Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

ПЕСНЯ БЕЗ IBАНА Ў ГАЛАВЕ— А якая ж песня без Івана? —Голас над ваколіцай плыве.А Івану ўжо не да баяна,Песня тая і не ў галаве.Кажа: І ў мяне перабудова,На самаакупнасць перайшоў:Я ж вам не блазнюк сямігадовы,Каб ірваць мяхі без барышоў.Пералом ідзе па ўсім Саюзе.Хоць не жмот я, ды кладзіце мнеЗ танца па кап'ю на кожны гузік.А прыпеўкі — па сваёй цане:Тут — як за паслугу чаявыя,—Задарма i бык не прамычыць:Так ці сяк — падносьце гарлавыя,Трэба ж,— кажа,— горла прамачыць.А пакуль ідзе фінансаванне,Каб не ўсох эканамічны план,—Дык на грані ўжо балансаванняНа тачок з'яўляецца Іван.А яшчэ як возьме гарлавыя,Hi баян не трэба, ні Іван:Рот самараскрыты, горла выеІ ў вачах — туман, плыве туман...На баянІван фінансаваныГалавою цяжка аплыве,І гарлае песня без Івана,Песня без Івана ў галаве...


ЯК ГРЫБЫ...Канцэнтрацыя дурняў крытычная:Ёсць — прасцяк, без цара ў галаве,Ёсць, што з розумам ходзіць пазычаным,А найбольш — хто на дурня жыве.Так прыладзіцца, так прыкінецца:З богам — бог, а з героем — герой,Цыркулярыць душа-чарнільніца,І з трыбуны — за праўду гарой!Так захопіцца часам прамоваю —Аж паветра рукамі грабе,Аж сапе, быццам дух напампоўвае —Перакрыкнуць самога сябе!..Нос кіруе па плыні, як човен,Сець закідвае — што пагусцей,Знае толк у праграме Харчовай:Там выконвае, дзе тлусцей.Быццам бурбалкі — лозунгі клічныя,Аж сіпіць перагрэты гарляк,—Колькі іх, што на дурняў разлічваюцьІ смяюцца паціху ў кулак...Ні касцы, ні жняцы, ні аратыя,—Як грыбы — партфельная раць!..Поўны з коптурам кош бюракратыі...Што рабіць толькі з гэтаю браціяй:Ці саліць іх, ці марынаваць?..


КНІГАЛЮБЗдаваў макулатуру,Цягаў тамінаў глыбы,Пагнаў мускулатуруІ звіліны паглыбіў.


ВЕРХАМ НА ВЕРШЫЯк дрэсіроўшчык, словы лупцуе:Кожны радок прытвараецца творам.Не разабрацца — хто там гарцуеВерхам на вершы — тварэц ці прытвора?


ЭРУДЫТ У КРЭДЫТЁн — як паветра: незаменны ён.Ад фараонаў i індускай ВедыДа «чорных дзірак» — б'е ў навукі звон,Святло нясе па таварыству «Веды».Ён з кавалём гатоў каваць метал,З рамонтнікам — ліквідаваць паломку,І тут жа прыгадае «Капітал» —Што эканоміка, маўляў, не эканомка.Ён майстар на ўсе рукі: вучыць жней,Як жаць, а будаўніц — рабіць тынкоўку.І што важней — гальюн ці Галілей,Адкажа,— дайце дзень на падрыхтоўку.


ГАЙ ДА ФІЛАСОФАЎНЫ!..Хлеб вучоны — ён не мучоны:Як з насады высокай з'еду,Акадэміяй буду хрышчоны,Буду сеяць мудрасць і веды.І ў навуцы жратво не скупое,Не гразіцца скарынкай падсохлаю:І накорміць спаўна, i напоіцьДысертацыя Філасофаўна!


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия