Я расказала яму ╝сё, ута╕╝шы тольк╕ тое, што я ва ╝пор застрэл╕ла жа╝нера. Кал╕сьц╕ Ян не здоле╝ стрэл╕ць чалавеку ╝ твар. Я здолела.
- Во╝чак ведае? Пра патрульных? - спыта╝ Ян, кал╕ я скончыла свой аповед.
Я мо╝чк╕ к╕╝нула. Потым, спахап╕╝шыся, што Ян не бачыць, вымав╕ла ╝слых:
- Ведае. Хлус╕к пайшо╝ адчытвацца.
Ян за╝см╕ха╝ся.
- Дарма я яму сказа╝. Ён жа цяпер не супако╕цца. Ёлуп сельск╕.
Але ╝смешка яго хутка згасла. Ян апусц╕╝ галаву на рук╕ ╕ замо╝к. Я глядзела на яго, ╕ сэрца маё сц╕скалася. Ад майго брата заста╝ся тольк╕ цень. Ён ста╝ вельм╕ замкнутым. З ╕м часта здарал╕ся прыступы нейкай тужл╕вай абыякавасц╕, кал╕ ён дн╕ напралёт ляжа╝ тварам да сцяны, не рэагуючы н╕ на словы, н╕ на дотык╕. Расштурхаць яго мог тольк╕ Памва-Хлус╕к. Я не ведала, як гэта ╝ яго атрымо╝валася. Памва проста гутары╝ з ╕м. Расказва╝ г╕сторы╕ са свайго жыцця, палова з як╕х, несумне╝на, был╕ выдуманым╕. Аднойчы я бачыла, як Хлус╕к схап╕╝ Яна за руку ╕ прыня╝ся нешта крэсл╕ць пальцам на ягонай далон╕. Памва спрабава╝ ап╕саць нейкую пачварыну, якую ён быцам бы бачы╝ на балотах, але яму бракавала сло╝, ╕ тады ён паспрабава╝ 'намаляваць' гэтую ╕стоту на далон╕ Яна. ╤ так кожны раз. Памва-Хлус╕к расказвае. Ян ма╝чыць. Здаецца, слухае. Часам ён прос╕ць Хлус╕ка заторкнуцца ╕ сысц╕. Але той не адступаецца. Цягне яго з гэтай ямы. Не ведаю, дзеля чаго.
╤мя яго Памва, а Хлус╕к - гэта не прозв╕шча, а мянушка. З адной старой казк╕. Усе яе ведаюць. У цёмным-цёмным лесе жыл╕ два злыя черцяняц╕, Хлус╕к ╕ Злыдзень. Яны хавал╕ся ╝ гушчары каля лясной дарог╕, падп╕льно╝ваючы самотных вандро╝н╕ка╝. ╤ кал╕ на дарозе паказва╝ся чалавек, пешы альбо конны, Хлус╕к ╕ Злыдзень выскоквал╕ з зарасн╕ка╝ ╕ палохал╕ небараку аж да смерц╕. Але аднойчы ╕м сустрэ╝ся чалавек, як╕ не спалоха╝ся. Гэты смяльчак схап╕╝ Злыдзеня за ка╝тун ╕ павалок яго да ляснога в╕ру, зб╕раючыся ╝тап╕ць. ╤ тады Хлус╕к выкана╝ тры жаданн╕ бясстрашнага вандро╝ца, каб вызвал╕ць свайго сябрука. Ужо не памятаю, чаго сабе запатрабава╝ той смяльчак. Здаецца, новыя боты, каня ╕ прынцэсу сабе за жонку. Мараль казк╕: пераадолей свой страх, ╕ зроб╕шся каралём.
Памва-Хлус╕к не падобны да злога чарцяняц╕. Ён дз╕╝наваты. Многа хлус╕ць, але без злога намеру, яму проста падабаецца выдумляць розныя г╕сторыйк╕. Галава яго працуе не так, як у большасц╕ людзей. Часам яго можна прыняць за вар'ята. Але яму неяк удаецца выцягваць Яна з чорнага смутку, за што я вельм╕ яму ╝дзячная.
Падня╝шыся на ног╕, я выцягнула з-пад цыно╝к╕ дра╝ляны грабеньчык. Падышла да Яна. Ён не варухну╝ся, кал╕ я дакранулася грабеньчыкам да яго ╝скудлачаных валасо╝. У дзяц╕нстве, кал╕ мы яшчэ жыл╕ ╝ дзюнах, я часам саджала брата перад сабой ╕ ╝збро╕╝шыся грэбнем, ваявала з яго зблытаным╕ кудлам╕. Для хлапчука гэта было здзекам. Ён ны╝ ╕ вырыва╝ся. Часам я губляла цярпенне ╕ ╝знагароджвала яго по╝хай. Цяпер, як процьму гадо╝ таму, я расчэсвала брату валасы дра╝ляным грэбнем. Аддалены шум мора бы╝ чутны нават тут, сярод балот. Кал╕-небудзь мы вырвем сэрца Жалезнаму Цмоку. Кал╕-небудзь мы зно╝ выйдзем да Мора.
МРОЯ ТРЭЦЯЯ. ПОШАСЦЬ
Прыпавесць трэцяя. Пра Дары Творцы ╕ пра тое, як яны был╕ страчаны
Кал╕ Той, Хто Мро╕ць пажада╝ ачысц╕ць сусвет агнём, закл╕ка╝ ён ус╕х праведн╕ка╝, што заставал╕ся на зямл╕, ╕ загада╝ ╕м схавацца на по╝начы ╝ горадзе Аройн, што азначае 'З╕хатл╕вы'. ╤ пак╕ну╝ ён праведн╕кам два найвял╕кшыя дары - Мрою ╕ Ключ да Неба, сказа╝шы: 'Кал╕ стары свет зг╕не ╝ полым╕, жыццё на Зямл╕ будзе до╝жыцца яшчэ тысячу гадо╝. Кал╕ за гэты тэрм╕н вашыя нашчадк╕ не згубяць ма╕х даро╝, то пражывуць яшчэ тысячу тысяч стагоддзя╝, а сыны ╕х атрымаюць жыццё вечнае. Кал╕ ж Ключ высл╕зне з ╕х пальца╝, ╕ страчана будзе Мроя, то аддам я тое, што створана мной, у рук╕ Хаосу, чаго ён так да╝но прагне, ╕ той дзень для сыно╝ чалавечых стане апошн╕м'.
╤ адказал╕ яму праведн╕к╕: 'Мы захаваем твае дары ╕ ╝слав╕м ╕мя тваё сярод наступных пакалення╝'.
А Вандро╝н╕к, чыя сутнасць - няствораны Хаос, нябачна прысутн╕ча╝ там ╕ чу╝ словы Таго, Хто Мро╕ць.
Стагоддз╕ ляцел╕, н╕бы в╕хура, рухалася кола сузор'я╝ - Жнец, Калясн╕ца, Валасажары, Вял╕к╕ Змей.
Нашчадк╕ Праведн╕ка╝ пак╕нул╕ Аройн, дзе цяпер холад ╕ цемра, ╕ стал╕ жыць на Кантыненце сярод новых народа╝ ╕ будаваць каменныя гарады на берагах Па╝ночнага Мора ╕ на ╝скрайку базальтавых пустынь.
Горад, як╕ пабудавал╕ яны на Па╝ночным Захадзе, зва╝ся Л╕эндале, ╕ там захо╝валася Мроя, першы з даро╝ Творцы.
Горад, як╕ збудавал╕ на Па╝днёвым Усходзе, зва╝ся Царгорад, ╕ там захо╝ва╝ся Ключ да Неба, друг╕ дар Творцы.
У Л╕эндале ╕ Царгорадзе сядзел╕ княз╕, як╕я был╕ родным╕ братам╕, ╕ народы ╕х был╕ нашчадкам╕ Праведн╕ка╝, што прыйшл╕ з-за Па╝ночнага Мора.
А Вандро╝н╕к нябачна хадз╕╝ па зямл╕ ╕ жада╝ ператварыць у хаос усё, што было створана Тым, Хто Мро╕ць.