Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

У далейшым выспявае іншы сэнс: сабака, як і конь, праводзіць чалавека ў іншасвет (у народаў Сібіры, Кітая, Паўднёва-Усходняй Азіі). Нездарма ў Грэцыі ён блізкі да бога Гермеса, які займаўся тым самым: суправаджаў душы памерлых у Аід. Адначасова фарміруецца ўспрыняцце сабакі як псіхапомпа, інакш кажучы, як ахвяры менавіта для мэт праводзін нябожчыка, каб забяспечыць апошняму камфорт у іншасвеце, або як «казла адпушчэння», калі, «нагрузіўшы» яго грахамі, няшчаснага забівалі (так рабілі індусы, індейцы-ацтэкі). У персаў сабака суправаджаў пахавальную працэсію [63, 308].

У старажытных егіпцян бог памерлых Анубіс — з сабачай галавой. Ён не толькі ўдзельнічае ў муміфікацыі мерцвякоў, але і дапамагае Сонцу, што ноччу рухаецца пад зямлёю, трымацца вернага шляху. А значыць, дапамагае і чалавечай душы, бо душы праведнікаў перасоўваюцца разам з Сонцам — у яго чаўне, і гэта гарантыя іх несмяротнасці.

У некаторых народаў сабака — пасрэднік паміж светамі або вартаўнік іншасвету. Тады ён прымае пачварныя формы. Такі ў грэчаскай міфалогіі Цэрбер з трыма галовамі і змяіным хвастом. Цэрбера вывеў з Аіда Геракл, і ажыццявіць гэты подзвіг асілку аказалася цяжэй за ўсе іншыя. Тры галавы Цэрбера ўвасабляюць усёпаглынаючы час у трох яго аспектах — сапраўднае, мінулае, будучае. Нямецкія даследчыкі В. Баўэр і І. Дзюмоц лічаць, што трохгаловы сабака — істота, ва ўсім супрацьлеглая богу, уласна, апошні страх, які неабходна пераадолець пасвячонаму падчас містэрыі-ініцыяцыі. Геракл імкнецца, як і кожны чалавек, да несмяротнасці, і таму хоча пераадолець час. Бог апраметнай Аід дазволіў Гераклу вывесці Цэрбера толькі з той умовай, што асілак не будзе выкарыстоўваць сваю зброю. Інакш кажучы, герой перамагае час (і адначасова сваю ўласную падсвядомасць) за кошт уласных фізічных і маральных магчымасцей [6, 98]. Але заўважым, што Геракл адводзіць Цэрбера назад у Аід, а гэта азначае, што пераадоленне мяжы паміж свядомасцю і несвядомасцю, паміж нашым светам і іншасветам не знішчае гэтую граніцу ўвогуле — яна застаецца.

Ізраільскі даследчык-міфолаг А. Галан распавядае пра шырока распаўсюджанае і ў старажытных, і ў сучасных грэкаў павер’е, што дэманічны сабака з’ядае душы памерлых. Магчыма, міф узнік таму, што ў некаторых народаў сабакам давалі з’ядаць целы памерлых. Як толькі не выкарыстоўваюцца сабакі — у іх дзесяткі функцый: аказваецца, была і такая. Затое і прадстаўнікі іншасвету, перасякаючы мяжу ў накірунку нашага свету, набывалі воблік сабакі.

У шмат якіх народаў сабака, як мы гаварылі, лічыўся свяшчэннай жывёлай. У Старажытным Егіпце за яго забойства каралі смерцю. Цюркі, персы і кітайцы ў сваіх міфах паходзілі ад сабак. Але ізраільцяне і арабы-мусульмане лічылі сабаку істотай нячыстай. Часткова гэта захавалася і ў хрысціянстве: сабака не павінен уваходзіць у храм; калі сабака пройдзе паміж жаніхом і нявестай, яны пасварацца.

Усё гэта дзіўна. Сабака — сімвал вернасці, прыязнасці да чалавека; ён першы, хто з жывёл пачаў жыць разам з чалавекам, здаўна дапамагае яму. І ў той жа час слова «сабака» лічыцца абразай. «Сабакам-Каінам» клічуць ворага ў рускіх былінах; «сабакам» называюць запарожцы турэцкага султана, ды і сёння лаянка засталася. Што гэта — уплыў іудаізму ды ісламу ці дзіўная трансфармацыя міфалагемы паводле прынцыпу: свяшчэннае — забароненае — небяспечнае — нячыстае? Праўда, у адрозненне ад кошкі, сабака, сапраўды, не зусім акуратны ў побыце. Але лёгка прывучаецца да парадку. Тым не менш — як вышэйшая ступень негатыву — у чорнага пудзеля нават пераўвасабляецца д’ябал — Мефістофель у «Фаусце» Ёгана Гётэ; у выглядзе чорнага сабакі пастаянна надакучваў сатана Марціну Лютару.

Амбівалентнае стаўленне чалавека да сабакі — цікавая, але цяжкая тэма. Думаецца, у аснове тут — якраз напластаванні сэнсаў: ад паходжання (усё ж воўк — жорсткі драпежнік) да багоў, якім сабака служыў: сярод іх і страшныя, напрыклад, сабака суправаджаў індыйскага бога смерці Яму. Не хочацца пра гэта думаць, але магчымая і зайздрасць чалавека да істоты, якая часта аказваецца больш высакароднай, чым ён сам. Чалавек — супярэчлівы, складаны, псіхалагічна няўстойлівы, і пераносіць свае рысы на лепшага сябра з жывёльнага свету, прыніжае яго, мяркуючы, што ўзвышае гэтым сябе.

Ёсць у нас і зусім «белетрыстычная» версія, але яна тлумачыць вельмі многае. Сабака, як, магчыма, і сам homo sapiens sapiens, — генетычна мадыфікаваны аб’ект чужых, іншапланетных, тэхналогій. Частцы ваўкоў была закладзена праграма — служыць чалавеку. Але сам чалавек, які ніколі не астаўляў надзеі наблізіцца да ўзроўню багоў (слова Элахім, што азначае стваральніка свету ў Бібліі, на самай справе перакладаецца не як «бог», а як «багі»), раўніва ставіцца да дзейнасці невядома адкуль прыляцеўшых чужынцаў. Хоць, магчыма, генетычнымі эксперыментамі займаліся вучоныя-жрацы зямной дапатопнай суперцывілізацыі, вядомай пад кодам Атлантыда. Як бы там ні было, чалавек адчувае ў сабаку нешта «не сваё». І ўсё ж любоў да яго перамагае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье