Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

* * *Калі зляпіў Адама з гліны,Заўчасна радаваўся бог,Бо ні натацый не падкінуў,Ні штатамі не дапамог.І не было ў Адама «нама»,І сакратаркі не было,—Быў свет не свет, а скажам прама:Неперспектыўнае сяло...А бог лагодзіў:— Тут вадзіца,Тут хлеб і райскае дабро,А так во зробім маладзіцу,—Сказаў — і выламаў рабро.Адзіны штат Адамаў — ЕваЗ яго ж уласнае касціЗ'явілася пад райскім дрэвам,—Гавей тут з ёю і пасці...Вось гэтак сумна пачалосяЖыццё ў сівую старыну:Што бог падкінуў для мілосці —З тым і да шлюбу, і ў труну.Калі б не скеміла тут Ева,Спакусы яблык не ўзяла,То і сядзела б век свой дзевай,Дабра не знаючы і зла.Зрабіла крок рэвалюцыйны,Каханне ўзняўшы з небыцця:— Бог лепіць арганізацыйна,А мне патрэбна — для жыцця.Ляпі мяне, Адам, каханнем,А я цябе пераляплю.Няхай праклятымі мы станем —Што бог недарабіў, зраблю!— І я зраблю цябе прыгожай,—Адам забыў, што ён не бог,—Аж адарваць вачэй не зможаСам усявышні Саваоф!..Засердаваў не без прычыныТварэц: — Я ж майстар — не партач!Наноў перараблю жанчыну,А з Евай ты тады паплач!..Сад райскі здаўшы пад распіску,Адам кахаўся ды любіў,Чапляў калыску за калыскай...А бог жанчыну ўсё рабіў.Ды колькі пі псаваў ён косці,І колькі рэбраў ні ламаў,А век жыве i век зайздросціць,Бо Евы гэткай прыгажосціЁн, як Адам, не змайстраваў.


РЭЎНАСЦЬХодзіць жонка ў РДК —З гора муж прапіў быка.Жонка ў хоры запявае —Муж вяроўку прапівае.Жонка едзе на агляд —Муж cабe прапіць бы рад.Ды ўвушшу звініць камар:«Дрэнь тавар, дрэнь тавар...»Муж прапіў і камара.Гоніць жонка са двара...Больш няма чаго прапіць...Будзе жонка любіць!


ТАК ДАЎНО…Я даўно па цябе палюю,Калі быў яшчэ ў дзікай скуры.Як багіню, цябе малююАж па сёння,— ды ўсё без натуры...Не было цябе, i ці мусішТы з'явіцца, хоць я шукаюТак даўно,— калі пры ІсусеЗ пацалункам не цёрся Каін,І калі яшчэ пешкі не бегаліДа багоў на нябёсы грачанкі,І вароны былі ўсе белыя,І рачулкі цяклі — малачанкі,І калі вада, як спірытус,Пад катламі ў пекле гарэла,I пілі багі-сібарытыСок таматны, вяселячы цела,I Мядзведзіца ў небе ВялікаяНе радзіла яшчэ Малую...Як даўно ўсё было... Ты клікалаЦі насмешку ладзіла злую?..Так даўно... Я згубіўся, забыўся:Дзе, калі, у якіх сусветах?..Пазбіваў стагоддзям гарбы ўсе,—Так даўно я шукаю. А дзе ты?!.Адгукніся халасцяку,—Я прыйду... калі не ўцяку.


СЯМЕЙНЫ РАЗРАДЛаяўся з жонкай робат культурны —Іскры разрадаў ляцелі з душы:— Толькі з табой, электронная дура,Ні памаліцца, ні саграшыць!..


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия