Каля балотнай сасёнкі сядзіць, стуліўшыся, жанчына. Ногі выцягнуты знясілена, на каленях брудны клуначак. Вочы пранізліва блішчаць на схуднелым, высахлым твары. (Аднойчы пачуў я расказ былога ваеннапалоннага:
— Вось i добра… Прыйшлі…
Не хапіла паветра ўзрадавацца, i жанчына глыбока ўздыхнула. Наказала на свой клуначак:
— Шчаўліку сабрала… Добра, што вы…
Яна глядзіць, шукае вачамі астатніх, хоча ўбачыць, што мы прынеслі яе дзецям. Толькі тут я адчуў, што значыць для
— Так… прыйшлі… зараз… так, — я мармытаў нешта i паказваў назад, як тады на лясным могільніку, i ўсё не кідаў шост. Спатыкнуўся, упаў, усміхнуўся (вось, маўляў, упаў!), a пранізліва-зіхатлівыя вочы жанчыны з жахам чапляліся за мяне, затрымлівалі мяне, гналі мяне.
Я ўжо амаль бег. Шпурнуў шост. Я вяртаўся. Куды, чаго? Я гэтага не ведаў. Ведаў толькі, што вось так, ні з чым на
…Наш аўтобус зусім заціх. Толькі жаночае (роўнае, бясконцае) казанне пра паездку на поўдзень i як пужліва-весела ўцякалі ад каранціну, ды хто-небудзь назаве вёску ці мясцовасць.
— Хутка будзе Казловіцкі лес…
— А потым Вялікія Воркі…
— Так, i Пераходы.
I ўжо зноў агульная размова расцякаецца па аутобусе, ужо пра Пераходы.
— Трэба было атакаваць у вёсцы.
— Заднім розумам i я Напалеон!
— Я i тады казаў…
— Што гэта? — Голас Сярожы. — Гэта могільнік?
— Боркі. Гэта Вялікія Боркі.
Аўтобус прытарможвае. Шарганула шкло шафёрскай кабіны, малады голас:
— Глядзіце, што тут! А здалёку вёска як вёска.
— Адны крыжы i слупкі, татка, — ціха кажа мне Сярожа, — замест дамоў. I бярозы.
— Тут усіх спалілі,— растлумачылі шафёру. — Як у Хатыні.
— I ніхто, ніхто не застаўся? — спытаў Сярожа амаль шэптам. (Нібы самому сабе сказаў.
— I ў сне не прысніцца! — гучна, молада прамовіў шафёр i засунуў шкло.
А мне i вочы заплюшчваць не трэба, каб прыснілася, уявілася. Бачу і так! Баляць яны, мае вочы, з кожным годам мацней, нібы нясцерпнае святло на ix увесь час скіравана. Не знадворку, знутры святло — з памяці.
…Я іду, уцякаю… Падумалася, што мяне могуць забіць, а жанчына скажа ўсім на
Злез на зямлю, схаваў
Заб'юць, а жанчына раскажа, што бачыла мяне i як я ўцякаў. Збег!