Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

* * *У вераснёўскім лесеВетрык лісцём церусіў,Як летуценнем імпрэсійМузыка Дэбюсі.Ціха было і ўтульна...Ды раптам — той голас гусей...Аб чым ён? Якую адтуль нам —З-пад неба — вестку нясе?Той голас,— ты чуў яго быццам,Калі і цябе не было.Ты чуў, бо не можаш забыцца.Хоць год — мільёны сплыло...Адкуль расстайная памяцьЗ усім хараством зямным?..І холад касмічны паліцьЗдагадкай, што мы не згарым...Што мы ўсяго толькі ў выраіI ў прадчуванні бяды3 зямлі карані свае вырвалі,Ляцім — i не знаем куды...


* * *Б'юць па чэраве і па чэрапе —Хто абжорствам, хто какафоніяй.А з якіх крыніц ваду чэрпаем,Смык чыёй смалой каніфолены?..Перад кім душой мы рабынімся,Дэцыбелаў сцяной адгароджаныя?Дзе згубіліся? Як забыліся,Што сваёй зямлёй мы народжаныя?Скрынкі з музамі д'ябл-музыкі,Як гарбы, нясём перад пузамі.Галаву «метал» цяжка тузаеІ грыміць у ёй, нібы ў кузаве.Хто цябе прадаў, песня родная,—Ці бяздомны спец, ці купец ліхі?І пад Віцебскам, і пад ГродняюБуйна плодзіцца меламан глухі...Хто закрыў нам душу на ўсе застаўкі,Каб для памяці ў ёй — ні адтулінкі?..I ў навушніках сыны вушастыя —Як духоўныя беспрытульнікі...


РЭХА ЗВАЛЕНАГА ДРЭВАНа золку шэрымКонік бег —Яшчэ й дугі не відно.На золку гулкімВалілася ў снегНа хату будучуюБервяно.Туды,Дзе барвянаПраз ночы дноБруіўсяПрамень з падзямелляКрамяны,Кацілася круглаВянца звяно —«Бер-вя-но...» —Мяняючы тон драўляныНа рэха віны —«...вя-но...»Пасля i «...я-но...»Зламалася — «...но-о...» —Нібы пугаўе ў мароз.I толькі «...о-о-о...»,Як іней з бяроз,Бязгучнавецерабтрос...


* * *Можа, ўсё гэта толькі ідэяІ наіўны, палынны міраж,—Як сусветная Іудзея —Гэты крык і помысел наш?Вось яна — зямля пад нагамі.І парод на зямлі спрадвек.Толькі слова свайго пазбягаем,Як здаровы — пагляду калек.Просім сына: па-беларускуНапісаць (як прасіў КарусьКаганец)... І пачуем малюска:— А ці ёсць яна, Беларусь?..Што было па шляхах і ростанях?Прадавалі нас за паўцаны,І круціліся душы бяростаюНа агнях інквізіцый маны...Толькі дзверы чужых пачакальняў,Толькі уніі ды палон...І па шыі — жэтон адчаканены:Час, як выціснуты лімон...Хто — зямля ці ідэя — злучаеРаз'яднаны бязмоўем народ?Ці гуртуюцца людзі адчаем:Там крычыць ўсенародны рот?..А пакуль сведчым, хто вінаваты,Б'ёмся ў дыспуце шматгаловым,—Кажуць, новае ўводзіцца святаЗ назвай «Дзень адмаўлення ад мовы»...


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия