Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Вельмі моцна ўздзейнічае таксама ідэя апошняга чатырохрадкоўя. Аднак верш у цэлым заслугоўвае ўхвалы за вытанчаную неахайнасць памеру, які цудоўна адпавядае выяўленым пачуццям, і за непасрэднасць стылю ўвогуле. Гэтую непасрэднасць, ці натуральнасць, мастацкага стылю даўно стала модным лічыць непасрэднасцю выключна вонкавай — а таму надзвычай цяжка дасягальнай. Але гэта не так: натуральная манера складаная толькі для тых, каму і квапіцца на яе не варта, — людзям, пазбаўленым натуральнасці. Выключна ў выніку таго, што верш будзе пісацца з разуменнем ці з прыродным чуццём, яго інтанацыя апынецца прымальнай для большасці людзей і, безумоўна, будзе ўвесь час змяняцца ў залежнасці ад абставінаў. Той аўтар, які на манер «Паўночнаамерыканскага агляду» ва ўсіх абставінах будзе заставацца ўсяго толькі «ціхім», абавязкова апынецца ва ўсіх абставінах таксама бязглуздым ці дурным і будзе мець не больш правоў лічыцца «непасрэдным» ці «натуральным», чым кокні-франт або спячая прыгажуня ў музеі васковых фігураў.

Сярод дробных вершаў Браянта* найбольш уразіў мяне той, які быў названы аўтарам «Чэрвень». Вось урывак з гэтага твора:

I будзе сонца летнім часамБруіць святло здалёк,Мой крыж агорнуць травы пасам,I ўзыдзе васілёк,Спляце гняздоўе авяльга,А побач зажыве туга I сонны матылёк.I будзе ўлетку чутны тут Птушыны спеў, пчаліны гуд.Чуць буду ўрыўкі гаманы,Што даляцяць з сяла,Ці спеў дзяўчыны ў час начны,Што марыць тут прыйшла.I стрэнуцца ў маёй цішы Дзве закаханыя душы —Найдалей ад жытла.Каханне, спевы, вербалоз...Ні ўздыхаў, ні пакутных слёз.Я ведаю: мой скрушны домЛагода абміне,I не абдорыць дзень цяплом,Не апячэ мяне.Калі ж са скрухаю зямнойСябры збяруцца нада мной,Іх гэты край кране,Ім будзе добра ля магіл:У кветках мой зялёны схіл.Яны згадаюць, што было, —Шчаслівыя часы,Таго, хто сёння — толькі тлоЙ не бачыць больш красы,Таго, чый лёс — смяротным сномЗаснуць пад гэтым хараством.Іх слухаць галасы Я буду дзесьці пад травой,Шчаслівы гаманой жывой.

Нават сама рытмічная плынь тут падаецца пачуццёвай — нішто не можа быць больш меладычным. Гэты верш заўсёды ўздзейнічаў на мяне вельмі цікавым чынам. Напружаная меланхолія, якая, здаецца, вымушаная выплёсквацца на паверхню ўсяго светлага, што паэт гаворыць пра сваю магілу, кранае нас да глыбіні душы — гэта і ёсць найбольш шчырае паэтычнае ўзрушэнне. Верш пакідае ўражанне прыемнага суму. I калі астатнія творы, якія я прапаную вашай увазе, абудзяць штосьці больш ці менш падобнае да гэтага суму, дазвольце нагадаць, што з невядомых прычынаў менавіта такое адценне суму непадзельна звязанае з усімі найвышэйшымі праявамі сапраўднае прыгажосці. Аднак гэта выклікае ўсяго толькі

І скруху, і маркоту,Ды сэрцу не баліць —Так дождж вісіць імжою,Не здольны з неба ліць.

Адценне, пра якое я кажу, найбольш заўважнае нават у такім бліскучым і жывым вершы, як «Тост за здароўе» Эдварда Коўта Пінкні*:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия