяровачка на рогі накінута! Гэта быў такі цуд, што «вылупні» нават прыселі на траўку палюбавацца i ўпэўніцца, што гэта не сон. Уцякла, мусіць, ад немцаў. Рубеж вытрас з кішэні картовых штаноў усе тытунёвыя пылінкі, але паперы няма, i ён папоўз па траве, шукаючы сухі ліст, яму трэба абавязкова дубовы. Поўзае, a позіркам лашчыць круглыя бакі нашай красулі. Узяўся высякаць крэсівам агонь. Пакуль выкрасіў агонь i пакурыў, паспеў гісторыю расказаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики