Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Нурджахад — маецца на ўвазе «ўсходні» раман «Гісторыя Нурджахаду» (1767) ангельскай пісьменніцы Фрэнсіс Шэрыдан (1724-1766), маці Рычарда Брынслі Шэрыдана.

Дэмакрытаў калодзеж — Дэмакрыту (каля 460-370 да н. э.), старажытнагрэцкаму філосафу, прыпісваюць выслоўе «ісціна жыве на дне калодзежа».

Двайнымі зорамі Леды... — маюцца на ўвазе дзве яркія зоркі ў сузор'і Блізнятаў, што носяць імёны Кастора і Палукса. У грэцкай міфалогіі Кастор і Палідэўк — браты-блізняты, сыны Леды і Зеўса.

Побач з буйной зоркай у сузор'і Ліры... — маецца на ўвазе зорка Вега ў сузор'і Ліры. Двайная зорка гэтага сузор'я мае назву эпсілан-Ліра.

Сатурнавы свінец — у алхіміі і ў даўнейшай хіміі свінец называўся сатурнам.

Азраія — у мусульманскай міфалогіі анёл смерці.

Чарвяк там трыюмфуе... — У першую публікацыю апавядання (1838) верш «Чарвяк-пераможца» не ўваходзіў; ён быў апублікаваны асобна ў 1843 годзе. Упершыню быў уключаны По ў апавяданне ў публікацыі 1845 г.

Луксор — горад у Егіпце на правым беразе Ніла на месцы старажытных Фіваў, дзе знаходзяцца руіны знакамітага храма бога Амона.

Маска Чырвонае Смерці

«Эрнані» — рамантычная драма Віктора Гюго (1802-1885).

Вільям Вільсан

Ў. Чэмберлен (1619-1689) — ангельскі паэт, пра жыццё якога амаль нічога не вядома. «Фараніда» (1859) — яго паэма ў пяці тамах.

Геліягабал, альбо Элагабал (204-222) — рымскі імператар з дынастыі Севераў які ўвёў у Рыме культ сірыйскага бога сонца Эль-Габала, знакаміты сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.

Праходзячы цёмнай далінаю... — Пар.: «Калі я пайду далінай смяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне» (Псалтыр, 22:4; Біблія цытуецца ў перакладзе Васіля Сёмухі).

«Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!» — цытата ўзятая з верша Вальтэра (1694-1778) «Свецкі чалавек» (1736).

19 студзеня 1813 года — 19 студзеня нарадзіўся сам По. У розных рэдакцыях «Вільяма Вільсана» год нараджэння героя змяняўся — По называў і 1811 год, і год свайго нараджэння — 1809.

Пераірадзіў Ірада — Шэкспір. «Гамлет». Дзея III, сцэна 2.

Ірад Атык (каля 101 — каля 177) — грэцкі аратар, які нарадзіўся ў вельмі багатай сям'і: яго дзед быў у свой час самым багатым чалавекам у Грэцыі. Таксама, паводле легенды, ён знайшоў у сваім доме схаваны скарб.

Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам

Месмерызм — ад імя Фрыдрыха-Антона Месмера (1734-1815), аўстрыйскага лекара, які атрымаў шырокую вядомасць сваімі доследамі лекавання хваробаў з дапамогай «жывёльнага магнетызму», у аснове якога ляжала гіпнатычнае ўздзеянне.

«Валенштайн» — драматургічная трылогія Фрыдрыха Шылера:

«Лагер Валенштайна» (1798), «Пікаламіні» (1799) і «Смерць Валенштайна» (1799).

Джон Рэндалф (1773-1833) — амерыканскі палітык. Карыкатурысты часоў По малявалі яго з доўгімі павучынымі нагамі.

Элеанора

Раймунд Лулій (1235-1315) — гішпанскі паэт, філосаф і місіянер.

Нубійскі географ — у сваёй паэме ў прозе «Эўрыка» Эдгар По нубійскім географам называе Пталямея Гефестыёна, хутчэй за ўсё маючы на ўвазе Клаўдыя Пталямея (87-165) — старажытнагрэцкага астранома, матэматыка, тэарэтыка музыкі і географа.

Мора цемры — лац. Mare Tenebrarum, так еўрапейцы называлі Атлантычны акіян. Мора цемры пачыналася за мысам Бажадор, які доўгі час у Еўропе лічылі скрайнім пунктам свету. Пачынаючы ад яго дзьмулі такія вятры і цяклі такія цячэнні, што пераход за Бажадор лічыўся немагчымым. Упершыню Бажадор перасягнуў партугальскі мараплавец Жыл Эанэш у 1434 годзе.

Геспер — вечаровая зорка, паводле старажытнагрэцкага міфу — сын альбо брат Атланта і бацька Гесперыдаў.

Шыразскі паэт — маецца на ўвазе Саадзі (1184-1291), персідскі паэт, які нарадзіўся ў Шыразе, горадзе на поўдні сучаснага Ірана.

Элізіюм, ці Элізій (Елісейскія палі) — у грэцкай міфалогіі месца, дзе жывуць пасля смерці праведнікі.

Д'ябал пярэчання

Фрэнолаг — паслядоўнік фрэналогіі, папулярнай ў XIX ст. псеўданавукі пра сувязь псіхікі чалавека і будовы яго чэрапа. Заснавальнікам фрэналогіі з'яўляецца аўстрыйскі доктар і анатом Франц Ёзаф Галь (1758-1828).

Ёган Каспар Шпурцгайм (1776-1832) — нямецкі фрэнолаг, сябра Ф. Ё. Галя, якому ён дапамагаў пісаць працу «Анатомія і фізіялогія нервовай сістэмы».

Калодзеж і ківач

Якабінскі клуб — палітычны клуб часоў Вялікай французскай рэвалюцыі, названы так паводле месцы сустрэчы яго сябраў — залі былой бібліятэкі манахаў-якабінцаў (дамініканаў).

Антуан Ласаль (1775-1809) — французскі генерал, які ўдзельнічаў у заваяванні ў 1808 годзе Напалеонам Гішпаніі. Апроч усяго іншага, знакаміты фразай, звернутай да жонкі: «Маё сэрца — табе, мая кроў — імператару, а маё жыццё — гонару».

Цішыня
Перейти на страницу:

Похожие книги

Недосказанное
Недосказанное

Свободны от связи, но не друг от друга… Пришло время выбрать на чьей ты стороне… Внешне Разочарованный дол – это тихий английский городишко. Но Кэми Глэсс известна правда. Разочарованный дол полон магии. В давние времена семья Линбернов правила, устрашая, наводя ужас на людей с целью их подчинения, чтобы убивать ради крови и магических сил. Теперь Линберны вернулись, и Роб Линберн собирает вокруг себя чародеев для возвращения городка к старым традициям. Но Роб Линберн и его последователи – не единственные чародеи Разочарованного дола. Необходимо принять решение: заплатить кровавую жертву или сражаться. Для Кэми это больше, чем простой выбор между злом и добром. После разрыва своей связи с Джаредом Линберном она вольна любить кого угодно. И кто же будет ее избранником?

Нина Ивановна Каверина , Сара Риз Бреннан

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Cтихи, поэзия / Стихи и поэзия
Сибирь
Сибирь

На французском языке Sibérie, а на русском — Сибирь. Это название небольшого монгольского царства, уничтоженного русскими после победы в 1552 году Ивана Грозного над татарами Казани. Символ и начало завоевания и колонизации Сибири, длившейся веками. Географически расположенная в Азии, Сибирь принадлежит Европе по своей истории и цивилизации. Европа не кончается на Урале.Я рассказываю об этом день за днём, а перед моими глазами простираются леса, покинутые деревни, большие реки, города-гиганты и монументальные вокзалы.Весна неожиданно проявляется на трассе бывших ГУЛАГов. И Транссибирский экспресс толкает Европу перед собой на протяжении 10 тысяч километров и 9 часовых поясов. «Сибирь! Сибирь!» — выстукивают колёса.

Анна Васильевна Присяжная , Георгий Мокеевич Марков , Даниэль Сальнав , Марина Ивановна Цветаева , Марина Цветаева

Поэзия / Поэзия / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Стихи и поэзия