Читаем Навелы полностью

– А як вам удаецца пазбегнуць непрыемнасцей з боку мясцовых улад?

– Непрыемнасцей! – здзівіўся Генры Берстэкер, страшэнна шакіраваны. – Але ж мы не робім нічога, што супярэчыла б звычайным абавязкам гаспадароў гатэля. Мы даём нашым кліентам тое, чаго яны хочуць, і толькі… Зрэшты, пан Манье, ніякіх мясцовых улад тут няма. Гэта тэрыторыя так дрэнна размешчана, што ніхто дакладна не ведае, каму яна належыць – Мексіцы ці Злучаным Штатам. Доўгі час гэта плато лічылася недаступным. Існуе легенда, што некалькі стагоддзяў таму назад сюды ўцяклі рэшткі аднаго індзейскага племені, каб памерці разам, ратуючыся ад эўрапейцаў, і тутэйшыя жыхары кажуць, што душы іх вартавалі калісьці гару, не дазваляючы нікому падняцца. З гэтай прычыны нам і ўдалося купіць тут зямлю па сходнай цане, каб жыць вольна і незалежна.

– А сем'і вашых кліентаў ніколі не падавалі на вас у суд?

– Падаваць на нас у суд? – абразіўся Берстэкер – Божа праведны, а за што? Хто нас можа судзіць? Наадварот, сэр, сем'і нашых кліентаў рады, што нам без усякага скандалу ўдаецца вызваліць іх ад праблем далікатных і, часта, вельмі пакутлівых. Не, не, сэр, мы ўсё гэта робім хораша, карэктна, нашы кліенты – нашы лепшыя сябры… Можа, вы жадаеце паглядзець свой пакой? Калі вы не супраць, мы вас змесцім у нумар сто трынаццаты. Спадзяюся, вы не верыце ў прыкметы?

– Ніколькі, —адказаў Жан Манье. – Але я выхаваны ў строгіх рэлігійных правілах, і, шчыра прызнаюся, думка аб самагубстве мяне трывожыць.

– Што вы, сэр! Якое самагубства! Аб гэтым і размовы не можа быць, – сказаў Берстэкер такім безапеляцыйным тонам, што яго субяседнік адразу сціх. – Сарконі, праводзьце пана Манье ў нумар сто трынаццаты. А што датычыцца трохсот даляраў, калі ласка, сэр, аддайце іх па дарозе нашаму касіру, кабінет якога знаходзіцца побач з маім.

Дарэмна шукаў Жан Манье ў нумары 113, цудоўна асветленым аранжавым захадам сонца, слядоў якіх-небудзь смертаносных прылад.

* * *

– Калі ў вас вячэра?

– У восем трыццаць, сэр, – адказаў слуга.

– Пераадзявацца трэба?

– Большасць джэнтльменаў трымаецца гэтага правіла, сэр.

– Добра. Я пераадзенуся. Падрыхтуйце мне чорны гальштук і белую сарочку.

Увайшоўшы ў салон, Манье сапраўды ўбачыў дэкальтаваных дам і мужчын у смокінгах.

Да яго адразу ж падышоў пан Берстэкер, прыветлівы і пачцівы.

– О, пан Манье… Вы з'явіліся… А я вас шукаў… Паколькі вы адзін, я падумаў, ці не будзе вам прыемней павячэраць у кампаніі з адной нашай кліенткай, місіс Кірбі-Шоў.

Манье з незадавальненнем паморшчыўся:

– Я прыехаў сюды не затым, каб весці свецкае жыццё… Але ўсё роўна… Вы можаце паказаць мне гэтую даму, не знаёмячы з ёю?

– Вядома, пан Манье… Місіс Кірбі-Шоў – вунь тая маладая жанчына ў белым крэп-сацінавым плацці, што сядзіць каля піяніна і гартае часопіс. Мне не верыцца, каб яе фізічны выгляд каму-небудзь не спадабаўся… Хутчэй наадварот… Гэта – на рэдкасць прыемная дама, добра выхаваная, інтэлігентная, з артыстычнай душой…

Сапраўды місіс Кірбі-Шоў была вельмі прыгожая жанчына. Цёмныя валасы ў дробных буклях звісалі аж да патыліцы, адкрываючы высокі лоб. Вочы разумныя, цёплыя, мяккія. На якога чорта гэта мілая істота надумалася шукаць сабе смерці?

– Няўжо і місіс Кірбі-Шоў?.. Што, хіба і гэтая дама прыехала да вас, як і я, з той жа мэтай?

– Напэўна, – адказаў пан Берстэкер і шматзначна падкрэсліў: – На-пэў-на.

– Калі так, пазнаёмце мяне.

Пад канец вячэры, простай, але выдатнай і цудоўна сервіраванай, Жан Манье ўжо ведаў амаль усё галоўнае з біяграфіі Клары Кірбі-Шоў. Яна выйшла замуж за чалавека багатага, добрага па натуры, якога не любіла. Пакінуўшы яго паўгода назад, яна выехала ў Эўропу з адным вельмі прывабным і цынічным маладым пісьменнікам, з якім сустрэлася ў Ню-Ёрку. Яна думала, што гэты малады чалавек ажэніцца з ёю, як толькі яна атрымае развод, але, апынуўшыся ў Ангельшчыне, ён даў ёй зразумець, што яна яму надакучыла і не патрэбна. Абражаная і пакрыўджаная яго жорсткасцю, яна паспрабавала растлумачыць яму, што дзеля яго ахвяравала ўсім і становішча яе жудаснае. Ён нахабна рассмяяўся:

– Клара, вы сапраўды жанчына мінулага стагоддзя, – сказаў ён, здзекуючыся. – Калі б я падазраваў, што вы так нашпігаваны віктарыянскімі поглядамі, я б не звязваўся з вамі, не забіраў бы вас ад мужа і дзяцей. Мілая мая, вам трэба вярнуцца. Ваша прызванне – мець кучу дзяцей і няньчыць іх.

Тады яна ўхапілася за апошнюю надзею – угаварыць свайго мужа, Нормана Кірбі-Шоў, каб той узяў яе назад. Яна была ўпэўнена, што, спаткаўшыся з ім вока на вока, здолее крануць яго сэрца і дабіцца свайго. Аднак Норман, абкружаны зграяй сваякоў і кампаньёнаў, варожа настроеных супраць Клары, якія сачылі за кожным яго крокам, быў няўмольны. Пасля некалькіх дарэмных спроб, зняважаная, даведзеная да адчаю, аднойчы раніцай яна знайшла ў сваёй паштовай скрынцы праспект гатэля «Танатос» і зразумела, што гэта адзіны спосаб, хуткі і лёгкі, вырвацца з той страшнай пасткі, у якую яна трапіла.

– А вы не баіцеся смерці? – запытаў Жан Манье.

– Вядома, баюся… Але яшчэ больш мяне пужае жыццё.

– Дасціпны адказ, – заўважыў Манье.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза