Читаем Хатынская аповесць полностью

У каменнага старога, што ўзняў, трымае забітага хлопчыка, далонь, пальцы прастрэлены. Я не ведаю, ці заўважаюць гэта відушчыя. Я бачыў не адзін раз — пасля вайны. Амаль ва ўсіх, каго расстрэльвалі разам з дзецьмі i хто выпадкова пры гэтым застаўся жывы, рука знявечана. Тая, якая закрывала, прыціскала да зямлі галаву дзіцяці. Чалавек упаў побач з забітымі, паспеў паваліцца жывы з жывым дзіцем, ix залівае жах, залівае кроў мёртвых: не дыхаць, не варушыцца, што б там ні тварылася!.. Але хлопчык, але дзяўчынка — яно хоча ўстаць, вось-вось заплача, закрычыць! I яго, яе трымае, прыціскае да зямлі рука маці ці бацькі, просіць, моліць маўчаць, не клікаць да сябе смерць. А смерць падышла ўжо, глядзіць у патыліцу, цэліцца. Страляе ў галоўку дзіцяці — i ў руку, якая абараняе, хавае цёплую, як летняя зямля, галоўку…

Гук, ломячыся, пульсуючы, адскоквае ўдалячынь i ўсё лічыць, лічыць коміны… Я сярод неіснуючай вёскі, слухаю, як людскія галасы счытваюць з нябачных табліц імёны, прозвішчы спаленых людзей, назвы забітых вёсак. Назвы гарадоў i — зноў i зноў паўтораныя — лічбы тысяч закатаваных у канцлагерах: 80 тысяч… 180 тысяч… 250 тысяч…

Сонца казыча павекі, стараецца ix, не закрытыя, раскрыць. Калісьці я любіў глядзець на сонца заплюшчанымі вачамі: праз жывую расплаўленую чырвань павек. Сесці дзе-небудзь ці вось так стаяць ці ісці насупраць сонца i глядзець на сонца, афарбаванае маёй жывой крывёю i быццам ад крыві маёй цёплае.

Цяпер мае павекі чорныя, i толькі іскры болю паласуюць чорнае, заўсёды гарачае неба…

Гук хатынскіх званоў ужо за спiной у нас лічыць, пералічвае коміны, мы ідзём адсюль, а ён застаецца, ён зноў даганяе, крышыцца, пытае: «Вы — за-пом-ні-лі?.. Дык вы — пом-ні-це?.. пом-ні-це?.. пом-ні-це?»

Мы аддаляемся. Я ўжо апусціў палку, яна звініць аб пліты нязвыкла гучна, патрэбны час, каб гук гэты зноў стаў звычайны. Усяго толькі стук металічнай палкі аб камень. Я кудысьці іду — i нічога больш.

Але ці ёсць цяпер у свеце хоць што-небудзь, пра што можна сказаць: i нічога больш!

Гук ззаду робіцца слабейшы, а мой кіёк, нашы крокі, галасы людзей — гучаць больш упэўнена, звыкла.

— Ну, далей паехалі? — малады голас шафера.

1966, 1968–1971 гг.

Публіцыстыка

Дадумваць да канца

Аўтабіяграфія-85

Анкетныя звесткі адпаведна дакументам: год нараджэння — І927, месца нараджэння — вёска Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці; сям'я — з гадамі ўсё болей медыцынская: урачом быў бацька, а потым i маці скончыла фармацэўтычныя курсы, пазней i брат мой Яўген стаў хірургам (я i сам паступаў спачатку ў медінстытут); вялізная (калі лічыць i дзядзькоў, цётак, швагроў) сям'я наша амаль уся ваявала, але ніхто не загінуў, відаць, рэдкі выпадак сямейнай удачлівасці.

З 1928 года жылі ў рабочым пасёлку Глуша на Бабруйшчыне, там застала вайна, прайшлі праз падполле, якое на Беларусі было ў кожным, нават меншым за нашу Глушу, пасёлку, сялібе, калі там не стаялі партызаны, а з 3 сакавіка 1943-га i па пачатак 1944-га я праваяваў радавым партызанскага атрада імя Кірава; потым апынуўся за лініяй фронту (для нас гэта азначала — па той бок, дзе няма немцаў), паехаў на Алтай, там жыла яшчэ адна мая цётка, год вучыўся ў Ленінагорскім горна-металургічным тэхнікуме, паступіў таму, што была стыпендыя i інтэрнат, i яшчэ таму, што анынуўся раптам зусім адзін: маці i брат — засталіся ў партызанскім атрадзе, бацька — з першых дзён вайны недзе на фронце; a знайшліся ўсе, адшукалі мы адзін аднаго, я вярнуўся ў Беларусь, у сваю Глушу, паступіў у Мінскі універсітэт, закончыў аспірантуру, абараніў адну, а затым другую (доктарскую) дысертацыі (тым часам употай пісаў сваю партызанскую дылогію), стаў (з 1954 г.) працаваць у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, але нечакана для самога сябе паехаў вучыцца на Вышэйшыя сцэнарныя курсы, затрымаўся ў Маскве (1962–1966 гг.), таму што адначасова з вучобай на сцэнарных курсах узяўся чытаць беларускую літаратуру ў Маскоўскім універсітэце. Вярнуўся ў Мінск, у Інстытут.

Але акрамя стажу навукова-акадэмічнай працы, літаратуразнаўчай, немалы ўжо, як сам ca здзіўленнем выяўляеш, набіраецца стаж працы ў самой літаратуры — раманы, потым аповесці, дакументальныя кнігі, а напаследак дык ужо i апавяданні (нейкі нетрадыцыйны, адваротны шлях жанравага руху, развіцця).

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики