Читаем Навелы полностью

Выйшаўшы ў адстаўку, палкоўнік Дзюрук прыняў кіраўніцтва справамі Прамысловага клуба, што вельмі ўзрадавала яго членаў, бо папярэдні кіраўнік быў толькі капітанам. Трэба вам сказаць, што Пон-дэ-Лёр ганарыўся сваім клубам, заснаваным пры Луі-Філіпе групай прамыслоўцаў – аматараў літаратуры і мастацтва. Там выступалі лектары з Парыжа, можна было паслухаць Брунецьера, Гастона Пары, там наладжвалі канцэрты, балі і азартныя гульні ў карты. Аднаго разу два сталыя яго члены нават ледзь не пабіліся на дуэлі, і прапанаваная палкоўнікам працэдура паядынка была ўзорам кампетэнтнасці і рамантыкі.

Пасля некалькіх месяцаў назірання самыя незгаворлівыя дамы Пон-дэ-Лёра ўзялі пад сваю апеку мадмуазэль Дзюрук, і незвычайная прыгажосць маладзенькай дзяўчыны збіла з тропу не аднаго юнака. Тады казалі, што Бланш Дзюрук, каб толькі захацела, магла б выйсці замуж за аднаго з самых багатых тамашніх суконшчыкаў, а трэба ведаць вузкую каставую сістэму, якая ў дзевятнаццатым стагоддзі пусціла карэнне ў гэтай мясцовасці, каб зразумець некаторы сацыяльны зрух, аб якім сведчылі падобныя чуткі. Аднак час ішоў, а грашовыя тузы не спяшаліся. У 1890 годзе Бланш Дзюрук споўнілася дваццаць шэсць гадоў, і, хоць яна была па-ранейшаму красуняй, спрактыкаваным дамам яе будучыня не здавалася ўжо такой бліскучай.

Дарэмна ў гэты вечар пондэлёрскія сем'і, шпацыруючы туды і сюды па «Алеі ўздыхаў», прабавалі падступіцца да Дзюрукаў і іх спадарожніка. Бланш ішла поруч з мулатам, крыху апярэдзіўшы бацькоў. Палкоўнік у пінжаку з тонкай шэрсці, з ордэнскай стужкай у пятліцы, паважна падымаў саламяны капялюш, сустракаючы тутэйшага пана, і на прывітанне «Добры вечар, паважаны палкоўнік» адказваў, не спыняючыся: «Добры вечар, пан Герпэн… Добры вечар, пан Пельто…» Найбольш здагадлівыя казалі, што палкоўнік Дзюрук, калі служыў у Афрыцы, напэўна, меў туземцаў пад сваёй камандай. Тады якраз ішла вайна з Дагамеяй. Магчыма, невядомы быў высланым важаком, а можа, нават сынам мурынскага караля? Трэба прызнаць, што постаць яго была сапраўды каралеўская, ён на цэлую галаву ўзвышаўся над іншымі і глядзеў на ўсіх смела жорсткімі вачамі. Але ўсе гэтыя меркаванні прыйшлося адкінуць, калі на другі дзень у клубе палкоўнік адрэкамендаваў свайго мулата членам камітэта:

– Панове, я дазволіў сабе прывесці сюды Геркула Дзюрука, майго дваюраднага брата.

Пры святле чалавек гэты зрабіў моцнае ўражанне. Валасы яго, плоеныя шчыпцамі, не мелі натуральнай кучаравасці і блішчалі сівізной, хоць сам ён быў яшчэ малады. Рысы твару былі прыгожыя, але шырокія ноздры надавалі абліччу празмерную ганарыстасць. Гаспадары Пон-дэ-Лёра баязліва віталіся з госцем, і карычневая лапішча да болю паціскала ім рукі. Адзін з іх (пан Рамійі, калі мне не здраджвае памяць) адвёў палкоўніка ў кут і папрасіў даць некаторыя тлумачэнні.

– Усё надзвычай проста, – пачаў палкоўнік. – Было гэта вельмі даўно. Нейкі Жан Дзюрук, дваюрадны брат майго бацькі, награшыўшы ў маладосці, адправіўся ў Судан шукаць шчасця. Ён вырошчваў бавоўну, збіраў каўчук і страшэнна разбагацеў… Мае сябры, вяртаючыся з Афрыкі, не раз пыталіся ў мяне: «Вы што, радня магнату Дзюруку?» Ад туземнай жанчыны ў Жана быў сын, гэты самы Геркул. Жан яго прызнаў і даў яму адукацыю ў французскай школе. У мінулым годзе бацька памёр, пакінуўшы свайму адзінаму сыну каласальных памераў спадчыну… Хлапчына, які стаіць перад вамі, якому няма яшчэ і сарака гадоў, мае ў сваім уладанні зямлі і лесу столькі, што там бы змясцілася некалькі французскіх дэпартаментаў… У яго самыя шырокія планы, ён лічыць, што надыдзе час, калі нашы калоніі сваёй бавоўнай змогуць пацясніць Злучаныя Штаты, а каўчуком Малайю… Але ў гэтых пытаннях, панове, вы лепшыя суддзі і знаўцы, чым я. Геркул будзе вельмі рады мець ад вас кансультацыю.

Прамыслоўцы Пон-дэ-Лёра абступілі прыгожага мулата і засыпалі яго дзелавымі пытаннямі. Ён адказваў разумна і ўпэўнена добрай французскай мовай. З гэтага вечара ў галовах некаторых удзельнікаў сустрэчы абудзіўся інтэрас да яго плантацый. Хутка ўвесь горад гаварыў толькі пра бавоўну і каўчук. Я сам, тады яшчэ зусім юны медык, успамінаю, насіў у кішэні маленькую галачку, што мне падарыў суданец, і падкідаў яе ў кватэрах маіх кліентаў, як мячык, паўтараючы: «Вось яна – будучыня». Кажуць, што натарыус Пельто падрыхтаваў статут «Нармандскага таварыства бавоўна-каўчук» і, магчыма, пан Ахіл Кеснэ згадзіўся б узначаліць адміністрацыйны савет. Але апошняя чутка не адпавядала сапраўднасці, паколькі пан Ахіл не надта давяраў справе. І ўсё ж «Таварыства бавоўна-каўчук» было заснавана, і патрэбны капітал сабраны на месцы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза