Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

* * *Я так непазбыўна спазнаў,Навошта бывае жыццё...І памяці баразна,І стылае небыццё,Касмічны попел зямлі,І руйнаванне нябёс,—Як вечнасці знакі сплылі,Якіх не крануўся мой лёс.Нічога не скажуць яны,І нечага мне ім сказаць:Адны над сусветам відныУсмешка твая і сляза.Згубіўшы аднойчы цябе,Пра іншых спяваць ці змагу?Як хлеб на вясновай сяўбе,Апошні ўспамін берагу.Нябёсы, зямля, небыццё...Усе яны — толькі БЫЛІ.А я — застаюся. 3 жыццём —З усмешкай-слязой па зямлі.


* * *Яшчэ схіляецца ў журбеНадзея блізкіх і гаротных,Яшчэ не кожны сам сабеСказаў аб страшным, беззваротным,А ўжо над ім шуміць трава,Плыве размытай акварэллю...Якія вусны цалаваў!Якія зоры адгарэлі!..


* * *Толькі ўспыхнуць у поліРабацінкі праталін —Б'ецца вырай у сэрца,Як агонь навясны:Салаўіная рэчка,Салаўіны світанак,Салаўіная памяць вясны...Ды акно майго лёсуНаглуха зачыненаЗ той зімы —Акно заінелай турмы.А турма — мая,Не айчынная,І за краты тут шлях прамы.Тут не ходзяць з верай пазычанай,Тут свой храм і свая турма.У каханні, як у язычніцтве:Адзінага бога няма.Ці гудуць завірухі, ці плачуць адлігіТут у кожнага свой жаданы парог:Колькі вернікаў —Столькі рэлігій,І свой —У кожнага —Бог.Я прашу,Я вымольваю літасці:Адчыніся, акно, насустрач вясне!Толькі бог чужы са мною не лічыцца,А свайго не будзе ў мяне!..Дагараюць у поліРабацінкі праталін,Выбягаюць пралескіНа ўзмежак лясны...Салаўіная рэчка,Салаўіны світанак,Салаўіная памяць вясны...


* * *Такой парой,Калі, як цень снягоў,На баравінахЛандыш выпадае,Калі вяснаЧакае і гукае,Калі зязюляВечнасць абяцаеІ дроздАд песніГалаву губляе,—Мы ў лес пайшлі —У май, нібыта ў рай...Пайшлі,А ці вярнуліся —Не знаю.


* * *З наіўнасцю трывожнайПерад хвілінай кожнай —Апошняй-разапошняй,—Нібы дзіця, стаю:Хай здрада ў пышным бляскуАддам жыццё за казку,А паўжыцця — за ласку.Адзіную. Тваю.


ТАК ДАЛЁКА…Азірнуцца не страшнаІ не страшна вясны:Так далёка ўсе нашыЛетуценныя сны.Больш з зямлёю паглумнайНеба нам не звязаць,—I не страшна падумаць,I не страшна сказаць:Што цаною расстання —Там, дзе часу сляды,—Застаецца каханнеІ вясна — назаўжды.І нішто не патушыцьНябёсаў узор,Дзе мы крыламі птушакКранаемся зор.


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия