- Ц╕кава. Сапра╝ды, вельм╕ ц╕кава, - прагавары╝ Шпег напа╝голасу. Затым, працягну╝шы руку да твару мерцвяка, ён асцярожна закры╝ яму вочы. Наза╝сёды.
Жалезны Цмок
- Хадзем, хадзем, - Памва-Хлус╕к крану╝ мяне за плячо. - Зараз тут будзе нато╝п жа╝нера╝. Во╝чаку трэба сказаць.
Я адвярнулася ад мора ╕ Цёрну ╕ спусц╕лася з выдмы ╝след за Хлус╕кам. Ён крочы╝ наперадзе, трох╕ сх╕ляючыся пад цяжарам трафея╝. За яго сп╕ну был╕ зак╕нутыя дзве вайсковыя в╕нто╝к╕, трэцюю ён нёс у руцэ, а ля пояса ╝ яго в╕сел╕ дзве сумк╕ з патронам╕. Апроч таго, ён зня╝ з патрульных штыкавая нажы ╕ флагрумы, адда╝шы ╕х мне. У лагеры ╝сё спатрэб╕цца. "Уло╝" атрыма╝ся нядрэнны, аднак Памву гэта зус╕м не ╝сцешвала. Выгляд у яго бы╝ змрочны. ╤ не дз╕ва. Па-першае, ён так ╕ не дабра╝ся да свайго "цмока". Па-другое, мы наляцел╕ на патруль ╕ ╝лажыл╕ двух салдат. Вось гэта было сур'ёзна. Хутчэй за ╝сё, вайско╝цы пачнуць прачэсваць лес, ╕ мы змушаны будзем спешна згортваць лагер ╕ адыходз╕ць далей у пушчы ╕ балоты. У апошн╕ час мы тольк╕ ╕ роб╕м, што адыходз╕м. Кал╕ мы перасякал╕ лясную дарогу, я зно╝ з╕рнула на машыну, якая стаяла ля ╝збочыны.
- Вось ц╕кава, - сказала я, - А на ёй можна праб╕ць агароджу ╕ прарвацца да мора?
Хлус╕к пакруц╕╝ галавой.
- Не. Аднойчы я бачы╝, як такая штукенцыя наляцела на Цёрн. Патрульныя пачал╕ трэсц╕ся, як у падучай, а потым усё загарэлася. Ну, потым панаехала яшчэ машын, з ╕х повыскоквал╕ жа╝неры ╕ яшчэ гэтыя, рата╝н╕к╕. Хаця толку ад ╕х ужо н╕якага. Вось тады яны ╕ згас╕л╕ Цёрн. Часова, каб сцягнуць машыну з агароджы ╕ выкалупаць адтуль мерцвяко╝.
Хлус╕к разма╝ля╝ у сваёй звычайнай манеры, дапамагаючы сабе размашыстым╕ жэстам╕, кал╕ ап╕сва╝ асабл╕ва маля╝н╕чыя сцэны.
- Яны забрал╕ целы, а згарэлую машыну ╝чап╕л╕ на трос, - працягва╝ Хлус╕к. - Потым яны сышл╕, ╕ Цёрн запал╕╝ся зно╝. Вось тады я ╕ зразуме╝, што Цёрн можна выключыць. Тольк╕ не мог сцям╕ць, як гэта зраб╕ць. Пакуль Ян мне не сказа╝.
Падчас адной са сва╕х вылазак у лес Хлус╕к знайшо╝ Жалезнага Цмока. Ён так гэта называ╝. Спачатку ён за╝важы╝ за дрэвам╕ прастакутную пляцо╝ку, абнесеную высокай агароджай з вапняковых пл╕т. За агароджай чулася вантробнае гудзенне, ╕ яшчэ там штосьц╕ трашчала. Падышо╝шы бл╕жэй, Хлус╕к заз╕рну╝ у шчыл╕ну пам╕ж пл╕там╕ ╕ ╝бачы╝ Жалезнага Цмока, як╕ сядзе╝ проста пасярод пляцо╝к╕. З ягонага чэрава цягнул╕ся до╝г╕я жалезныя н╕тк╕ ╕ закручвал╕ся ╝ мудрагел╕стыя сп╕рал╕, а з глотк╕ вырыва╝ся с╕н╕ агонь ╕ з трэскам разбяга╝ся па н╕тках. Хлус╕к мог бы лёгка пераскочыць цераз агароджу ╕ падысц╕ да Цмока, каб разглядзець яго як след, але ён шчыра прызна╝ся, што яго спын╕╝ страх. Вантроба Цмока гудзела, а паветра вакол яго дрыжэла, як над нагрэтым╕ камяням╕ ╝ спякотны дзень. Здавалася, быццам сама Смерць плавае ╝ паветры пам╕ж н╕ткам╕. Хлус╕к пэ╝на звал╕╝ся бы мёртвы, кал╕ бы тольк╕ суну╝ся туды.
Я ╝жо не спадзявалася, што кал╕-небудзь зно╝ убачу, як мой брат усм╕хаецца. Але кал╕ Хлус╕к распавё╝ пра "цмока", Ян пача╝ рагатаць. 'Генератар, - ледзь вымав╕╝ ён пам╕ж прыступам╕ смеху. - Ёлуп ты сельск╕. Гэта ж генератар!' Смерць не плавае ╝ паветры, смерць усярэдз╕не н╕так. А абгароджаная пляцо╝ка - гэта станцыя, тлумачы╝ Ян. Так╕я станцы╕ размешчаны ╝здо╝ж усяго ╝збярэжжа. Яны-то ╕ с╕лкуюць Цёрн, нак╕ро╝ваючы ╝ яго смяротны агонь. Генератары працуюць на самерытавых стрыжнях. Кал╕ з генератара выцягнуць стрыжань, ён заглухне, ╕ тады ╝частак Цёрну працягласцю ╝ некальк╕ м╕ль згасне. А згаслы Цёрн не больш небяспечны, чым звычайны калючы хмызняк.
Памва-Хлус╕к слуха╝ вельм╕ ╝важл╕ва. Не ведаю, ц╕ шмат ён зразуме╝ з аповеда Яна, але адно ён засво╕╝ цвёрда: Жалезнаму Цмоку можна распароць бруха ╕ выдраць яго чорнае сэрца. ╤ тады Цёрн памрэ. У Хлус╕ка адразу ж нарадз╕╝ся план: прабрацца на станцыю ╕ паспрабаваць адключыць генератар. А потым, кал╕ ╝сё атрымаецца, прадрацца скрозь Цёрн ╕ выйсц╕ да мора. 'Ну, выйдзеш. А потым што?' - пац╕кав╕╝ся Ян. Хлус╕к не веда╝. Далей ягоныя планы пакуль што не распа╝сюджвал╕ся. Ян смяя╝ся. Той дзень прайшо╝ добра.
Мне здалося тады, што Ян пачынае патроху ажываць. Але потым бы╝ новы дзень, Ян зно╝ ляжа╝ тварам да сцяны, а я была ╝ адча╕. Кал╕ Хлус╕к паведам╕╝, што ╕дзе ╝ лес зб╕раць стрэляныя г╕льзы, я напрас╕лася яму ╝ спадарожн╕к╕. Пра╝ду кажучы, мне проста хацелася збегчы. Апошн╕м часам я ╝сё часцей к╕дала Яна ╝ намёце аднаго. Надо╝га. Кожны раз, вяртаючыся, я чакала знайсц╕ яго мёртвым з капсулай у зубах. Часам я сама гатова была яго прыкончыць. Лепей так, чым наз╕раць за яго павольным згасаннем. Я ненав╕дзела сябе за так╕я думк╕. Але што я магла зраб╕ць? Надзе╕ ╝ мяне больш не засталося. ╤ с╕л таксама. Таму я махнула на ╝сё рукой ╕ пайшла ╝ лес зб╕раць г╕льзы.