На партэры – шэраг аркад і скульптур, на другім паверсе – высокія каменныя калоны і крыху меншыя – мармуровыя, з пазалочанымі капітэлямі. На вышыні даху ў кутках – арлы і пазалочаныя скульптуры, якія ўздымаюцца над пазалочанымі фігурамі ўздыбленых коней. Дах, спачатку пакаты, далей – купал, завершаны каронаю, а яшчэ далей – дах трохкутны, наверсе якога таксама група фігур. Кругом – мармур, бронза, золата… Кругом – калоны, скульптуры і барэльефы.
“Опера?.. – думае Вакульскі. – Але ж тут больш мармуру і бронзы, чым ва ўсёй Варшаве!”
Ён прыгадвае сваю краму – упрыгожанне горада, чырванее ды ідзе далей. Ён адчувае, што Парыж з першага кроку агаломшыў яго, і рады гэтаму.
Рух калясак, омнібусаў і пешых узмацняецца, што страх глядзець. На кожным кроку – веранды, круглыя столікі на ходніках, людзі, якія сядзяць пры іх. Следам за каляскаю з лёкаем на запятках едзе павозка, запрэжаная сабакам. Мінае яго омнібус, потым – два насільшчыкі, потым – вялікая двухколка, потым – дама і мужчына конна. І бясконцы шэраг калясак. На ходніку – вазок з букетамі, другі – з садавінаю, насупраць – паштэтнік, разносчык газет, гандляр старызнаю, шліфавальшчык, кніганоша…
–
– “
–
– “
Нехта ўпіхвае Вакульскаму ў руку кніжку, ён плаціць тры франкі і пераходзіць на другі бок вуліцы. Ідзе ён хутка, але бачыць, што ўсе яго апярэджваюць: і ў калясках, і пешкі. Відавочна, гэта нейкае грандыёзнае спаборніцтва, дык ён прыспешвае крок і, хоць яшчэ нікога не перагнаў, ужо звяртае на сябе ўвагу. Атакуюць яго разносчыкі газет і кніжак, на яго пазіраюць кабеты, з яго іранічна пасміхаюцца мужчыны. Адчуванне такое, што ён, Вакульскі, пра якога гаварыла ўся Варшава, тут – нясмелы, як дзіця, і… добра яму так… Ах, як бы яму хацелася зноў стаць дзіцём з таго часу, калі бацька раіўся з прыяцелямі: аддаць яго да купца ці ў школу.
У гэтым месцы вуліца крыху збочвае направа. Вакульскі сустракае першы чатырохпавярховы дом і адчувае нейкую расчуленасць. Чатырохпавярховы дом сярод шасціпавярховых!.. Якая мілая неспадзяванка…
Раптам мінае яго каляска з грумам198
на козлах, у якой едуць дзве кабеты. Адна зусім яму незнаёмая, а другая…“Яна?.. – шэпча Вакульскі. – Не можа быць!..”
Але ён адчувае, што сілы пакідаюць яго. На шчасце, побач кавярня. Ён падае на крэсла, што стаіць на ходніку, адразу з’яўляецца гарсон, нешта пытае, а потым прыносіць
Вакульскі кідае адной дзесяць франкаў, другому – франк, п’е
Ён скамечвае газету і хавае яе ў кішэню, плаціць за недапіты
Гарсон скоса пазірае на яго, два госці, якія круцяць у руках кійкі, закладаюць ногі яшчэ вышэй, а адзін з іх нахабна пачынае разглядаць яго праз манокль.
“Каб даць таму франту поўху? – думае Вакульскі. – Заўтра двубой і, можа, забілі б мяне… А каб я забіў яго?..”
Ён прайшоў побач з франтам і паглядзеў яму ў вочы. У франта манокль упаў на камізэльку і прапала ахвота пасміхацца.
Вакульскі ідзе далей і засяроджана разглядае камяніцы. Якія тут крамы!.. Найгоршая з іх выглядае лепш, чым ягоная, якая лічыцца самай прыгожай у Варшаве. Дамы абліцаваныя пясчанікам, амаль на кожным паверсе – вялікія балконы або балюстрады, што цягнуцца ўздоўж усяго паверха.
“У гэтым Парыжы, падобна, усе жыхары маюць патрэбу ў няспынных размовах, калі не ў кавярнях, дык на ганках,” – думае Вакульскі.
І дахі нейкія незвычайна высокія, а на іх скрозь тырчаць коміны, бляшаныя трубы ды шпілі. І на вуліцах на кожным кроку то дрэва, то ліхтарня, то кіёск, то калона, завершаная купалам. Жыццё кіпіць тут так, што, не маючы магчымасці выкіпець бясконцым рухам калясак, хуткаю беганінаю людзей, узвядзеннем шасціпавярховых дамоў з каменю, яно яшчэ пырскае са сцен у форме скульптур або барэльефаў, з дахаў – у форме шпіляў і з вуліц – у форме незлічоных кіёскаў.
Вакульскаму здаецца, што яго выцягнулі з мёртвае вады і ўкінулі раптам у кіпень, які “бурліць і шуміць, і пырскае…”201
Ён, чалавек сталы і ў сваім асяроддзі дзейсны, адчувае сябе тут, як рахманае дзіця, якому падабаецца ўсё і ўсе.Тым часам, навокал яго ўсё працягвае “бурліць і шумець, і пырскаць…”, не відаць канца ані тлуму, ані каляскам, ані дрэвам, ані прыгожым вітрынам, ані нават самой вуліцы. Вакульскі пачынае п’янець. Ён перастае чуць шумную гаману мінакоў, потым глухне на крыкі вулічных гандляроў, нарэшце, на туркатанне колаў. Потым яму здаецца, што ён ужо недзе бачыў гэткія дамы, гэткі рух, гэткія кавярні, пазней ён думае, што нічога асабліва ў гэтым няма і, нарэшце, абуджаюцца ў ім здольнасці крытычныя, дык ён кажа сабе, што, хоць у Парыжы і часцей можна пачуць французскую мову, чым у Варшаве, аднак тутэйшы акцэнт горшы і вымаўленне не такое выразнае.