Читаем Лісты полностью

Спасибо за книги. Днепропетровск становится источнико­ведческой столицей Украины. Мне кажется, что сейчас хоро­шо было бы перейти от обзоров общего характера к моногра­фическим исследованиям относительно небольшого количе­ства источников.

Недавно я делал в секторе сообщение о мемуарах Войниловича (том первый напечатан в 1931 г. в Вильно, том неизданный, которого я не видел, находится в Варшаве). Это помещик средней руки Минской губ., был членом Гос. думы и Гос. Совета, в конце 1920 — начале 1921 г. добивался созда­ния в составе Польши автономной Белоруссии, намереваясь стать президентом автономии.

Если ж меня хватит, то я начну работу над мемуарами, на­писанными уроженцами Белоруссии. Между прочим, недавно бывший здесь Тадеуш Василевский подарил мне только что вышедший в Варшаве "Диариуш" витебского воеводы Храпо­вицкого. Том подготовлен на очень высоком уровне (не только генеалогия автора, но даже картографированы пути, по кото­рым проезжал автор и пр.).

Поляки (кроме Василевского, были еще Керсновский и Стэфан Кучинский, молодой, из Варшавы) приезжали для того, чтобы договориться о совместном издании Метрики. Здесь подписан договор, что Институты истории СССР и Польши будут совместно издавать Метрику (у нас — томы, писанные кириллицей, поляки — документы, писанные на польском и латинском языках). Чтобы подготовить для дальнейшего работников, решено организовать в университетах Минска и Вильнюса чтение спецкурсов и спецсеминаров по Метрике. А также постановили напечатать и у нас, и в Польше несколько статей, касающихся Метрики.

Привет Марии Ивановне и Вашим девочкам.

Улащик.

ЭРНЕСТУ ЯЛУГІНУ

23 сакавіка 1979 г.

Дарагі Эрнест Васільевіч.

На некаторыя Вашы запытанні магу даць адказ, на другія — не. Пра Абэцадарскага. Гэта быў чалавек, упэўнены, што гісторык павінен быць фальсіфікатарам. Ён лічыў, што калі фак­ты "добрыя", то іх можна скарыстаць, а калі "кепскія", то або выкідаць іх, або перарабляць на "добрыя". Калі фактаў няма, то гісторык павінен выдумаць іх.

Так ён і зрабіў (як мне вядома) два разы ў падручніках па гісторыі. У ранніх выданнях падручніка (я не правяраў усе выданні) было напісана, што калі пачалася Першая сусветная вайна, то на дрэваапрацоўчым заводзе ў Прылуках пачаліся хваляванні рабочых, у выніку чаго 45 чалавек было забіта ці паранена. Калі справа даходзіць да вялікай страляніны, то часта бывае, што забіта і паранена каля 10 %. Значыцца, на заводзе ў Прылуках працавала нешта каля 500 рабочых. Прадпрыемстваў з такою колькасцю рабочых у 1914 г. было два ці тры. Прылукі ў Беларусі толькі адны (2 км ад Воўчкавіч), там ніколі не было не толькі вялікага дрэваапрацоўчага завода, але і звычайнага тартака з 2-3 рабочымі (я ў Прылуках быў дзясяткі разоў). Ёсць яшчэ Прылукі на Украіне і ў Валагодскай вобласці, але і там такіх заводаў не было. Я калісьці адносна гэтага міфа зрабіў заўвагу, і ў апошніх выданнях яго ўжо не было.

Другое. У тым самым падручніку было напісана, што ў 1917 г. сяляне разграмілі маёнтак Рамана Скірмунта. У канцы 1917 г. былі знішчаны ўсе маёнткі (у Каралішчавічах старая бабка расказала, як адтуль у верасні ўцёк пан, кінуўшы лыжку на стале). Чаму ў такім разе паказаны адзін Скірмунт? Ведама, таму, што ён быў членам Рады. Абэцадарскі хацеў паказаць, як не любілі яго за гэта сяляне. Але ж маёнтак Скірмунта знаходзіўся за фронтам, у немцаў, дзе сяляне не маглі граміць.

У мяне з ім адносіны абмяжоўваліся знаёмствам, але ні я яму, ні ён мне не даслалі ні аднае са сваіх прац.

Было і яшчэ. Прызідыум Акадэміі навук СССР кожны год вызначае супрацоўнікаў, якія павінны ехаць у рознью месцы і чы­таць ва ўніверсітэтах лекцыі, звычайна, пра свае апошнія, яшчэ неапублікаваныя працы. На 1973 і 1974 гг. мне было загадана ехаць у Беларускі ўніверсітэт. Абодва разы ўніверсітэт у нейкай нервовай форме адмовіўся мяне прыняць, прычым у 1974 г. гэга здарылася пасля ліста Абэцадарскага, у якім было напісана, што лекцыя мая прызначана на панядзелак, і таму просяць прыехаць у нядзелю. У мяне быў білет на самалёт, калі ўночы прыйшла фотатэлеграма, каб я не ехаў. Не магу сказаць дакладна, што гэга зрабіў Абэцадарскі, але гэта цалкам у яго натуры.

Адносна іншага магу сказаць, што гэта цягнулася доўга, што тут былі розныя прыгоды, што выжыў неяк выпадкам, што ў Маскве з пачатку 1944 г. (з перапынкам з канца 1950 па вясну 1955 г.). Магу дадаць, што гадоў шэсць назад мяне выклікаў прэзідэнт Барысевіч, прапануючы пераехаць у Мінск.

Я згадзіўся, але калі паклікалі Ігнаценку (дырэктара Інстытута гісторыі), то той у самай рэзкай форме адмовіўся ўзяць мяне. Прэзідэнт тлумачыў яму, што мне даецца адзінка і кватэра з фондаў Акадэміі, што гэта на інтарэсах інстытута ніяк не адзавецца, але Ігнаценка сказаў, што браць мяне не хоча.

Прабаваў угаварыць начальнікаў, што пры Акадэміі трэба стварыць Археаграфічную камісію, якая будзе вывучаць, дзе якія знаходзяцца матэрыялы па гісторыі Беларусі і чаго яны варты, але і тут упёрся ў сцяну. А тут усе дзівяцца: чаго гэта я рыпаюся, бо адносяцца да мяне як не трэба лепш.

Улашчык.

НІЛУ ГІЛЕВІЧУ

Перейти на страницу:

Похожие книги