Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Не прашу я збавення ў долі,Хай ламае, і крышыць, і гне,Тваё добрае сэрца ніколі Не судзіла сурова мяне.I той боль, што мяне агартае,Ты гатова дзяліць папалам.За спагаду тваю, дарагая,Я табе сваю вернасць аддам.Калі часам усмешка прыроды Праганяла з душы маёй змрок,Гэта, мабыць, таму, што заўсёды Ты мне зоркай свяціла здалёк.I калі акіянскія хваліУздымаліся аж да нябёс,Мо таму яны так бушавалі,Што з табой разлучыў мяне лёс.Хоць надзеі мае і разбіты,Патанулі ў прадонні жыцця,Хоць мой дух чорным смуткам спавіты,Я не стану рабом пачуцця.Самых лютых пакут не баюся,Яны сіл прыдадуць удвая.Да цябе ў сваіх марах імкнуся,Яснавокая зорка мая.Ты мяне не пакінула ў горы,Абышла ты людскі нагавор,Не схіляла да нізкай пакоры,Не сказала мне слова ў дакор.Яны ж брудам мяне аблівалі,Абміналі, скрывіўшы раты,I калі баязліўцы маўчалі,За мяне заступілася ты.Але я не кляну іх за гэта:Распраўляцца так лёгка з адным!Хто не ўмее згаджацца са светам,Таму лепей не звязвацца з ім.За памылку мяне пакаралі:Хіба можна так жорстка караць?Яны ўсё ад мяне адабралі,Не ўдалося цябе адабраць.Можа, згубнай мне будзе дарога,Хай нядоля цябе не кране!Між руін і асколкаў былога Ты адна засталася ў мяне.У пясках б'е крыніца жывая,Ля крыніцы той — пальмавы гай,Там самотная птушка спявае Пра цябе, пра пакінуты край [114].

Хаця памер гэтага верша — адзін з самых складаных, дадаць сюды што-небудзь у плане тэхнічнага выканання наўрад ці мажліва. Ніколі больш высакародная тэма не заклікала да працы пяро паэта. Ідэя верша ўзвышае душу і палягае ў тым, што ніводны чалавек не мае права жаліцца на лёс, калі ў час нягодаў яго падтрымлівае нязменнае каханне жанчыны.

З Алфрэда Тэнісана* — хаця я з усёй шчырасцю лічу яго найвысакароднейшым паэтам сярод усіх, што калі-небудзь жылі ў свеце, — я паспею прачытаць толькі вельмі кароткі ўрывак. Я называю і лічу яго найвысакароднейшым сярод паэтаў не таму, што ўражанне, якое ён стварае, заўсёды надзвычай глыбокае, і не таму, што паэтычнае хваляванне, якое ён узбуджае, заўсёды вельмі моцнае, а таму, што яно заўсёды найбольш тонкае, іншымі словамі, найбольш узвышанае і чыстае. Няма паэта менш зямнога, менш звязанага з зямлёй. Урывак, які я збіраюся вам прачытаць, узяты з ягонай апошняй вялікай паэмы «Прынцэса»:

Не ведаю, у чым прычына слёз,Якія боскі нарадзіў адчай, —Народжаныя ў сэрцы, льюць з вачэй,Калі гляджу на зжоўклыя лугі I думаю пра дні, што ўжо сышлі.Яны святлей за сонечны прамень На ветразі, што любых нам вярнуў,Журботней за прамень, што асвяціў Сяброў, якія тонуць з караблём;Святло й журбота — дні, што ўжо сышлі.Журбота й цуд — як летняю зарой У час канання чуеш птушак спеў I бачыш перад смерцю, як акно У яркі ператворыцца квадрат;Цуд і журбота — дні, што ўжо сышлі.Цяпло, што мёртвым вуснам аддаем,I слодыч — бы ў фантазіях сваіх Цалуем тых, хто не належыць нам,I першага кахання глыбіня...Смерць у жыцці — вось дні, што ўжо сышлі.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия