Читаем Натуральная афарбоўка полностью

...А чацьвертай Эла Сямёнаўна пабудзіла сваіх падначаленых, і „Яромка” рушыў у клуб. Усе пераапрануліся ў народныя строі, і Вікторчык, смокчучы абломак зуба, сеў заклейваць бас-балалайку. А пятай пачаў зьбірацца народ. Прыйшлі дырэктар, Анжэла, пэнсыянэр з фотаапаратам й трое маладых людзей дэгенэратыўнага выгляду. Ансамбль схаваўся ў пакойчыку за сцэнай. Празь некалькі хвілінаў туды завітаў пэнсыянэр. Высветлілася, што ён карэспандэнт раённай газэты й жадае ўзяць інтэрвію ў худрука.

— У народных традыцыях — мудрасьць пакаленьняў. Таленты нашых дзедаў й прадзедаў сканцэнтраваныя ў гэтых песьнях і танцах,— мармытала машынальна Эла Сямёнаўна, думаючы пра Лёшку — як ён там? — Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына. В условиях бездуховности и девальвации искусства она нам лаской матчынай. Аб ёй у СМІ нам баюць казкісны, а таксама вясеннія праталіны, якія, на жаль, предпочитают массовый ширпотреб таму, што прынята называць багацьцем народа, святыняй яго. Говорят, что народная культура исчезает, ёй зьнікнуць пара. Для ансамбля „Яромка” яна ж — вечна жывая. Як вада, як зямля, як зара.

Пэнсыянэр згодна хітаў галавою ды запісваў. У залі засьвісьцелі.

— Усё-ткі йдзе народ,— сказаў Мікола.— паслухайце, што ў залі крычаць.

Але ў залі клікалі нейкага Ромку. Урэшце ўсталявалася бурлівая цішыня, і са сцэны, быццам рапартуючы, загучаў узрушаны голас Анжэлы:

— Добры вечар, дарагія сябры! Сёньня ў нас у гасьцях — фальклорны ансамбль „Яромка”, які прыехаў да нас са сталіцы нашай Радзімы. Сёлета „Яромку” спаўняецца 40 гадоў. За гэты час калектыў шматразова станавіўся лаўрэатам разнастайных конкурсаў, выязджаў на гастролі па рэспубліцы, а таксама за мяжой. „Яромка” унесла... унес... „Яромку” належыць неацэнны ўклад у захаваньне й разьвіцьцё нашай народнай культуры, у выхаваньне пакаленьняў людзей на вечных, спрадвечных узорах нашага фальклору, які заўжды ўяўляў сабой скарбніцу мудрасьці, здаровага гумару й служыў...

Голас Анжэлы раптам згубіўся ў аглушальным пульсуючым грукатаньні. Мікола вызірнуў у залю. У вакна пяцёра або шасьцёра падлеткаў хавалі магнітафон. На фоне вухаючага умца-умца пацёк, як расплаўлены чупа-чупс, салодкі вакал: „Дзевачька... Слаткаайя... Пацэллуй... Пацэллуй...” У залі ўхвальна заржалі. Там сядзела з паўсотні школьнікаў, цінэйджары разваліліся на крэслах, некаторыя старанна пісалі нешта на драўляных сьпінах тых, хто сядзеў наперадзе, іншыя імкнуліся наступіць на ногі суседзяў, правальваючыся пад сядзеньні. Заднія рады, не баючыся быць атакаванымі са сыпны, спрабавалі даплюнуць да пярэдніх радоў. Тыя ўставалі і ў сваю чаргу імкнуліся дамацюгацца да галёркі. Ля правай сьцяны, саставіўшы колам крэслы, сядзелі няпэўнага веку мужыкі й рэзаліся ў дурня. Ніна Саламонаўна віскнула на ўладальнікаў магнітафону, і тыя неахвотна прыглушылі гук.

— ...а таксама прадэманструюць свае таленты самыя ўмелыя выхаванцы Шмальцэвіцкага Дому культуры...

Адзін з гледачоў падняўся на сцэну, абыйшоу Анжэлу ды ўладкаваўся ззаду, любастрасна рухаючы тазам. Заля выбухнула воплескамі. Анжэла, нічога не заўважаючы, раздражнёна скончыла:

— А цяпер мы запрашаем на сцэну ансамбль „Яромка”!

Заля ўзвыла, у паветра ўзьняўся воблак з насліненых папяровых снарадаў. Павярнулі да сцэны цёмныя твары карцёжнікі, крыважэрна павяла ноздрамі дарослая публіка. Выйшлі Ягор і Вікторчык, сеў на падрыхтаванае крэсла Мікола. Каля Ягора стала Дзіна, поруч зь Вікторчыкам — Жэня. Марыя Пятроўна з заплюшчанымі вачыма выйшла апошняй. Заля прыціхла. Прыціхла. Прыціхла.

— Ну пачынайце ж,— гучна, на ўсю залю шапнула Эла Сямёнаўна.

— Балалайка, скажы ўсім, хто табе сёньня зуб выбіў?— крыкнуў са свайго мейсца адзін з гледачоў. Вікторчык з жахам пазнаў у ім хлопца зь сякераю.— Ладна, лабай давай!

Марыя Пятроўна адкашлялася й заравела, нібы мула зь мінарэту:

— Хто песьню бае — той розум мае,

Хто лён кідае — той аддыхае,

Хто любіць чарку — любіць і скварку,

Хто любіць катацца — любіць і...

— Ябацца,— крыкнуў нехта з гледачоў радасна.

— Хто хлеб пасее — той і пажне,— не зьвярнула на яго ўвагі Марыя Пятроўна.— А хто нас слухае — той...

Тут па задуме патрэбны быў хор астатніх удзельнікаў „Яромкі”, але кожны змрочна думаў пра нешта сваё, і толькі Ягор віскнуў, зь цяжкасьцю ўтрымліваючы ў руках сваю бочку: „...той з намі сьпяе!” Эла Сямёнаўна, якая ўласнаручна склала ў Менску вышэйпамянёны тэкст, са звычнай прыкрасцю апусьцілася на крэсла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза