Читаем Хатынская аповесць полностью

— Была ў нас у Слуцку сям'я адна. Вылупень Цімох, a ў яго поўная хата дзевак, сямейка, як у мяне. Мае i цяпер у Слуцку. Калі старэйшых не пахапалі ў Германію. А што, усё магло быць! Мяне як забралі ў 41-м вясной у абоз — славакі тады ішлі на партызан — i як трапіў да партызан разам з тым абозам, так i не падыходзіў да Слуцка блізка. Ад граху далей. Жонка ведае, дзе я, а дзецям лепш, калі не сказала. Не дай бог прагаворацца, што Цімох Рубеж у партызанах! Жывуць дома, ну i няхай жывуць, пакуль можна. Ага, дык я пра Вылупняў… Мянушка ў ix такая была, у той сямейкі. Бесталковая хата, у нас пра такіх кажуць: «Як сала без хлеба!» Але якое там сала? Хоць бы хлеб быў! Есць такія сем'і, што ні кажы, ліпне да ix беднасць, нішчымніца, як кароста. I здарыўся цуд: Вылупні купілі карову! У цыганоў. Але не былі б то Вылупні! Трэба малачка — хапае конаўку i пад карову. Па чарзе, кожны. Як водаправод. Тыдзень ці два бегалі, пакуль не сапсавалі «водаправод».

Рубеж ужо раскурыў сваю дубовую самакрутку i ўзяўся зразаць бяросту, конаўку рыхтуе. Вылупні падказалі?

I тут мы ўбачылі цётку. Яна трымалася за арэшыну i глядзела на незнаемых людзей, што поўзалі каля яе каровы. Што карова яе, мы зразумелі адразу.

— Дзень добры! — павітаўся Рубеж, нават узрадавана.

— Ой, так напалохалася! — жанчына пайшла да каровы, каб руку на яе пакласці.— Гляджу, хто гэта? Аж гэта партызаны, нашы!

Сказала, як напомніла. На жанчыне доўгая цёмная спадніца, ватоўка, валасы раскудлачаныя, ногі босыя.

— Толькі дастала яе з ямы, пусціла, адышлася на крок, а тут незнаёмыя людзі! — жанчына ўсё не можа супакоіцца.

— Адкуль самі, цётка? — пытаецца Рубеж, усё яшчэ важдаючыся са сваёю конаўкай.

— З пасёлка, на пасёлку мы жывём… Жылі. А як пачалі яны кругом вёскі паліць, завіталі i да нас ранічкай, на самым золку. Глянула ў акно — немцы, поўны двор, а божачка! У хату заходзяць, адзін, перакладчык, пытае: «Вы за кім лічыцеся: Убойнае ці Бабровічы?» Усё ведае, гад: гэта ж некалі хутары, пасёлкі ў вёскі ссялялі. Толькі наш двор не паспелі ці неяк там застаўся. Ён i пытае: да Убойнага ці Бабровіч мы прыпісаны? Я адразу здагадалася: «Гэта ж яны прыехалі паліць, забіваць Бабровічы ці Убойнае. Таму i пытаюць, чые мы». Гляджу на яго, на дзяцей сваіх гляджу. Так мне не хочацца сказаць, што Убойнае. Не ведаю… Можа, таму, што ў тую вайну ў ix многа пазабівалі, i калі француз ішоў, дзед расказваў, таксама яны гарэлі. Што сказаць, як адказаць? «Убойнае?» — пытаецца перакладчык. Гляджу на яго: падказвае ці пастку расстаўляе? I не зразумееш: толькі ўсміхаецца, з вусікамі такі! «Мы бабровінскія», — ціхенька кажу. A рукі, a ногі загудзелі? Ён яшчэ пастаяў, усміхнуўся, з вусікамі такі: «Ну добра…» Чую, немцам сказаў нешта пра Убойнае. Не Бабровічы, а Убойнае. Хацела як лепей, а бачыце, сама ў агонь лезу. А ён немцам: «Убойнае!» Усё-ткі ж чалавек! Таму што яны Бабровічы ішлі забіваць. А я схапіла дзяцей, кароўку вось — i ў лес. Яны Бабровічы спалілі, усіх пабілі, а вечарам — i Убойнае таксама. Заляцелі яшчэ раз i на наш хутар, спалілі. Ca мной тут сям'я з Убойнага, жанчына…

У густым ельніку выкапана яма, як робяць гэта салдаты для машын i гармат, з адхонам. Тут жанчына i хавае сваю карову, сюды i заганяе яе цяпер, як бы паказваючы нам, што вось тут яе месца i нідзе болей. А вось i дзеці, дзяўчынкі: адна — у доўгім мужчынскім пінжаку з закасанымі рукавамі, другая — ледзь прыкрытая парванай сукенкай. I хлопчык, нечакана пухнаты, тоўсценькі.

— Што ж у вас пясок жоўты відзён? — папракнуў Рубеж. — Ну-тка, малыя, збірайце мох. Вашу хованку за кіламетр відаць.

— Ой, i праўда! — прывычна спалохалася жанчына. — Мы закрывалі пясок, але бачыце, якія ў мяне работнікі.

Дзяўчаткі тут жа адбегліся рваць мох, а пухнаты хлопчык падышоў i, каб зручней нас было разглядваць, прыпаў спіной да нагі жанчыны.

— Сынок той жанчыны з Убойнага. Дзе мама, Паўлік?

А яна паявілася ўжо з кустоў — жанчына з Убойнага.

— Ідзіце смела, гэта ж партызаны, — сказала гаспадыня каровы.

— Што гэта дзеецца, хлопчыкі, што будзе? — адразу загаварыла хударлявая рабаціністая жанчына, вельмі падобная на такую ж рабаціністую дзяўчынку, што ішла за ёй. Толькі ў дзяўчынкі твар сур'ёзны, строгі, a ў жанчыны ён дзіўна ўсміхаецца.

— Што ў вас было? — спытаў Рубеж.

— Што? Пабілі нас, i ўсё. З хаты ў хату пераходзілі i забівалі,— жанчына сказала гэта неяк вельмі проста, i позірк дзіўны, запытальны.

— Чаго ж чакалі? Хіба не ведалі, што яны робяць?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики