Шчыра кажучы, гэтая песня н╕кол╕ мне не падабалася. Яна была ╝ модзе года па╝тара таму, ╕ яе часта спявал╕ ╝ заможных дамах пад музыку лютн╕. Прац╕сну╝шыся скрозь нато╝п, я ╝бачы╝ на дзядз╕нцы храма дзя╝чынку-жабрачку ╝ шэрым клец╕стым пал╕цечку, як╕я носяць выхаванк╕ прытулка╝. З ёю побач бы╝ сляпы ╝ пашматанай футравай куртцы. Я убачы╝ западз╕ны пустых вачн╕ц. Ён сядзе╝ на камянях дзядз╕нца, прывал╕╝шыся сп╕ной да сцяны храма ╕ пакла╝шы к╕й сабе на кален╕, яго нерухомае абл╕чча было ╝знята да неба, як ва ╝с╕х нев╕душчых. Дзя╝чынка стаяла ╕ спявала.
Беднае сэрца паранена здрадай,
Раны смыляць ╕ сплываюць крывёй.
Дзе вы, мае летуценн╕ ╕ мары?
Дзе той адз╕ны, што з розуму звё╝?
Дурнаватая, на╕╝ная песенька, якая за╝сёды выкл╕кала ╝ мяне смех. Але, як н╕ дз╕╝на, я бы╝ рады чуць яе цяпер, сярод смутку ╕ адчаю.
Сэрца, не плач, чуеш - лютня спявае,
Новага шчасця дзя╝чына чакае!...
Дзя╝чынка ╕ сляпы на камянях дзядз╕нца. Людз╕ слухал╕ ╕ ╝см╕хал╕ся, к╕даючы ╕м пад ног╕ манетк╕. Памаца╝шы ╝ к╕шэнях, я адшука╝ пару медных ╕ працягну╝ ╕х дзя╝чынцы. Потым я вярну╝ся дадому. Увечары на ма╕х запясцях з'яв╕л╕ся барвовыя стыгматы. Я веда╝, што жыць мне заставалася зус╕м нядо╝га.
Не╝забаве я адчу╝ млоснасць ╕ слабасць ва ╝с╕м целе. На мяне хвалям╕ накатвала л╕хаманка. Я лёг на ложак, у як╕м напярэдадн╕ пам╕рала Карын, ╕ ста╝ чакаць смерц╕. У пако╕ зраб╕лася горача, так горача, што немагчыма было ╝здыхнуць. Я веда╝, што гэта ╝сяго тольк╕ ╕люз╕я - у печы не пал╕л╕ з учорашняга дня.
Сабра╝шы рэштк╕ с╕л, я ╝ста╝ з пасцел╕, падышо╝ да акна ╕ штурхну╝ раму, жадаючы глынуць халоднага паветра. Перада мною бы╝ зацярушаны снегам сад, цёмныя ствалы дрэ╝ ╕ маг╕ла Карын пад дрэвам╕. Над маг╕лай я за╝важы╝ нечы скурчаны цень. Гнюснае стварэнне, чорнае на фоне снега, сядзела над маг╕лай Карын. Убачы╝шы мяне ╝ акне, ╕стота загыркала, ╕ ╝ цемры бл╕снул╕ яе фасфарычныя вочы.
Я не асабл╕ва веры╝ у г╕сторы╕ пра гуля╝. Я н╕кол╕ не бачы╝ ╕х на ╝ласныя вочы - тольк╕ ╕х выявы на гравюрах ╕ каляровых м╕н╕яцюрах з кн╕г. Яны н╕быта жыл╕ далёка на по╝дн╕, у мёртвых гарадах па той бок базальтавай пустын╕. Але кал╕ верыць легендам, часам яны з'я╝лял╕ся ╕ ╝ нашых краях - на палях б╕тва╝, на зак╕нутых мог╕лках ╕ ╝ гарадах, дзе лютуе пошасць. Моравай язвы яны не баял╕ся. Невыпадкова ╝ некаторых казках Морава Дзе╝ка, якая сее пошасць, ╕ Алл╕л, каралева гуля╝, дзева-пачвара з абл╕ччам, паедзеным чарвякам╕, з'я╝ляюцца родным╕ сёстрам╕.
Легенды не хлус╕л╕. Пачвары-пажыральн╕к╕ мярцвячыны наведал╕ся ╕ ╝ наш зачумлены горад. Я з праклёнам╕ адх╕сну╝ся ад акна. Схап╕╝шы кам╕нныя абцуг╕, як╕я трап╕л╕ся мне пад руку, я к╕ну╝ся на вул╕цу. Лютасць надавала мне с╕лы. Гуль усё яшчэ бы╝ тут. Я замахну╝ся на яго абцугам╕, жадаючы адагнаць ад маг╕лы Карын. Пачвара прыпала да зямл╕, глуха рыкаючы.
Раптам вочы мне завалакло чырвонай смугой. Зямля зах╕сталася ╝ мяне пад нагам╕, ╕ абцуг╕ высл╕знул╕ з ма╕х саслабелых пальца╝. Я зразуме╝, што губляю прытомнасць. Скрозь заслону забыцця я адчува╝, што мяне кудысьц╕ цягнуць. Потым я адчу╝, што да ма╕х вусна╝ прыц╕снул╕ край алавянага кубка.
- Вып╕ гэта, - пачу╝ я рэзк╕, хрыплаваты голас, - Вып╕, кал╕ хочаш жыць...
Не ведаю, кольк╕ часу прайшло, пакуль я апрытомне╝. Я ляжа╝ на ложку, у тым самым пако╕, дзе напярэдадн╕ пам╕рала Карын. Не гарэла н╕водная свечка. Акно было адчынена, ╕ марознае паветра напа╝няла пакой. З╕мна ╕ цёмна было, як у склепе. Я разглядзе╝ чорны с╕луэт на фоне акна. Халодны жах ахап╕╝ мяне, кал╕ я зразуме╝, што гэта гуль - тут, у ма╕м пако╕.
- Прачну╝ся, паэт? - сказала пачвара.
Адным скачком ╕стота апынулася каля маёй пасцел╕. Я разглядзе╝ у па╝цемры яе прада╝гаватыя вочы, пляскаты нос ╕ до╝г╕я ╕клы, вышчараныя ва ╝хмылцы. Мне здалося нават, што я бачу шмаццё гн╕лога мяса, нал╕плага на ╕клы. З жахам падума╝ я аб Карын... Пачвара выдала смяшок, быццам прачыта╝шы мае думк╕.
- Не турбуйся, цэлая твая Карын. Гул╕ не дакрануцца да яе маг╕лы. Так загадала Алл╕л.
Пачвара сх╕л╕лася нада мной, ╕ тут я ╝бачы╝, што гэта жанчына. Я зразуме╝ гэта па абрысах яе цела. Зрэшты, прывабнасц╕ ╝ ёй не было н╕ на кал╕ва - худая ды жыл╕стая, ╕ ╝ рысах яе твару было больш звярынага, чым чалавечага. ╤ яна ╕мкнулася ╝прыгожыць сябе, як усе жанчыны. До╝гая грыва валасо╝, больш падобных на звярыную по╝сць, была закручана ╝ мноства дробных кас╕чак-жгуто╝, ╕ ╝ ╕х уплецены был╕ пацерк╕ з гладка адшл╕фаваных пазванко╝.
- Я дала табе зелле, якое вылечвае ад моравай язвы. Цяпер ты будзеш жыць. Так загадала Алл╕л, - сказала гуль.
- Алл╕л... - павольна па╝тары╝ я.
- Алл╕л - твая прых╕льн╕ца. Смяротныя не шануюць твае песн╕, але яны даспадобы гулям. ╤х спяваюць у падземным палацы Алл╕л пад музыку цытра╝, зробленых з чалавечых костак ды высушаных жыл. Так, Алл╕л - твая прых╕льн╕ца. ╤ яна жадае, каб ты жы╝ сярод смяротных, пакуль не нап╕шаш усе свае песн╕.