- Нара, не раб╕ так больш, добра? - сказа╝ ён.
- Не буду...
- Нара, навошта ты вярнулася? - спыта╝ Ян. - Табе ж сказана было, што ад мяне лепш трымацца далей.
- Дык ты не спа╝? Ты чу╝, як мы разма╝лял╕...з гэтай жанчынай?
Ян ма╝ча╝.
- Але ж гэта няпра╝да? Тое, што яна нагаварыла пра цябе? - дапытвалася Нара.
- А кал╕ пра╝да?
Пав╕сла па╝за.
- Ян, я думала, што ты на вайне... А аказваецца, на эшафоце, - Нара прама╝ляла гэтыя словы павольна, быццам не разумеючы ╕х сэнсу. - Я ведала, канечне, что забойцам выдз╕раюць вочы, але я ╕ падумаць не магла... Што ты зраб╕╝, Ян?
- Сыходзь.
Ён апусц╕╝ся на сянн╕к ╕ зац╕х, адвярну╝шыся да сцяны.
- Ян, - пакл╕кала Нара.
Ён не азва╝ся. Нара села на сянн╕к побач з ╕м.
- Ян, я зус╕м цябе не ведаю, - сказала дзя╝чынка. - Ты н╕чога пра сябе не расказваеш. Але за ╝весь гэты час ты н╕ разу мяне не пакры╝дз╕╝. Ты не зраб╕╝ мне н╕чога дрэннага. Кал╕ б ты хаце╝ зраб╕ць мне якую-небудзь шкоду, то да╝но бы ╝жо... Ян, я застануся з табой.
- Не трэба, Нара. Са мной сапра╝ды небяспечна.
- Але чаму?
- Я, апроч ╝сяго ╕ншага, яшчэ ╕ збеглы мяцежн╕к, - у яго вырва╝ся ц╕ то стогн, ц╕ то смяшок. - Я на вол╕ тольк╕ таму, што пачалася пошасць, ╕ мае канва╕ры ╝цякл╕. Я не ведаю, што будзе са мной за╝тра. Табе лепш застацца ╝ гэтым доме, Нара. Табе патрэбны бацьк╕. Тут аб табе паклапоцяцца. Табе не трэба будзе прас╕ць м╕ласц╕ну, каб куп╕ць сабе хлеба.
- Я не жадаю быць дачкой ката.
- Табе больш падабаецца быць жабрачкай?
- Ян...
- Адыдз╕ ад мяне, Нара. Сыходзь, ну!..
Запанавала ц╕шыня. Уздыхну╝шы, Нара перабралася на свой сянн╕к. Падцягну╝шы кален╕ да грудзей, яна сц╕снулася ╝ камяк ╕ ляжала так, гледзячы проста перад сабой. У доме было вельм╕ ц╕ха, не рыпела н╕водная масн╕чына, не чуваць было нават валтузн╕ мышэй за сценам╕. Час ад часу дзесьц╕ удалечын╕ чу╝ся бой гадз╕нн╕ка на гарадской ратушы. Кал╕ гадз╕нн╕к адзван╕╝ пяць, Ян падня╝ся. Вобмацкам адшука╝ куртку ╕ к╕й. Потым, правё╝шы рукой па сцяне, ён намаца╝ дзверы ╕ выйша╝ з дому.
Нара нак╕нула сваё клец╕стае пал╕цечка ╕ нячутна высл╕знула следам за ╕м. Спын╕╝шыся на ганку, дзя╝чынка глядзела, як ён у нерашучасц╕ ста╕ць пасярод пустыннай вул╕цы, быццам разважаючы, у як╕ бок ╕сц╕. Потым ён рушы╝ на╝здагад, намацваючы дарогу к╕ем. Нара пайшла ╝след за ╕м, адстаючы крока╝ на дзесяць. Спакваля адлегласць пам╕ж ╕м╕ скарачалася. Нарэшце Нара пара╝нялася з ╕м ╕ мо╝чк╕ ╝зяла яго за руку. Ян н╕чога не сказа╝. Дзя╝чынка ╕ сляпы павольна крочыл╕ па засыпанай снегам вул╕цы. Зачумлены горад Лемар абуджа╝ся ад цяжкага сну.
Нявеста-Пачвара
Карын памерла на досв╕тку.
Напачатку хвароба н╕як сябе не выя╝ляе, але той, хто захварэ╝, згарае хутка, як свечка. Кал╕ на зыходзе дня на сцёгнах ╕ запясцях Карын з'яв╕л╕ся стыгматы - барвовыя плямы ╝ выглядзе пялёстка╝ грымотн╕ка, - яна паспрабавала схаваць гэта ад мяне, а заадно ╕ ад сябе. Абмата╝шы запясц╕ каляровым╕ анучкам╕, яна важдалася каля пл╕ты на кухн╕, гаман╕ла са мной ╕ смяялася. "Я н╕кол╕ яшчэ не адчувала сябе так добра, як цяпер, - сказала яна мне. - Мы перажывем гэтую пошасць, каханы мой. З дня на дзень прыйдзе паветраны карабель, ╕ мы будзем выратаваны!" Карын, як маленькая дзя╝чынка, запэ╝н╕ла сябе: трэба раб╕ць выгляд, быццам н╕чога не здарылася, ╕ тады хвароба адступ╕ць сама сабой.
За вячэрай яна не дакранулася да ежы. Яе абл╕чча было бледнае, ╕ ╝ ейных вачах бы╝ дз╕╝ны бляск. Не╝забаве пасля вячэры яе пачало ван╕таваць чорнай жо╝цю. Яе цела пакрылася клейк╕м потам. Карын паскардз╕лася на слабасць ╕ галавакружэнне. Ног╕ яе падкас╕л╕ся, ╕ яна павал╕лася бы на падлогу, кал╕ б я не падхап╕╝ яе на рук╕. Я аднёс яе ╝ ложак ╕ зня╝ з яе сукенку, панчох╕ ╕ туфл╕, пак╕ну╝шы на ёй тольк╕ тонкую н╕жнюю кашулю. У пако╕ было з╕мна. Я хаце╝ бы╝ накрыць Карын ко╝драй, але яна адк╕нула яе ╝ бок, сказа╝шы, што ╝ хаце занадта горача, ╕ яна не можа ╝здыхнуць. Яе трэсла л╕хаманка. Плямы-стыгматы на яе целе паярчэл╕ ╕, здавалася, пульсавал╕ ╝ такт б╕ццю яе сэрца. Бл╕жэй да по╝начы на месцы стыгмат раскрыл╕ся крывавыя язвы, падобныя на бутоны атрутных кветак. Карын была ╝ забыцц╕. Яна ляжала, адк╕ну╝шыся на падушк╕, цяжка ╕ часта дыхаючы, вочы яе был╕ заплюшчаны, а на шчоках пала╝ л╕хаманкавы румянец. Я сядзе╝ каля ложка Карын, трымаючы яе руку ╝ сваёй, ╕ час ад часу паднос╕╝ кубак з вадой да яе пасмаглых вусна╝. Я н╕чога не мог зраб╕ць, каб дапамагчы ёй.
Прытомнасць вярнулася да Карын тольк╕ аднойчы. Вочы яе пашырэл╕ ад жаху, кал╕ яна дрыготкай рукой паказала на акно. "Гуль, - прашаптала яна. - Там, за акном, гуль. Ён глядз╕ць на мяне ╕ хмыл╕цца". Я аз╕рну╝ся. За акном не было н╕чога, апроч апраметнай цемры. Жадаючы супако╕ць Карын, я падышо╝ да акна ╕ разнасцежы╝ яго. У твар мне дыхнула ледзяным холадам. Звонку панавала золкая з╕мовая ноч, у паветры нас╕лася дробная снежная крупа. "Тут н╕кога няма, Карын, - сказа╝ я пяшчотна. - Табе прымро╕лася..." Але яна ╝жо не чула мяне, зно╝ страц╕╝шы прытомнасць. На досв╕тку яна памерла.