Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

Не дай мне бог духоўным стаць бадзягам,Без памяці жывой, без каранёў,Ісці бязмэтна за ілжывым сцягамІ верыць, што вяшчуе вараннё.Народзе мой, не дай мне абмыліцца,Маўчаць, як ты маўчаў цераз вякі,І рабскаю рахманасцю хваліцца,І падстаўляць для ўдару дзве шчакі —Гісторыю, распятую на «крэсах»І на заходніх з поўначчу краях,І мову, што спрадвеку лес накрэсліў,Каб ты Купалы словам акрыяў.Няўжо забыта ўсё, перазабыта —Сыноў найлепшых светлы запавет?..Не веру, што адиойчы з тварам сытым,З духоўнай торбаю ты выладзішся ў свет...Ці быў калі народ-самазабойца? —Скажыце мне, вучоныя мужы...Дык што ж цябе, не мота, не прапойцу,Штурхае да апошняе мяжы?Я ведаю: народы паміраюць...Але такі — з Хатынямі ў душы,Якому пекла можа здацца раем,—Такі, як свет, павінен вечна жыць!Не дай жа ў сэрцы зруйнаваць краіну,Што на шляхах крывавых збудаваў,Пайсці перараджэнца каляінай,Што мову забываў ці забіваў...Народзе мой, прабач дакор палынны,—Ці мне сароміць і ці мне вучыць?..Ты знаеш лепш, ты не падсудны сыну.Але ці лепш, як здрадна сын маўчыць?* * *Красуе жыта. I краніСцяблінкі лёгкай станік —Агонь успыхне ў караніІ аблачынкай стане.І што ні колас — ускалыхМаёй забытай долі:Як хлебаробскі мой уздых,Плыве пылок над полем.Як з каміноў вясёлы дым,Бярозавы, бухматы,Калі дух цеста маладыЎзрывае столь у хатах,Калі палкоўніца-дзяжаЗ палка на печ залазіць,Каб у цяпле, як на дражджах,Хлеб вырас пышным князем...Красуе жыта. На ўмалотЖыве мая надзея.І сонца цераз поле ўбродІдзе — і маладзее!


МАЙСТЭРНЯ

З. I. Азгуру

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия