Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Нюх усё ж мяне не падвёў. Ва ўсім ланцугу разважанняў не знайшлося ніводнага разарванага звяна. Я прайшоўся па ўсім ланцугу — і ў канцы знайшоў цвік. Ён па ўсіх прыкметах быў падобны да свайго калегі ў суседнім акне, але сам гэты факт быў абсалютна нязначны (хоць і здаваўся пераканаўчым) у параўнанні з тым меркаваннем, што якраз тут і можна знайсці ключ да разгадкі таямніцы. «Тут, відаць, нешта не так з цвіком», — падумаў я. Потым дакрануўся да яго, і ў маёй руцэ засталася галоўка цвіка разам з абломкам шпянька даўжынёй паўсантыметра. Астатняя частка цвіка засталася ў дзірцы, дзе ён, відаць, і зламаўся. Злом даўні, бо на ім паспела з’явіцца іржа, і, відаць, быў вынікам удару малатком, які і увагнаў у раму галоўку цвіка. Я асцярожна ўставіў назад выцягнутую частку цвіка, і ў выніку пачало здавацца, што цвік цэлы, нават без адзінай расколіны. Націскаючы на спружыну, я прыпадняў раму, а разам з ёю паднялася і галоўка цвіка, якая моцна трымалася ў дзірцы. Я апусціў акно, і цвік зноў стаў падобным да цэлага.

Такім чынам, гэтая частка загадкі была разгаданая. Забойца ўцёк праз акно, якое было застаўлена ложкам. Калі ён вылез, рама апусцілася сама па сабе (або яе зачынілі спецыяльна) і замкнулася спружынай, паліцэйскія ж падумалі, што акно забітае цвіком і палічылі далейшае расследаванне немэтазгодным.

Наступнае пытанне — як злачынца спусціўся ўніз. Тут мяне задаволіла нашая прагулка вакол будынка. Прыкладна за паўтара метра ад згаданага акна — громаадвод. Дацягнуцца праз такую адлегласць да акна, а тым болей залезці праз яго — немагчыма. Аднак я заўважыў, што аканіцы на пятым паверсе — парыжскія цесляры называюць іх ferrades — былі асаблівыя: яны даўно выйшлі з моды, але іх часта яшчэ можна ўбачыць на старадаўніх асабняках дзе-небудзь у Ліёне або ў Бардо. Яны па форме нагадваюць дзверы (звычайныя, аднастворкавыя), з той толькі розніцай, што ў ніжняй частцы рашотка, і таму за яе зручна брацца рукамі. У доме мадам Л'Эспанэ шырыня аканіцаў крыху большая за метр. Калі мы бачылі іх з двара, яны былі напалову адчыненыя — гэта значыць былі перпендыкулярныя сцяне. Відавочна, паліцэйскія, як і я, аглядалі дом з двара, але, гледзячы на гэтыя ferrades у папярочным разрэзе (а я ўпэўнены, што так і было), яны не ўсвядомілі, наколькі тыя шырокія, ці, ва ўсякім разе, не надалі гэтаму належнай увагі. Карацей кажучы, упэўніўшыся, што злачынцы не маглі вылезці праз акно, яны, вядома, абмежаваліся вельмі павярхоўным аглядам. Я ж зразумеў, што калі аканіцу акна, застаўленага ложкам, расчыніць да самай сцяны, дык адлегласць паміж ёю і громаадводам будзе крыху большая за паўметра. Было таксама відавочна, што дзякуючы выключнай смеласці і спрыту можна было пералезці з громаадвода ў акно. Выцягнуўшы руку на восемдзесят сантыметраў, пры ўмове, што аканіца была адчыненая насцеж, рабаўнік, відаць, ухапіўся за рашотку. Адпусціўшы потым громаадвод і ўпершыся нагамі ў сцяну, ён мог адпіхнуцца і зачыніць аканіцу, а калі акно ў той час было адчыненае, то і апынуцца ў пакоі.

Заўваж, што я гаварыў пра выключны спрыт як абавязковую ўмову поспеху ў такім рызыкоўным і цяжкім учынку. Я маю намер даказаць, што, па-першае, здзейсніць такое было магчыма, а па-другое — і гэта самае галоўнае, — хачу, каб ты ўявіў сабе, якую надзвычайную, амаль звышнатуральную спрытнасць трэба мець, каб зрабіць такі скачок.

Ты, вядома, скажаш, карыстаючыся юрыдычным лексіконам, што, каб «забяспечыць пераканаўчыя доказы, я павінен хутчэй утойваць, чым прызнаваць у поўнай меры спрытнасць, неабходную ў дадзеным выпадку». Такая практыка, можа, і прыдатная для юрыспрудэнцыі, але толькі не для аналітычных разважанняў. Мая канчатковая мэта — ісціна. Найбліжэйшая задача — даць табе магчымасць супаставіць надзвычайную спрытнасць, пра якую я толькі што гаварыў, з вельмі своеасаблівым, пранізлівым (або рэзкім) голасам і невыразнай гаворкай чалавека, пра нацыянальнасць якога не знайшлося нават двух аднолькавых меркаванняў і які гаварыў так, што нельга было разабраць ніводнага складу.

Пры гэтых словах у маёй галаве мільганула нейкая яшчэ зусім цьмяная здагадка наконт таго, пра што гаварыў Дзюпэн. Здавалася, вось-вось — і я ўсё зразумею. Так часам чалавеку здаецца, што ён зараз нешта ўспомніць, але ўрэшце ўсе намаганні застаюцца марнымі. Між тым мой прыяцель працягваў:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия