Читаем Навелы полностью

Калі яны вярталіся ў таксі, ён успомніў пра кнігу, якую абяцаў ёй даць, і прапанаваў зайсці да яго. За ўсё іх знаёмства яна толькі цяпер пабачыла яго кватэру. Усюды былі фатаграфіі Люсілі: на сценах, на этажэрцы, на пісьмовым стале.

– Ці адчуваеце вы, што гэты мёртвы дом ажыў з вашым прыходам? – прамовіў Эцьен.

Яна здагадалася, што ён збіраецца прасіць яе стаць яго жонкай, і падумала, што ў пакоі, дзе яўна прысутнічае другая, гэта не зусім зручна.

– Што вы робіце сёння ўвечары? – запытала яна.

– Асаблівых планаў у мяне няма. Хочаце, паабедаем разам?

Яна кіўнула ў знак згоды, працягнула руку, якую ён пацалаваў, і ў момант знікла.

Застаўшыся адна, яна доўга блукала па вуліцы, ані не спяшалася дадому. Усхваляваная, шчаслівая, яна дзівілася, што так прагна хапаецца за жыццё.

«Напэўна, – разважала яна, – Антуан не пажадаў бы, каб у мае гады я адмовілася ад кахання… Ён бы мне параіў выйсці замуж яшчэ раз… Я сама, калі б памерла…»

Усё гэта было правільна, але яна ўжо набыла прывычку хадзіць у жалобе, і, пасля такога кароткага ўдаўства, нялёгка было абвясціць сябрам і радні рашэнне цалкам процілеглае. Што скажа Амелія? Асудзіць, не іначай. Але хіба можна ўвесь век жыць для другіх? Шлюб павінен быць вельмі сціплы, без ніякага шуму, толькі самае неабходнае. Яна ўявіла сабе плацце, якое надзене ў гэты ўрачысты дзень: шэрае, з белым адкрытым каўнерыкам і яшчэ трошкі белага ў поясе, каб было прыгажэй.

Лёс

– Лёс? – сказаў Бландэль. – Не, я не веру ў лёс… ці, больш дакладна, не веру ў тым сэнсе, які надавалі гэтаму слову ў старажытнасці… Я не веру, што нейкая варожая сіла, схаваўшыся за ўсыпанай зоркамі заслонай, вышуквае людзей і рыхтуе ім гібель… Я не веру, што нейкі пякельны механізм, сканструяваны багамі, заўсёды абкружае нас сваімі хітра-мудрымі і жорсткімі спружынамі, якія мы накручваем і прыводзім у рух… Не… Наадварот, я веру, што сусвет абыякавы да ўчынкаў людзей і кожны з нас можа, у пэўнай меры, каваць свой уласны лёс… Такая вера супакойвае… Аднак…

Ён спыніўся і хвілінку падумаў:

– Аднак бывае такі дзіўны збег акалічнасцей… такія цудоўныя супадзенні… спалучэнні падзей, калі ўсё адно да аднаго, зубец да зубца, шасцярня да шасцярні, так дапасавана і з такой няўхільнасцю прыводзіць да катастрофы, што спасылка на выпадковасць не кожнага можа задаволіць. О, я добра ведаю, што з мільярдаў фактаў, сведкамі якіх мы былі, знойдзецца некалькі незвычайных… Тым не менш д'ябальская злашчаснасць гэтых здарэнняў нярэдка можа здзівіць людзей самых далёкіх ад забабоннасці.

Слухайце… Аднойчы ў Ню-Ёрку… Але гэта доўгая гісторыя.

Ён уздыхнуў, адпіў глыток кавы, потым, калі ўсе мы прыціхлі, пачаў расказваць:

– Вы, можа, памятаеце, што я жыў у Амерыцы праз некалькі год пасля сканчэння першай сусветнай вайны. Гэта быў перыяд пратэкцыянізму, абмежаванняў і так званага «прасперыці». Жыццё ў Ню-Ёрку здавалася мне лёгкім, мітуслівым і даволі-такі нудным. Завяліся ў мяне і сябры, былі сярод іх нават людзі выдатныя: маладыя прафесары, якія потым, пры прэзідэнце Рузвельце, сталі асобамі магутнымі; маладыя актрысы, што цяпер зіхацяць на Брадвеі, а пачыналі беднымі прыгажунямі; маладыя журналісты, якія здзіўлялі смеласцю сваіх ідэй, а сёння выйшлі ў людзі і лічацца кансерватарамі…

Мы арганізавалі невялічкі гурток і кожны вечар збіраліся то ў бары на 52-й вуліцы, куды нас прываблівалі кухня і адмысловы італійскі вермут, то на кватэры каго-небудзь з нас. Мы пілі многа. А напіўшыся, пачыналі гульню ў любоў проста так, без ніякіх пачуццяў, альбо слухалі мурынскі джаз, і не скажу, што былі шчаслівыя.

Нейк раз вечарам уся наша кампанія абедала ў Мірыям Джэнінгс, якая жыла па той бок Іст-Рывера на Лонг Айлендзе ў арыгінальным доме ружовага колеру. У нашым гуртку яна адна была багатая і магла прыняць разам усіх… Вы ведаеце Мірыям Джэнінгс па галівудскіх фільмах. Вы ёю захапляецеся, і не без падставы. Гэта – вялікая актрыса. Але мала хто ведае, што гэта кіназорка была ў свой час проста жанчынай…

Яна была з тых, каго амерыканцы называюць «школьнымі нявестамі». Дачка святара, яна выхоўвалася на шчодрую дапамогу ў адным з лепшых каледжаў і вырасла дзяўчынай прыстойнай і пікантнай. Скончыўшы школу, яна выйшла замуж за Джэнінгса, старога мільянера, які да гэтага разоў пяць разводзіўся, і да такой ступені быў нудны, што ніяк не мог падабраць сабе жонку без папярэдняга кантракта на вялікую суму, але, і пры гэтай умове, больш двух гадоў ні адна з яго жонак не вытрымлівала. Учынак Мірыям быў дзіўны, і не скажу, каб пахвальны, але яна ўсё як след прадумала і добра сыграла сваю ролю. Разлік яе быў такі: цярпець два гады брыдкага, а можа, і агіднага мужа, каб заваяваць сабе незалежнасць на ўсё астатняе жыццё. Яна развялася з Джэнінгсам пасля цікавага падарожжа ў Італію. Гэта было зроблена без шуму, без сваркі, і стары дзівак, каб адзначыць разлуку, наладзіў пышны банкет, на які былі запрошаны ўсе шэсць жонак… Але, як кажа Рэдыярд Кіплінг, гэта ўжо другая гісторыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза