Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

Казаў бяседзе шумнай хітравата,З іскрынкай у вачах на самым дне:— Пайду я, хлопцы, нешта цяжкаватаНа сэрцы сёння,— то прабачце мне...А хлопцы ўсё па-свойму разумелі,Як ні хаваў ён той абманны крок,Што прагне не да лекара па зелле,А во сюды,— і дзверы на замок!О то — бяседа!.. І жыццё птушкайРаскручваецца зноўку ў маладосць:Купала, і Міхоэлс, і Дзядзюшка...А сам ён тут — як быццам толькі госць.Прыйшоў паслухаць, пасядзець маўкліваУ гэтай ім жа створанай сям'іІ падзівіцца: як ляцяць імкліваЗямныя дні — хутчэй самой зямлі.Куды яны спяшаюцца, навошта?..Яшчэ цяпло сяброўскіх рук жывеНа гэтай далані, і зорнай поштайЯшчэ іх думы шэпчуцца ў траве,—А ўжо няма, даўно няма іх побач.Вось толькі тут сышліся пад страхой:Хто збег ад славы, хто з прычын асобых —Схавацца ад нявыкруткі ліхой.Філосафам, паэтам і героям —Усім прытулак даў мастак Заір.А збоку падазронасцю былоюУсіх пасе былы наш правадыр...Вось тут яны — жывыя, а не цені,Пакуль да іх спяшаецца мастак:На стэлажах — нібы на авансцэпе,І слоў няма аб спаленых мастах.Паслухай, майстра, i ўзлятай па крылахДа сфер, дзе вечна ззяюць іх агні,—Яшчэ не ўсё ў душы адгаманіла —І гліну бог узнёс на далані.І наступае першы дзень тварэнняУ эпоху з лесам атамнай слаты,—І прарастае з гліны азарэнне,І чыйсьці голас чуцен з нематы.


* * *Час працуе без чарнавікоў:Што было — не паправіш, як дзею на сцэне...Не вярнуцца ніколі ў дзяцінства ізноў.Пахаваліся душы за бетонныя сцены —І не ўмаіш гадоў сухастойны парадак.А таму, можа, сёння ўсю мудрасць вякоўСпрасаваную ў кнігах таўсценных,Перацягне адзінае слова спагадыЧалавеку ў бядзе — адзінока-страшэннайМіж мільярдаў зямлян-землякоў...


* * *Адгучалі, як рыфмы, авансы авацый,Замятае вясну залаты лістапад.Паэтэсе карцела дзяўчынкай здавацца,—А дзяўчынцы... пад шэсцьдзесят.Як шкадую цябе я і як разумею:Цяжка ліру здаваць у запас.Я i сам перад гэтым парогам нямею:Як да прозы асенняй ісці на напас?Той — абложнай, зануднай, сквалыжнай,Дзе адвесніўся выраяў радасны шум,Дзе штодня непазбежней, цяжэй i ўсё ніжайНеба падае на душу.І, здаецца, без яўнай на тое прычыныЎсё часцей і часцей азіраемся мы:Гэта хто адыходзіць, якая дзяўчынка —Прадчуваннем завейнай i сцюжнай зімы?..


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия