Читаем Навелы полностью

Жан Манье ўзяў калоду карт і расклаў іх так, як навучыла яго Фані. Яму выпала ўдача.

* * *

Падарожжа цягнулася доўга. Поезд шпарка імчаўся міма баваўняных палёў, дзе працавалі негры – чорныя кропкі сярод белай пены. Жан Манье то чытаў, то драмаў, то зноў прабаваў чытаць – так прайшлі два дні і дзве ночы. Нарэшце яны ўехалі ў горы, гіганцкія, фантастычныя, казачныя. Цягнік з гулам ішоў у цясніне паміж высачэнных скал, перасечаных упоперак фіялетавымі, жоўтымі і чырвонымі палосамі. Паміж скал, на палове іх вышыні, доўгаю белаю стужкай віселі аблокі. На дробных станцыях можна было ўбачыць мексіканцаў у шырокіх капелюшах і вышываных скураных куртках.

– Наступная станцыя – Дымінг, – папярэдзіў Жана Манье негр, праваднік спальнага вагона. – Пачысціць вам чаравікі, містэр?

Француз сабраў свае кніжкі і зачыніў чамадан. Звычайнасць гэтага, што ні кажы, апошняга падарожжа здзіўляла яго. Ён пачуў шум горнага патока. Заскрыгаталі тармазы. Цягнік спыніўся.

– У «Танатос», сэр? – аклікнуў Жана Манье насільшчык-індзеец, прабягаючы паўз вагоны. Ён пагрузіў ужо ў сваю каламажку багаж дзвюх маладзенькіх бландзінак, якія тупалі за ім услед.

«Няўжо гэтыя дзве мілыя дзяўчыны прыехалі сюды паміраць?» – падумаў Жан Манье.

Яны зірнулі на яго засмучанымі вачамі і прашапталі нейкія словы, якіх ён не разабраў.

Аўтобус гатэля «Танатос» зусім не быў падобны на катафалк, як некаторыя маглі сабе ўявіць. Пафарбаваны ў ярка-сіні колер, блакітны і жоўценькі ўнутры, ён зіхацеў на сонцы сярод абшарпаных і разбітых аўтамашын, якія надавалі прывакзальнаму двару, дзе не сціхала гішпанская і індзейская лаянка, выгляд рынка, заваленага жалезным ламаччам. Скалы, што абступалі дарогу, абраслі лішайнікам, былі пакрыты блакітна-шэрай смугой, а вышэй выблісквалі металічныя колеры горных парод. Шафёр, тоўсты чалавек з лупатымі вачамі, быў у шэрым форменным адзенні. Жан Манье з далікатнасці сеў побач з ім, каб не дакучаць сваім спадарожніцам. Потым, калі машына пачала пятляць, крута падымаючыся ўгору, француз паспрабаваў загаварыць са сваім маўклівым суседам:

– Вы даўно працуеце шафёрам «Танатоса»?

– Тры гады, – прабурчаў шафёр.

– Дзіўная, відаць, работа.

– Дзіўная? – паціснуў плячамі шафёр. – Чаму дзіўная? Я ваджу аўтобус. Што ж тут дзіўнага?

– Скажыце, вашы пасажыры калі-небудзь вяртаюцца?

– Не часта, – крыху збянтэжаца адказаў той. – Не часта… Але гэта бывае. Вось, напрыклад, я.

– Вы? Сапраўды? Вы прыехалі сюды як… кліент?

– Вось што, містэр, – сказаў шафёр, – я ўзяўся за гэтую работу не для таго, каб у мяне пыталіся, дый павароты тут небяспечныя. Вы ж, мабыць, не хочаце, каб я ўкакошыў вас і гэтых дзяўчынак.

– Вядома, не хачу, – згадзіўся Жан Манье і, зразумеўшы недарэчнасць свайго адказу, усміхнуўся.

Гадзіны праз дзве шафёр моўчкі паказаў яму пальцам на сілуэт «Танатоса», які вырысоўваўся на пласкагор'і.

* * *

Гатэль быў пабудаваны ў гішпана-індзейскім стылі: нізкі, са ступеньчатым дахам і чырвонымі мураванымі сценамі – грубая імітацыя пад гліну. Пакоі выходзілі на поўдзень, на крытыя веранды, шчодра асветленыя сонцам. Прыезджых сустрэў парцье-італіец. Яго чыста выбрыты твар адразу ж нагадаў Жану Манье другую краіну, вуліцы вялікага горада, бульвары ў кветках.

– Чорт вазьмі, дзе я вас бачыў? – запытаў ён у парцье ў той час, як хлопчык-слуга браў яго чамадан.

– У Барселоне, сэр, у гатэлі «Рыц»… Прозвішча маё – Сарконі… Я выехаў адтуль, калі пачалася рэвалюцыя…

– З Барселоны ў Новую Мексіку! Нішто сабе махнуў!

– О, сэр, пасада швейцара ўсюды аднолькавая. Толькі карткі, якія я папрашу вас запоўніць, тут крыху даўжэйшыя. Вы ўжо, калі ласка, даруйце, сэр.

Ён падаў гасцям друкаваныя бланкі, дзе сапраўды было многа граф, пытанняў і падрабязных тлумачэнняў. Кліентам прапаноўвалася дакладна запісаць дату і месца свайго нараджэння, а таксама прозвішчы асоб, якіх трэба апавясціць у выпадку няшчаснага здарэння.

«Просьба прыкласці адрасы сваякоў ці сяброў (самае меншае – два) і абавязкова перапісаць уласнаручна на сваёй роднай мове наступную заяву (форма А):

Я, ніжэйпадпісаны……, будучы пры сваім розуме і ў цвёрдай памяці, сцвярджаю і сведчу, што сам добраахвотна расстаюся з жыццём, а таму здымаю цалкам з дырэкцыі ўсякую адказнасць, калі са мною што здарыцца…»

Седзячы за суседнім столікам адна адной насупраць, дзве прыгожанькія спадарожніцы Жана Манье старанна перапісвалі форму. Ён заўважыў, што яны выбралі нямецкі тэкст.

* * *

Дырэктар гатэля Генры Берстэкер, спакойны чалавек у акулярах з залатой аправай, вельмі ганарыўся сваім адмысловым пансіянатам.

– Гэта ваш гатэль? – запытаў яго Жан Манье.

– Не, сэр, – гэта ўласнасць акцыянернага таварыства, але ідэя сапраўды мая, і я прызначаны яго дырэктарам пажыццёва.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза