Читаем Хатынская аповесць полностью

У маім чатырохтомніку (у які, зразумела, не ўвайшлі працы сааўтарскія — «Я з вогненай вёскі…», «Блакадная кніга») не менш за два тамы — гэта крытыка, публіцыстыка. Палова! Рызыкоўная трата, размеркаванне пісьменніцкай энергіі, сілы. З пункту погляду выжывання ў часе. Тым не менш уключыў у Збор твораў i артыкулы, выступленні, крытычныя эсэ. Відавочна, з надзеяй, што гэта не так ці не зусім так. А раптам не ўсё ці не зусім памерла, яшчэ пажыве! Пісаў ix з тым жа напружаннем i бясконцым перапісваннем, як i прозу. Не, ніколі, здаецца, не пускаў артыкул, выступленне, як нешта «буфернае», паперадзе прозы, каб ёй затым прайсці, пражыць больш бяспечна. У вайну немцы (ды i мы таксама, калі перайшлі граніцу) наперадзе паравоза ставілі, пускалі платформы з пяском — на небяспечных участках дарогі. I ў нашай справе бывае спакуса: артыкул, выступленне нагрузіць мёртвым баластам. Затое, маўляў, у рамане, у паэме скажу, што думаю, як думаю, з усім наяўным сумленнем!

Памятаю, на адным з бурных маскоўскіх сходаў 60-х гадоў, калі пісьменніцкая грамадскасць прабірала самых гучных у той час паэтаў, сядзелі мы, некалькі чалавек, наводшыбе, перагаворваліся, назіралі, як наш брат, які выйшаў на трыбуну, імкнуўся выцягнуць туды ж «ахвяру». Зусім як у Цютчава:

…С какой отвагой благородной


Громите речью вы свободной


Всех тех, кому зажали рот.

Хто і ў чым правы ці не правы, быццам ужо i значэння не мае: галоўнае, нахіліць, нахіліць галаву ўпартаму! Нешта крыўднае i абразлівае, непрыстойнае ў нежаданні некага гаварыць словы, якія я, бач, рытуальна, гавару.

Раптам узняўся i пайшоў да трыбуны i наш сусед, з якім толькі што гаварылі пра ўсё гэта ў такім вось сэнсе (аказваецца, значыўся ў спісе прамоўцаў). Я нават здрыгануўся: зараз выдасць спаўна, не, да чаго ж адчайная галава!

Загаварыў… быццам i не сыходзіў з трыбуны папярэдні прамоўца. Вярнуўся, сеў зноў побач, я, малады яшчэ, пачынаючы, не адразу адважыўся зірнуць на яго, баючыся, што чалавеку няёмка. Нарэшце глянуў: нічога падобнага! Ён жа ведае, што i мы ўсё разумеем: не за выступленні ж, прамовы мы яго цэнім, а за раманы, аповесці, у якіх сапраўды i думка, i смеласць грамадзянская, i сумленне.

Але прыйдзе час, i свае выступленні, артыкулы збярэ i надрукуе (ці другія збяруць i надрукуюць), a нашчадкі гадай: дзе ж ён сапраўдны — у гэтым ці ў раманах? Глядзі, яшчэ i праблема аўтарства ўзнікне: ці ён пісаў свае раманы, калі вось такі быў, як у гэтых выступленнях, артыкулах? Ды ці не перабольшваем раманныя вартасці, ці не гучаць у раманах інтанацыі (i ўмоўчванні) яго прамоўніцкія?.. Нехта жорстка, але слушна сказаў: у косках, нават у кропках-косках скажацца!

Але нам i пашанцавала: не толькі вось такія сходы выпалі на наш час, a i зусім іншыя: шквал асвяжаючых ідэй, імкненняў, думак, слоў, учынкаў. Усё тое, што стаіць для нас за любым упамінаннем пра час пасля XX з'езда партыі.

У сваёй аўтабіяграфіі 1962 года я такое вось зрабіў назіранне, якое гатовы пацвердзіць: «Кожны, хто піша, ведае той галоўны штуршок у жыцці, які зрабіў яго літаратарам, Для адных гэта была рэвалюцыя, грамадзянская вайна… Для мяне i многіх маіх аднагодкаў — Айчынная вайна i XX з'езд. Два штуршкі — два «эпіцэнтры». Без другога i пра вайну расказвалі б інакш. Або наогул не расказвалі б.

Прозу сваю я пачаў пісаць, ствараць («запісваць» — так будзе больш дакладна) недзе ў 1948-1949-м. Але пакуль не спяшаючыся запісваў уласную ваенную памяць (з гэтага выраслі, узніклі раманы «Вайна пад стрэхамі» i «Сыны ідуць у бой»), увесь, ca сваімі эмоцыямі, маладой нецярплівасцю рынуўся ў крытыку, якую сам час завострываў публіцыстычна. Чым яна была, у тыя 50-я, у пачатку 60-х, літаратурная крытыка, з якім пачуццём пісалася? А з тым жа, з якім у дзяцінстве мы ступалі на лёд, які запрашаў, патрэскваў, страляў пад нагамі, слізгалі, прагульваліся па ім: вось трымае, глядзіце, стаю, не правальваюся!..

Аглянуўся — два тоўстых тамы набралася! A ўласна прозы не вельмі многа. Ці ад таго, што крытыка-публіцыстыка энергію забірала? Выгаварышся ў артыкуле — не трэба аповесць пісаць, a калі ўжо пацягнула, сеў за аповесць, дык спяшацца няма чаго, думкі, пачуцці, якія «свярбяць», ты ўжо выказаў, пашукай што-небудзь глыбей!..

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики