Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Больш за тое, такі вось вузел мала хто можа завязаць, акрамя матросаў, а дакладней, мальтыйскіх матросаў. Я падабраў стужку пад громаадводам. Яна не магла належаць забітым жанчынам. Калі ж усё-ткі я і памыляюся ў сваіх высновах і наконт стужкі, і наконт таго, што француз — матрос з мальтыйскага судна, вялікай бяды з таго, што я напісаў у аб'яве, няма. Калі гэта памылка, ён проста падумае, што мяне ўвяла ў зман якая-небудзь акалічнасць, пра якую і дазнавацца не будзе. Калі ж я маю рацыю, такім чынам будзе вырашаная важная справа. Як сведка, хоць і невінаваты ў забойстве, француз, натуральна, будзе вагацца, перш чым адгукнуцца на аб'яву наконт арангутана. Разважаць ён будзе так: «Я невінаваты; да таго ж чалавек я бедны, арангутан наогул каштуе шмат, а для такога, як я, ён сапраўднае багацце — навошта ж мне страчваць яго толькі таму, што я баюся невядома чаго? Ён тут, побач, толькі руку працягні. Знайшлі арангутана ў Булонскім лесе — гэта значыць вельмі далёка ад месца таго жорсткага забойства. Хто здагадаецца, што гэта зрабіла малпа? Паліцыя — у тупіку, не здолела знайсці нават самага нязначнага ключа да разгадкі. Калі яны і выйшлі на след малпы, ім не ўдасца даказаць, што я быў сведкам забойства, або навесіць на мяне адказнасць за тое, што здарылася, толькі таму, што я ведаў пра здарэнне. Галоўнае ж тое, што пра мяне ведаюць. Той, хто даў аб'яву, вызначыў мяне як уладальніка жывёліны. Не ведаю, наколькі падрабязныя яго звесткі пра мяне. Калі ж я не прызнаюся, што я — уладальнік такой каштоўнай маёмасці, а гэта ўжо вядома, жывёліна акажацца пад падазрэннем. Такім чынам, не варта залішне звяртаць увагу на сябе ці на малпу. Лепш я з'яўлюся па аб'яве, забяру арангутана і схаваю яго, пакуль уся гэтая справа не атрымала розгаласу».

У той самы момант мы пачулі, як нехта затупаў па лесвіцы.

— Трымай пісталеты напагатове, — звярнуўся да мяне Дзюпэн, — але не паказвай іх і не страляй без маёй каманды.

Уваходныя дзверы былі незачыненыя, наведнік зайшоў не пазваніўшы і пачаў уздымацца па прыступках. Але, відаць, завагаўся. Мы пачулі, як ён пайшоў уніз. Дзюпэн кінуўся да дзвярэй, але тут мы пачулі, што прыбыш вяртаецца. Больш ён не рабіў спробы павярнуць назад, рашуча пайшоў уверх па лесвіцы і хутка пастукаў у дзверы пакоя.

— Уваходзьце! — бадзёра і добразычліва адгукнуўся Дзюпэн.

У пакой зайшоў мужчына. Гэта відавочна быў матрос — высокі, дужы, мускулісты. На выгляд — той яшчэ вісус, але нельга сказаць, каб зусім несімпатычны. Моцна загарэлы твар быў напалову схаваны пад бакамі і mustachio [52].

У руках матрос трымаў тоўстую дубовую палку, відаць, адзіную сваю зброю. Ён няўклюдна пакланіўся і пажадаў нам «добрага вечара» на добрай французскай мове, праўда, з лёгкім неўшатэльскім* акцэнтам, але ўсё ж было зразумела, што ён карэнны парыжанін.

— Сядайце, прыяцель. — сказаў Дзюпэн. — Відаць, вы прыйшлі наконт арангутана. Папраўдзе кажучы, я амаль зайздрошчу вам, выдатны экзэмпляр і, безумоўна, вельмі каштоўны. Колькі яму гадоў, як вы лічыце?

Матрос уздыхнуў з палёгкай чалавека, з плячэй якога зваліўся важкі камень, і загаварыў упэўненым тонам.

— Не ведаю, што вам сказаць, — гады чатыры або пяць, не больш. Ён тут, у вас?

— Ну што вы, не — у нас няма ўмоваў для ягонага ўтрымання. Ён на платнай стайні, што па вуліцы Дзюбур, зусім побач. Можаце забраць раніцай. Вядома, вам няцяжка будзе даказаць свае правы.

— Вядома, не, сэр.

— Шкада будзе развітвацца з ім, — сказаў Дзюпэн.

— Не думайце, што ўсе вашы клопаты не будуць узнагароджаныя, сэр, — сказаў матрос. — Я ж не які-небудзь там... Ахвотна заплачу ўзнагароду за тое, што вы знайшлі жывёліну, — вядома, адпаведную маім магчымасцям.

— Што ж, — адказаў мой прыяцель, — вельмі прыстойна з вашага боку. Дайце падумаць, што ж я магу ў вас папрасіць? Ага! Слухайце. Узнагарода будзе вось якая. Вы паведаміце мне ўсю інфармацыю, якой валодаеце пра забойства, што адбылося на вуліцы Морг.

Дзюпэн сказаў апошнія словы вельмі ціха і спакойна. Гэтак жа спакойна ён падышоў да дзвярэй, замкнуў іх і паклаў ключ у кішэню. Потым дастаў пісталет, які трымаў за пазухай, і паклаў без усялякага шуму на стол.

Твар матроса зрабіўся барвовы, нібыта яго нехта душыў за горла. Ён ускочыў і схапіўся за палку, але адразу ж асеў на крэсла, потым увесь закалаціўся і зрабіўся белы як смерць, не здольны вымавіць ніводнага слова. Мне было шчыра шкада яго.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия