Падзенне Дому АшэраўПер Жан Беранжэ (1780-1857) — французскі паэт і складальнік песняў, вядомы найперш сваімі сатырычнымі творамі. Цытата для эпіграфа ўзятая з верша «Адмова» (Le Refus).
Апошні вальс фон Вэбера — тут маецца на ўвазе папулярная ў тыя часы фартэп'янная п'еса «Бліскучыя танцы» (1824) нямецкага кампазітара Карла Готліба Рэйзінгера, вядомая пад назвай «Апошні вальс Вэбера». Такая блытаніна з назвай адбылася таму, што ноты гэтага твора былі знойдзеныя ў паперах Вэбера пасля яго смерці.
Генры Фюзелі (Ёган Генрых Фюслі, 1741-1825) — швейцарскі і ангельскі мастак, графік, гісторык і тэарэтык мастацтва. У многіх карцінах Фюзелі заўважная цікавасць мастака да змрочных фантастычных сюжэтаў, пазычаных з літаратуры, міфалогіі і фальклору. Ілюстраваў Шэкспіра, Мілтана, Блэйка.
Рычард Ўотсан (1737-1816) — ангельскі хімік, аўтар пяцітомнай працы «Нарысы па хіміі» (1781-1787). Ён жа быў біскупам Ландафам.
Томас Персіваль (1740-1804) — ангельскі доктар, знакаміты сваёй «Медыцынскай этыкай» (1803).
Ладзара Спаланцані (1729-1799) — італьянскі натураліст і фізік. Як і Томас Персіваль, цікавіўся пытаннем адчувальнасці раслінаў і прысвяціў яго разгляду «Дысертацыю пра прыроду жывёлаў і раслінаў» (1780).
Жан Батыст Луі Грэсэ (1709-1777) — французскі паэт-сатырык і драматург. За камічную паэму «Вэр-Вэр» (1734), у якой расказваецца пра прыгоды папугая, выхаванага ў жаночым манастыры, Грэсэ быў сасланы начальствам езуіцкага ордэна (да якога ён належаў) у гарадок Лафлеш. Праз некаторы час Грэсэ выйшаў з ордэна і нават стаў сябрам Французскай акадэміі. Вершаванае пасланне «Манастыр» (1735) апявае жыццё паэта.
Нікало Мак'явэлі (1469-1527) — італьянскі пісьменнік, гісторык і палітычны дзеяч. У навеле «Архід'ябал Бельфагор» (1515, надр. 1549) расказваецца пра д'ябла, які ў выглядзе чалавека наведвае Фларэнцыю.
Эмануэль Сведэнборг (1688-1772) — шведскі навуковец і тэасоф; яго містычны трактат «Нябёсы і пекла» выйшаў у 1758 годзе.
Людвіг Хольберг (1684-1754) — дацкі пісьменнік; у напісаным па-лацінску сатырычным рамане «Падземнае падарожжа Нікаласа Кліма» (1741) расказваецца пра падарожжа героя па выдуманых краінах і высмейваюцца састарэлыя звычаі і забабоны.
Роберт Флад (1574-1637) — ангельскі доктар, астролаг, містык, аўтар шэрагу містычных і філасофскіх трактатаў. Апроч усяго іншага, цікавіўся алхіміяй, Кабалой і хірамантыяй.
Жан д'Эндажынэ (XVI ст.) — французскі хірамант.
Марэн Кюро Дэляшамбр (1594-1675) — французскі доктар, хірамант.
Людвіг Ёган Цік (1773-1853) — нямецкі паэт, празаік, драматург; яго казачны раман «Старая кніга, альбо Падарожжа ў блакітную далеч» выйшаў у 1835 годзе.
Тамаза Кампанэла (1568-1639) — італьянскі навуковец і пісьменнік; сацыяльная ўтопія «Горад Сонца» была напісаная ў 1062 годзе ў вязні.
Эймерык дэ Жырон (каля 1320-1399) — гішпанскі інквізітар.
Пампоній Мэла (I ст.) — рымскі географ, аўтар працы De situ orbis, у якой ён дзеліць свет на пяць геаграфічных зонаў. У працы апісваецца шэраг напаўказачных плямёнаў. Эгіпаны, паводле Пампонія Мэлы, падобныя да сатыраў. У старажытнагрэцкай міфалогіі Эгіпан — сын Зеўса альбо Пана (часта атаясамліваўся з апошнім), які дапамог Зеўсу ў барацьбе з Тыфонам.
Сачыненнем сэра Ланселота Кенінга «Небяспечнае спатканне» — мяркуецца, што Ланселот Кенінг прыдуманы Эдгарам По, а ўрыўкі з цытаванай кнігі напісаныя ім самім. Этэльрэд — кароль Этэльрэд I кіраваў Ўэсэксам у IX ст., кароль Этэльрэд II Безразважны кіраваў Англіяй у канцы X — пачатку XI ст.
Авальны партрэтІснуе яшчэ адзін пераклад гэтага апавядання, зроблены Ганнай Янкута. Знайсці яго можна на сайце часопіса «ПрайдзіСвет».
Эн Рэдкліф (1764-1823) — ангельская пісьменніца, адна з першых аўтараў гатычных раманаў, сярод якіх самыя вядомыя — «Італьянец» (1797), «Удальфскія таямніцы» (1794). Дзеянне многіх гатычных раманаў (у тым ліку названых) адбываецца за мяжой, часта — у Італіі.
Томас Салі (1783-1872) — амерыканскі мастак, ангелец з паходжання, аўтар жаночых партрэтаў.
ЛігеяДжозэф Глэнвіл (1636-1680) — ангельскі пісьменнік, святар і філосаф, адзін з найбольш значных натурфілосафаў другой паловы XVII ст.
Аштафет — багіня фінікійскага горада Сідон (II тысячагоддзе да н. э).
Дочкі Дэласа — Айнатрофы, дочкі Анія з Дэласу, якім Апалон падараваў здольнасць ствараць з зямлі масла, злакі і віно.
Бэкан, яорд Веруламскі — Фрэнсіс Бэкан (1561-1626) у 1618 годзе атрымаў тытул лорда Веруламскага. Словы ўзятыя з яго эсэ «Пра прыгажосць». У тэксце Бэкана не «вытанчаная прыгажосць», а «дасканалая».
Клеамен — гэтае імя пазначанае на статуі Венеры Медыцэйскай.