Эдман Хойл (1672-1762) — ангелец, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гульням.
Фрэнолаг — гл. каментар да апавядання «Д'ябал пярэчання».
Сэн-Жэрменскае прадмесце — арыстакратычны раён Парыжу на паўднёвым беразе Сены.
Пале-Раяль — палац з садам у Парыжы, пабудаваны ў 1629-1634 гадах для кардынала Рышэльё.
Тэатр «Вар'етэ» — парыжскі тэатр вадэвіля, заснаваны ў 1807 годзе.
Праспер Жаліё Крэбіён (1674-1762), французскі драматург, аўтар п'есы «Ксеркс» (1714), знакамітай гучным правалам.
Томас Лоў Нікалс (1815-1901) — амерыканскі доктар і грамадскі дзеяч.
Альфонс дэ Ламарцін (1790-1869) — французскі паэт-рамантык, гісторык і палітычны дзеяч. Гл. таксама каментар да эсэ «Паэтычны прынцып».
«Страціла былое гучанне першая літара» — цытата ўзятая з паэмы Авідыя «Фасты».
Журдэн — герой камедыі Мальера (1622-1673) «Мешчанін у дваранстве».
Франсуа Эжэн Відок (1775-1857) — французскі злачынца, які пасля зрабіўся прыватным дэтэктывам.
Праўда — не заўсёды на дне глыбокага калодзежа — выслоўе пра тое, што праўда знаходзіцца на дне калодзежа, прыпісваецца Дэмакрыту.
Жорж Кюўе (1769-1832) — французскі натураліст, які займаўся класіфікацыяй жывёльнага свету.
Неўшатэль — горад на поўначы Францыі.
Лаверна — старажытнарымская багіня прыбытку, апякунка злодзеяў.
«Адмаўляць тое, што ёсць, і разважаць пра тое, чаго не існуе» — выказванне з рамана Ж. Ж. Русо «Юлія, або Новая Элаіза».
СфінксУ той час, каліў Нью-Ёрку лютавала халера... — маецца на ўвазе эпідэмія пачатку 1830-х гадоў.
Чалавек натоўпуЖан Лабруер (1645-1696) — французскі пісьменнік-мараліст. Цытата ўзятая з яго працы «Характары, альбо Норавы нашага стагоддзя» (1688).
Горгій (каля 428-375) — старажытнагрэцкі філосаф і рытар.
Эўпатрыды — найстаражытнейшая атычная арыстакратыя; паводле традыцыі, заснавальнікам гэтага класа лічыўся Тэсей.
Лукіян з Самасаты (каля 120-180) — старажытнагрэцкі пісьменнік-сатырык. У дыялогах пад назвай «Выявы» (11) Палістрат, сярод іншага, кажа наступнае: «I такія вось жанчыны падобнымі мне падаюцца да егіпецкіх храмаў: і ў іх бо сам храм прыгожы і велічны, камянямі каштоўнымі ўпрыгожаны, золатам і роспісам расквечаны, але ўнутры, калі будзеш імкнуцца ўбачыць самое боства, паўстане малпа, ібіс, казёл ці кот».
Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян — гл. каментар да апавядання «Берэніка».
Морыс Рэц (1779-1857) — нямецкі мастак, аўтар ілюстрацыяў да гётэўскага «Фаўста».
«Садок душы» — кніга «Садок душы з дадаткам некалькіх маленькіх прамоваў» належыць страсбургскаму друкару Егану Грунінгеру (1450-1530). Паводле А. Нікалюкіна, По, хутчэй за ўсё, ведаў яе з другіх рук, бо яна не змяшчае нічога «гнюснага».
Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасціДжозэф Хол (1574-1656) — ангельскі біскуп, пісьменнік-мараліст і сатырык. Цытата ўзятая з кнігі «Сатыры» (1597).
«Лісты Юніюса» — ананімныя сатырычныя лісты, што друкаваліся ў лонданскім часопісе Public Advertiser у 1769-1772 гадах і ў якіх утрымлівалася крытыка ўраду.
Жалезная Маска — загадкавы вязень часоў французскага караля Людовіка XIV, які ніколі не здымаў з твару маску і памёр у Бастыліі ў 1703 годзе. Паводле адной з версіяў, гэта быў брат караля Людовіка XIV.
Томас Бартолін (1616-1680) — дацкі доктар, матэматык і багаслоў.
«Квартальны» — тут і ніжэй абыгрываюцца назвы найбуйнейшых брытанскіх і амерыканскіх часопісаў.
Парфірый Фінікійскі (233 — каля 304), — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.
Ямвліх (каля 280-330) — сірыйскі філосаф-неаплатонік, які каментаваў працы Платона ў эзатэрычным духу.
Плотын (204-270) — старажытнагрэцкі філосаф, заснавальнік неаплатанізму.
Прокл Дыядох (412-485) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік, кіраўнік Платонаўскай Акадэміі, пры якім неаплатанізм дасягнуў свайго апошняга ўзлёту.
Гіерокл (V ст.) — александрыйскі неаплатонік, знакаміты каментарамі да выслоўяў Піфагора.
Максім Тырскі (II ст.) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.
Сірыян Александрыйскі (канец IV — пачатак V ст.) — старажытна-грэцкі філосаф, прадстаўнік Афінскай школы неаплатанізму, каментатар Платона і Арыстоцеля.
Ан Рабэр Жак Цюрго (1727-1781) — французскі палітычны дзеяч і эканаміст.
Рычард Прайс (1723-1791) — ангельскі філосаф-мараліст і эканаміст.
Джозэф Прыстлі (1733-1804) — ангельскі натураліст і філосаф-матэрыяліст.
Жан Антуан Кандарсэ (1743-1794) — французскі асветнік, дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.
Анна Луіза Жэрмена дэ Сталь (1766-1817) — французская пісьменніца.