Читаем Натуральная афарбоўка полностью

— Празрысты скураны пакроў...— паўтарыў Саша, запрагнуўшы галаву.— Гэта як? Гэта значыць, што земнаводнае дыхае, і мы можам убачыць ягоныя лёгкія... харчуецца, і мы бачым, як напаўняецца страўнік... і яшчэ — хы-хы — палавыя органы можам бачыць...

— Сэрца. Можна бачыць, як б'ецца сэрца,— ціха й выразна прамовіла Жана, і маленькае сярдзітае сэрца раптам запульсавала на ейным стале, пунсова загарэлася, нібы аварыйная лямпачка.

— І мазгі можна ўбачыць. Цікава, у іх ёсьць мазгі? (— Ня ведаю,— Жана зрабіла кола на сваім крэслы-круцёлцы.) Не, надта складаны красворд.

„...грукатам іхных рогаў. Зарангіты паводзілі сябе высакамерна, але правадыр Прнгт на начной нарадзе не пакінуў ва Ўладара аніякіх сумненьняў, паабяцаўшы змагацца да апошняй кроплі нхла.

Ранак засьпеў Форана перад аглядным экранам. Паспаў ён, відаць, з гадзіну. Калі Форан прачнуўся, рука ягоная сьціскала меч гэтак моцна, як і падчас нядаўніх перамоваў. Форай пацягнуўся, падняўся. Вартавы ля дзьвярэй пачціва нахіліў галаву ў бліскучым шлеме. У вялізным вакне былі відаць падобныя на яйкі караблі зарангітаў.”

—...пшага,— сказала Балетная Бабуля, выйшла з кабінэту кармою наперад і зачыніла за сабой дзьверы. Яна ляснула парасонам, паправіла парык, накінула плашч.

— Усяго найлепшага, дзевушка,— сказала Бабуля, не ўганараваўшы Сашу нават хітаньнем галавы.

— Вас тут унучка пыталася,— сказала хутка Жана.— Прасіла перадаць, што будзе чакаць дома.

„Барлісы зьявіліся нечакана, у той самы момант, калі напружаньне абаронцаў Палацу зьмянілася стомаю. Страляніна па іх лёгкіх караблёх не дала нічога; захопнікі быццам шчаўчкамі пальцаў разьнесьлі абарону на сьценах і празь некалькі хвілінаў апынуліся ў будынку. Спаймаўшы сябе на тым, што знаходжаньне ў добра абароненай залі можа падацца баязьлівасьцю, Форай выбег у калідор і, арыентуючыся па шыпеньні зброі, памчаўся на трэці ярус.”

— Унучка?— Балетная Бабуля бяззуба пасьміхнулася, потым нахілілася нізка-нізка, да самага носу Жаны.— Ды няма ў мяне ніякай унучкі.

І, горда ўзьняўшы галаву, Балетная Бабуля, прытанцоўваючы, выйшла ў золкі вечар.

— Дзіўна,— гэта ў Жаны й Сашы вырвалася адначасова, чаму яны, зрэшты, нават не ўсміхнуліся. За вакном залямантавала пранізьліва, як плакальшчыца на хаўтурах, міліцэйская машына, і сьціхла недзе за паркам. Пахіснулася пальма па-над Сашынай галавою.

„... і Форан убачыў Барліса, які грузна ступіў у галерэю. Ён наступіў на абгарэлую руку, якая дымілася ля сьцяны, і прынюхаўся. Па пярсьцёнку на адрубленай руцэ Ўладар пазнаў яе ўладальніка. Афіцэр Кінакс!

Зблізку гэтых мярзотных істотаў Уладар бачыў упершыню, але не адчуў у гэтую сэкнду нічога, акрамя...”

— Шмат яшчэ кліентаў сёньня?— спытаў Саша, падняўшыся. На цёплую ўмяціну ў фатэлі ўпала кніга.

— Ды не, яшчэ вось Тая на працэдуры прыйдзе, і ўсё,— адказала Жана, выбіраючы, што б пакруціць у пальцах — пусты цыгарэтны пачак або маркер.

— А чаго ў яе, ня ў курсе?— спытаў Саша, спрабуючы падцягнуцца на дзьвярох.

— А я што — доктар?— Жана абрала маркер.— Здаецца, нічога сур'ёзнага. Ды й навогул, якая табе справа да яе балячак. Уключы радыё, давай лепш музыку паслухаем.

2001

NIGHTCLUBBING

Аўтобус гэтак хутка апынуўся на цэнтральнай плошчы мястэчка, што ніхто нічога як сьлед не зразумеў. Зусім нядаўна, калі бас-балалаечнік Вікторчык паднёс да вуснаў прыпасеную яшчэ зь Міжрэчча бутэльку піва, а Эла Сямёнаўна ўзяла гігіенічную памаду, і гарманіст Мікола замахнуўся, крэкнуўшы, чырвовым законам, яны ехалі па загрыміраваным пад шашу заснежаным полі, і навокал не было ані намёку на чалавечае жытло. І тут аўтобус павярнуў направа, і недзе зьверху застаўся пакаты бок дарогі, падобны на агромністага сьнегавіка, утыканага сінімі ялінкамі й трохкутнымі дарожнымі знакамі на тонкіх ножках. У вантробах аўтобуса стала нязвычна ціха, ён шпарка скаціўся ўніз і, прамінуўшы два, не, тры (а вось і чацьверты) пяціпавярховай, спыніўся на маленькай плошчы.


— Прыехалі, ці што?— крыкнуў Вікторчык з задняга сядзеньня й пасмактаў бутэльку, потым заткнуў яе адмысловым вечным плястмасавым коркам і схаваў у спартовую валізу, што ляжала на багажнай паліцы.— Гэта, значыцца, Шмальцэвічы?

Ад ягонага крыку неспакойна заварочаліся танцоры Жэня й Дзіна, якія спалі побач. Пухавік, што захінаў іхнія калені, падумаў ды споўз, упаўшы ў праход. Бубнач Ягор адвярнуўся да вакна. Але пухавік гэтак непрыемна нагадваў самога Ягора і ўчорашнія падзеі ў Міжрэччы, што бубнач хутка падняўся, узяў пухавік і зноў накінуў яго на танцораў.

Плошча была бязьлюднаю, толькі ля будынку адміністрацыі стаялі на варце яліны ды займаўся кітайскай гімнастыкай абавязковы бронзавы Ленін. Гадоў дзесяць таму ён быў шмат для каго, да прыкладу, для Міколы, аб'ектам праведнага абурэньня або зьедлівых кпінаў, цяпер жа ўспрымаўся хутчэй з замілаваннем — лагодны дзівак-дзядуля, які кожную бязмоўную нядзельную раніцу выходзіць займацца у-шу на местачковую плошчу. Мікола ўсьміхнуўся й сьцебануў сваёй картаю голага караля, якім Вікторчык даўно накрыў змрочную піковую дзесятку:

— Пішыце пісьмы і прывет радзіцелям!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза