Аднак гэта — самая вялікая ў свеце памылка. Ніколі не здаралася большай несправядлівасці са славай сапраўднага паэта. Я не магу згадаць іншага ангельскамоўнага верша, які сведчыў бы пра больш глыбокае, больш таямнічае (у найлепшым сэнсе гэтага слова) уяўленне, чым той, што пачынаецца радкамі «Хачу стаяць над цьмяным ставам» і які напісаны Томасам Мурам. На жаль, не магу згадаць яго цалкам.
Адным з самых высакародных і, гаворачы пра фантазію, адным з самых адораных гэтай якасцю сярод сучасных паэтаў быў Томас Гуд*. Ягоная «Прыўкрасная Інэса» заўжды поўнілася для мяне неапісальнай чароўнасцю:
Вы бачылі Інэсу?На захад адышла Блішчэць святлей ад сонца —Стаў свет калыскай зла.Пазбавіла нас шчасцяI дзённага святла Яна, што ззяла перламіI чырванню цвіла.Прыйдзі да нас, Інэса,I змрок начны развей!Сумуюць зоры з поўняй Без гэтых лёгкіх вей.Шчаслівы твой каханы,Найлепшая між фей;Ты будзеш побач з кімсьці —Мне прамаўчаць лацвей.О, быць бы мне, Інэса,Выбраннікам тваім,Які ў вандроўках доўгіх —Твой сябра-пілігрым!Няўжо няма паненак тут,Няўжо мы так гарым,Што трэба мора пераплыць За сябрам дарагім?Сустрэў цябе, Інэса,На нашых берагахСярод найлепшых юнакоў —У кожнага свой сцяг;Дзяўчаты, рыцары, плюмаж —Святло на ўвесь прасцяг.О найпрыўкраснейшы мой сон!Ці ўбачу я працяг?..На гора мне, Інэса,Сышла ты назаўжды.Пад музыку і спевы Згубіліся сляды.І сёння ў сэрцы — горыч,I чую, як тады,Я гэты спеў: бывай, бывай На доўгія гады!Бывай, бывай, Інэса!Закончаны наш баль,Узыдзеш ты на карабель —Цябе чакае даль:На гора ўсёй зямлі сплывеш,На радасць сотням хваль.Ты дорыш шчасце аднаму,Астатнім — вечны жаль.«Дом з прывідамі» таго ж аўтара — адзін з самых праўдзівых вершаў, што былі калісьці напісаныя, самых праўдзівых, самых дасканалых, самых па-мастацку завершаных як у плане тэмы, так і ў плане выканання. Апроч гэтага, ён сведчыць пра магутную і амаль узорную сілу ўяўлення. На жаль, яго памер не дазваляе працытаваць яго тут. Замест гэтага дазвольце прапанаваць вам верш, які любяць усе, — «Мост слёз».