Гамеамерыя — тэрмін філасофіі Анаксагора, складаны, бясконца дзялімы, але пры гэтым найменшы элемент нейкай матэрыяльнай якасці.
Яўсевій Кесарыйскі (каля 263-340) — адзін з бацькаў царкоўнай гісторыі.
Арый (256-336) — александрыйскі гісторык царквы, заснавальнік адной з ранніх ерасяў — арыянства.
Нікейскі сабор — царкоўны сабор, скліканы рымскім імператарам Канстанцінам у 325 годзе дзеля барацьбы з ерасямі. На гэтым саборы было асуджанае арыянства і выпрацаваны «сімвал веры».
П'юзеізм — вучэнне ангельскага тэолага Эдварда Буверы П'юзі (1800-1882), вядомае як Оксфардскі рух, ці Каталіцкае адраджэнне ў ангельскай царкве.
Гамузія і гамуёзія — два погляды на Ісуса Хрыста. Паводле першага, Хрыстос тоесны з Богам-бацькам, паводле другога — толькі падобны да яго.
Джыявані Чымбаўэ (каля 1240-1302) — італьянскі мастак і стваральнік фларэнтыйскіх мазаік.
Арпіна — італьянскі мастак Джузэпэ Чэзары (каля 1568-1640), празваны кавалерам д'Арпіна.
Віторэ Карпача (каля 1465-1522) — італьянскі мастак Ранняга Адраджэння, прадстаўнік венецыянскай школы.
Агастына — магчыма, маецца на ўвазе Агастына дзі Джавані (XIV ст.), італьянскі скульптар перыяду позняй готыкі.
Мікеланджэла да Караваджа (1571-1610) — італьянскі мастак, рэфарматар еўрапейскага жывапісу XVII ст., адзін з найбуйнейшых майстроў барока.
Франчэска Альбані (1578-1660) — італьянскі мастак балонскай школы.
Ян Стэйн (1626-1679) — нідэрландскі мастак, які лічыцца самым дасціпным майстрам нідэрландскага жанравага жывапісу.
Бендыда — фракійская багіня-паляўнічая, якая часам атаясамлівалася з Артэмідай.
Бубастыда — егіпецкая багіня, дачка Ісіды і Асірыса, выяўлялася з кашэчай галавой, на якой ляжала поўня, раздзеленая змяёй вертыкальна папалам.
Эсхіл (525-456 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі драматург; антычныя навукоўцы налічвалі ў яго спадчыне 90 драматычных твораў, з якіх да нас дайшло сем.
Ісэй з Халкіды, ці Ісэй Афінскі (каля 420-350 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі аратар, адзін з дзесяці кананічных афінскіх аратараў. Да насдайшлі 12 яго прамоваў, вядомыя назвы яшчэ 42.
Лісій (каля 445-380 гг. да н. э.) — афінскі аратар, якому прыпісваецца 425 прамоваў, з якіх дайшлі 34, прычым, верагодна, не ўсе аўтэнтычныя.
Тэафраст (каля 370-288/285 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі філосаф, аўтар больш чым 200 працаў па прыродазнаўстве.
Апалоній Пергамскі (262-190 гг. да н. э.) — разам з Эўклідам і Архімедам — адзін з трох найбольш значных старажытнагрэцкіх матэматыкаў. Яго галоўная праца ў васьмі частках прысвечаная канічным сячэнням, восьмая частка гэтай працы да нас не дайшла.
Піндар (522 — каля 422 гг. да н. э.) — адзін з самых значных старажытнагрэцкіх лірычных паэтаў. З яго шматлікіх твораў да нас дайшло толькі 45 одаў і каля 300 урыўкаў рознага зместу.
Гамэр Малодшы, альбо Візантыйскі (III ст.) — старажытнагрэцкі паэт, які ўваходзіў у Александрыйскую плеяду.
Элмак — лонданскі арыстакратычны клуб, які існаваў з 1764 года.
Акуляры«Хронікі» — маюцца на ўвазе чатыры кнігі «Хронік» Жана Фруасара (каля 1337-1410), французскага паэта і гісторыка XIV стагоддзя.
Луцый Апулей (II ст.) — рымскі пісьменнік і філосаф. Аднак прыведзеная цытата ўзятая з «Сатырыкону» Петронія (I ст.).
Яе не ведаць — значыць быць нікім — Перафразаваная цытата са «Страчанага Раю» Джона Мілтана, дзе Сатана кажа: «Not to know me, argues yourself unknown» (IV, 830; «Мяне не ведаць — значыць быць нікім»).
Антарэс — альфа ў сузор'і Скарпіёна, адна з найярчэйшых зорак у начным небе.
Нінон дэ Ланкло (1615(23?)-1705) — французская куртызанка, пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, якая да самай смерці ў глыбокай старасці славілася нечуванай прыгажосцю. Пра яе хадзіла шмат свецкіх анекдотаў. Напрыклад, апавядалася, што яе сын, аддадзены чужым людзям на выхаванне, сустрэў яе аднойчы ў парку Цюільры, калі ёй было 56 гадоў, і да бяспамяцтва закахаўся. Дазнаўшыся, што дама даводзіцца яму маці, юнак павесіўся.
«Атэла» — опера італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1792-1868), пастаўленая ў Неапалі ў 1816 г.
«Капулеці» — маецца на ўвазе опера «Капулеці і Мантэкі» італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні (1801-1835), пастаўленая ў Венецыі ў 1830 г.
Сан-Карла — оперны тэатр у Неапалі на тысячу месцаў, адзін з самых вялікіх у Еўропе ў XIX ст.
«Самнамбула» — опера В. Беліні, пастаўленая ў Мілане ў 1831 г.
Марыя-Феліцыя Малібран (1808-1836) — французская спявачка (кантральта), аўтарка шэрагу вакальных твораў.
Анёл НадзвычайнасцяўРычард Гловер (1712-1785) — ангельскі паэт, знакаміты баладай «Дух адмірала Хозьера». Эпічная паэма «Леанід» выйшла ў 1737 годзе.