Читаем Натуральная афарбоўка полностью

Першай на цнатлівы сьнег выйшла Эла Сямёнаўна, за ёй спусьціўся, віхляючы зацёклым задам, кіроўца. Саскочыў з падножкі Вікторчык, запаліў, Эла Сямёнаўна незадаволена зморшчылася.

— Дзе ж фанфары ды хлеб-соль?— ашчэрыўся Вікторчык, стрэліўшы сьлінаю ў сьнег.— Дзе правінцыялачкі?

— Хлеб-соль вунь у краме набудзеш,— Мікола з перакінутым праз плячо гармонікам грузна ступіў на плошчу ўсьлед за Вікторчыкам.— А фанфары свае ты сёньня яшчэ чыніць будзеш, не забыў?

— Ну канэшна, ты ж у нас дзед,— з робленай павагай працягнуў Вікторчык.— Табе відней, ты ж у нас еты... пахан народнай культуры!

Усё ж Мікола меў рацыю — да вечару трэба было неяк заклеіць бас-балалайку, якую Вікторчык выпусціў з вакна Дому культуры ўчора ў Міжрэччы. Здаецца, і невысока было — другі паверх, і ўпадзі адтуль сам Вікторчык, ён бы падняўся ды пайшоў далей піць, і гэтую... Сьвета яе звалі... ці ня Сьвета... угаварыў бы ўсё-ткі. А балалайка трэснула, нібы кавун, і доўга яшчэ выла бяздомным зьверам пад марозным ветрам, лежачы на зледзянелым асфальце, пакуль Вікторчык марудна, бы з хмарачосу пехатой спускаючыся, рухаўся ёй на дапамогу. Вярнуўся, а Кацькі ўжо й няма, адно толькі сьлед яе прастылы чыхае ў шклянцы зь півам. Карацей, трэба бегчы клей шукаць у гэтых ебенях, а ніякае ахвоты...

— А праўда, нешта не сустракае нас ніхто,— сказаў паныла Ягор.

— Ну, будзем чакаць,— закрыла тэму Эла Сямёнаўна падазрона добрым голасам.— І лепш за ўсё ў аўтобусе.

Вярнуліся ў душны салён, сталі раскладаць на мерзнучых каленях сьняданак: захаваную яшчэ зь Міжрэчча пазелянелую каўбасу, агуркі, што пахлі цёплай гарэлкай, выціраць аб чахлы сядзеньняў мокрыя ад рассолу рукі, на якія, нібы летнія мухі, ліплі хлебныя крошкі. Прачнуліся й пацалаваліся Жэня й Дзіна, паклалі на пухавік бутэрброды з сырам. Толькі Вікторчык застаўся дапаліць і, грэючы адной рукой вуха, фальшыва ўдаваў задавальненне ад сырой цыгарэты, якая дыміла ўсё гусьцей ды гусьцей.

Сьпяшацца было няма куды, іхная мэта ўзвышалася зьлева ад будынку адміністрацыі — чырвоны цагляны дом з надпісам „Шмальцэвіцкі дом культуры”, вокны якога былі хутчэй закалочаныя, чым зачыненыя. Гэткі самы быў у Міжрэччы, і гэткі ж заўчора — у вёсцы Хмяльцы, і гэткі ж, але зь белай цэглы, — у Трунцах, і дакладна гэткі ж — у Каралёх, і падобны, толькі з піянэрам ля ўваходу, — у Каршакевічах, і паўсюдна местачкоўцы называлі гэтае збудаваньне клубам. Эла Сямёнаўна, паважна паглынаючы колца каўбасы, якое яна трымала, далёка адставіўшы мезенец, што служыў, відаць, дзеля спакушэньня гідліва назіраўшага за ёю апэтыту, глядзела ў вакенца. Кіроўца, пажаваўшы хлебу, задрамаў на пярэднім сядзеньні. Прачнулася ўрэшце вялізная й непрыгожая Марыя Пятроўна, салістка й галоўная танцорка, — калісьці ёй на галаву ўпаў скрутак дроту, ды так і застаўся ляжаць на макаўцы, зь цягам часу пачаўшы лічыцца валасамі.

— У Вікторчыка гарэлка ёсьць,— сказаў Ягор вельмі ціха, каб ніхто не пачуў, але пачулі ўсе, бо даўно чакалі адзін ад аднаго гэтых запаветных словаў, і разам зірнулі ў вакно, але Вікторчыка там не было.— А ў мяне гарэлка ёсьць,— сказаў бадзёра Вікторчык, на поручнях уцягваючыся ў салён. Зь нейкаю шкадобаю і адначасова агідаю да сябе ўсе адчулі, як напружыліся падушачкі пальцаў, прадчуваючы гладкасць плястмасавых шклянак, шэрых зьнізу й залапана-белых уверсе, зь цёмнай дрогкай палоскай пасярэдзіне. Але тут жа загудзела недзе за Домам культуры машына, і ўсе са спакойным будзённым страхам убачылі, як да аўтобусу, пакідаючы на сьнезе ўзор, пад'язджае міліцэйскі уазік. Невысокага росту пажылы лейтэнант нецярпліва замахаў, рукой у ва ўсе вокны адразу, і кіроўца, мацюкнуўшыся, з рыпеннем падняўся і адчыніў дзьверы.

— Хто такія будзеце, госьці дарагія?— лейтэнант бухнуўся на пярэдняе сядзеньне. З ботаў ягоных адразу ж кінулася абнюхваць куты вада.

— Мы ансамбль фальклёрны, са сталіцы да вас з канцэртам,— грудным голасам прамовіла Эла Сямёнаўна, вельмі кругла крутануўшы „а” ў слове канцэрт.— Чакаем вашых, нас павінны сустрэць.

— І дакумэнцікі маюцца?— хутчэй сцвярджальна, чым запытальна сказаў лейтэнант, азіраючыся вакол.

Эла Сямёнаўна задумалася, потым дастала з валізкі пасьведчаньне, якое лейтэнант згроб вялікай мужыцкай далоняй.

— Та-а-ак... Тын-ды-рын Эла Сямёнаўна... сапраўды зьяўляецца кіраўніком ансамбля народнай музыкі й танца „Яромка”...— лейтэнант захлопнуў пасьведчаньне й паглядзеў на вокладку.

— Упраўленьне народнай культуры... Вы як, у клубе будзеце прадстаўленьне выступаць?

— Ну, хутчэй за ўсё... Гэта нам вашы павінны паведаміць. Пра мейсца выступу. Дарэчы, прыходзьце да нас на канцэрт.

— Так, прыходзьце, з жонкай там, зь дзецьмі,— падаў голас Вікторчык, падміргнуўшы Ягору.

— Абавязкова,— сказаў лейтэнант, гледзячы на Вікторчыка з прафэсыйным інтарэсам.— Ну што... усяго вам, я ўжо падумаў, рокеры якія, панкі балдзець прыехалі. Шчасьліва выступаць!

Ён падняўся, і ўжо выходзячы, пад міжвольны ўздых палёгкі за сьпінай, абярнуўся.

— А вось ету пець будзеце... Скакаў казак чэраз даліну!

— Для вас эксклюзіўна,— сказала Эла Сямёнаўна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза