Ўільям Ўілкі (1721-1772) — шатландскі пісьменнік; паэма «Эпіганіяда», заснаваная на чацвертай кнізе «Іліяды» Гамера, выйшла ў 1757 годзе.
Альфонс дэ Ламарцін — гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг».
Джоэл Барлаў (1754-1812) — амерыканскі паэт, дыпламат і палітык; «Калумбіяда» — самы знакаміты яго твор, надрукаваны ў 1807 годзе.
Генры Тэадор Такерман (1813-1871) — амерыканскі пісьменнік і журналіст; маецца на ўвазе яго кніга «Ізабэль, альбо Сіцылія» (1839).
Руфус Ўіямат Грысвалд (1815-1857) — амерыканскі пісьменнік, выдавец і крытык; маецца на ўвазе яго кніга «Дзівоты амерыканскай літаратуры» (1844).
«Той чатырохстаронкавы таямуд, // Які не крытыкуе і паэт» — цытата з паэмы «Задача» ангельскага паэта Ўільяма Каўпера (1731-1809).
«Жыль Блаз» — маецца на ўвазе махлярскі раман «Гісторыя Жыля Блаза з Сантыльяны» французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668-1747).
«Усюдыіснасць Бога» — магчыма, маецца на ўвазе трактат нямецкага філосафа і матэматыка Готфрыда Вільгельма Ляйбніца (1646-1716) «Тэадыцэя», дзе распрацоўваецца ідэя ўсёмагутнасці і ўсюдыіснасці Бога.
Сістэма доктара Смола і прафесара Пер'еСэнт-Мену — жыхары Сэнт-Мену славяцца тым, што гатуюць выдатную свініну. У кнізе The short fiction of Edgar Allan Poe (1990) Сьюзан Левін піша: «Жыхары Сэнт-Мену маглі падаць ялавічыну замест замоўленае свініны. Як будзе бачна пазней, апавядальнік не атрымаў ні таго, ні другога» (с. 619).
Сыны Энакавы — племя волатаў у Палестыне (гл. Лікі, XIII, 34).
«Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне» — цытата з Вергілія, «Энеіда», III, 658. Згадайма «чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй» В. Традзьякоўскага («Тэлемахіда»; тут прыведзеная цытата ў рэдакцыі А. Радзішчава).
Генры Брум (1778-1868) — ангельскі палітык і журналіст.
Фаларыд (VI ст.) — кіраўнік горада Агрыгента (Сіцылія), які жорстка катаваў сваіх падданых. Паводле легенды, асуджанага садзілі ўсярэдзіну меднага быка, пад якім разводзілі вогнішча. Стогны асуджанага нагадвалі рыканне быка. У 554 годзе народ паўстаў, і Фаларыд быў закатаваны ўтым самым быку.
«Янкі Дудл» — папулярная народная амерыканская песенька часоў вайны за незалежнасць (1775-1783).
Размова з муміяйІліфія (грэцк. Eίλεθυια) — магчыма, По мае на ўвазе горад, дзе знаходзіўся храм Іліфіі, багіні, што дапамагала падчас родаў. Пра яго размяшчэнне згадвае Страбон: «Пасля Фіваў ідзе горад Германфіда, дзе шануюць Апалона і Зеўса. Тут таксама ўтрымліваюць быка. Затым ідзе Горад Кракадзілаў, жыхары якога шануюць гэтую жывёліну. Далей ідуць Афрадытопаль і Латопаль, які шануе Афрадыту і лата [паводле Страбона, «нейкую нільскую рыбу»]; потым горад і храм Іліфіі; на супрацьлеглым беразе — Горад Каршуноў, дзе шануюць каршуноў; потым ідзе Апаланопаль, які таксама вядзе барацьбу з кракадзіламі» (Геаграфія. XVII, I, 47).
Глідан — сярод выдуманых персанажаў По называе рэальную асобу — вядомага ангельскага егіптолага Джорджа Робінса Глідана
(1809-1857).
Як містэр Барнс у пантаміме... — Джон Барнс (1761-1841) — ангельскі комік, з 1816 г. жыў у ЗША і граў у Парк-тэатры ў Нью-Ёрку.
Фрэналогія, Галь, Шпурцгайм — гл. каментары да апавядання «Д'ябал пярэчання».
Месмер — гл. каментар да апавядання «Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам».
Дыядор Сіцылійскі (каля 80-29 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі гісторык, аўтар «Гістарычнай бібліятэкі», дзе выкладаецца сусветная гісторыя ад старажытных часоў да 60 г. да н. э.
Боўлінг-Грын — парк у цэнтры Нью-Ёрка.
Капітолій у Вашынгтоне — на Капіталійскім узгорку ў Вашынгтоне размяшчаецца будынак Кангрэса ЗША.
Азнак — назва, прыдуманая По.
Карнак — паселішча ў Егіпце блізу Фіваў, дзе знаходзяцца руіны храма Амона, які пачаў будавацца ў XX ст. да н. э.
Вялікі Ааазіс — найбуйнейшы егіпецкі аазіс, які знаходзіцца ў Лівійскай пустыні. Старажытныя калодзежы гэтага аазіса дасягаюць глыбіні 120 метраў.
«Даел» — часопіс амерыканскіх трансцэндэнталістаў, які выходзіў з ліпеня 1840 да красавіка 1844 г.
...сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко. — Герон з Александрыі — грэцкі навуковец і інжынер. У сваёй працы «Пнеўматыка» (каля 130 г. да н. э.) апісаў уладкаванне паравой турбіны. У 1615 г. французскі інжынер Саламон дэ Ко (1576-1626) прапанаваў канструкцыю ўдасканаленага паравога рухавіка.
Джозэф Брандрэт (1746-1815) — ангельскі доктар.
Вершы
Тамерлан