Читаем Навелы полностью

– Гэтак жа і ў мяне. Я страціла мужа найлепшага ў свеце… Сапраўды, я не ведаю, ці была дзе жанчына, якую любілі б так пяшчотна, так уважліва ахоўвалі… Парой аж занадта… Антуан рабіў для мяне ўсё, і яго смерць – катастрофа, крушэнне маіх надзей.

– Памерці такім маладым! Даруйце, не буду таіцца, што… спачуваючы вам, я таксама прачытаў надпіс. Там было: 1891–1928… Як гэта здарылася?

– Аўтамабільная аварыя… Яго прынеслі да мяне без памяці вечарам… Раніцай я была такая шчаслівая… Яго збіраліся прызначыць начальнікам праўлення. А вечарам…

– Ён быў служачы?

– Не… Буйны завод хімічнай вытворчасці. У трыццаць сем гадоў ён трэцяя асоба на прадпрыемстве. І хутка стаў бы поўным гаспадаром.

– У вас ёсць дзеці?

– Няма. І гэтай уцехі няма.

Яны падышлі да галоўнай брамы. Старшы вартаўнік, кланяючыся ім, ухмыльнуўся.

– Бач ты іх! – сказаў ён свайму памочніку, калі тыя былі ўжо на вуліцы. – Справа наладжваецца… Як ты думаеш?

У наступны чацвер, нібы дамовіўшыся зараней, пасля наведвання магіл яны вярталіся разам па той жа алеі. Эцьен расказваў пра сваё жыццё. Ён старшы выкладчык у адным з парыжскіх ліцэяў, пісьменнік. Яму прапанавалі кіраваць крытычным аддзелам у часопісе.

– Калі памерла мая жонка, я пачаў пісаць п'есу. Але ў мяне не хапае духу займацца драматургіяй.

– А трэба, – адазвалася дама. – Ваша жонка хацела б гэтага.

Ён ажывіўся:

– О! Бясспрэчна! Яна мяне натхняла: яна верыла, што тэатр – маё прызванне.

Мадам Канстан прызналася, што таксама любіць тэатр. Літаратуру вывучала грунтоўна: бакалаўр, і ёсць ужо кандыдацкая па-ангельску.

– Выдатна, выдатна!.. А дзелавое асяроддзе вам не надакучыла?

– Не, пакуль быў жывы Антуан. Каб яму дагадзіць, я прымала абы-каго… Яно мне больш даспадобы сустракацца з паэтамі, крытыкамі, але толькі разам з ім…

Ён запытаў, ці бачыла яна на гэтым могільніку помнікі Сэнт-Бёву, Бадлеру. Яна яшчэ не бачыла, і ён узяўся яе праводзіць. Помнікі здаліся ёй брыдкімі.

– О не! – запярэчыў ён. – На кожным адбітак сваёй эпохі.

Прагулка зацягнулася. Яны з такім запалам абмяркоўвалі розныя пытанні, што не заўважылі, як напаўзлі хмары і здалёку загрукатаў гром. Набліжалася навальніца. Каля брамы іх захапіў дождж.

– Я вазьму таксі, – сказала яна. – Тут на рагу стаянка.

– І я таксама. Гэта ўжо не лівень, а патоп.

Яны пайшлі шпарка, потым, калі намокла адзежа, пабеглі. На стаянцы было ўсяго адно таксі.

– Сядайце хутчэй, – прамовіў ён.

– А вы?

– Я пачакаю. Скора пад'едзе другая машына.

– У такі час? Наўрад. Можа б я вас падвезла?

– Вам куды?

– Дадому. Праспект Моцарта.

– Якое супадзенне! Я жыву па суседству, вуліца Помп. Так што, дазвольце, я вас завязу.

Яны заспрачаліся, кожны хацеў услужыць другому. Нарэшце яна згадзілася і дала свой адрас. Сеўшы разам у машыну, яны адчулі няёмкасць, пасунуліся ў розныя бакі і доўга маўчалі. Яму прыпомніўся выпадак, калі аднойчы вечарам ён праводзіў пяшком знаёмую настаўніцу з ліцэя і Люсіль іх бачыла. Яна вельмі злавалася:

«Каб я вас не сустрэла, ты б мне прызнаўся?»

Ён адказаў: «Вядома. Ёй стала нядобра, і яна прычапілася. Я ж не мог яе пакінуць… Між іншым, яна на дваццаць гадоў старэйшая за цябе».

«Гэта нічога не даказвае. Яна яшчэ мае выгляд».

«Што б ты сказала зараз, – маўкліва запытаў ён у думках. – Мне здаецца, што гэта ты сядзіш каля мяне і грудзі твае аблягае чорная кофтачка… Брыдка! Сорамна!.. Такое адчуванне, нібы я ўваскрасаю!.. Ах, як ты мне патрэбна!» – І ён уздыхнуў.

Дама зірнула на яго спагадліва і журботна:

– Вы няшчасны, – сказала яна. – Мы абое няшчасныя.

– Вы адна жывяце?

– Адна… Ёсць яшчэ старая служанка Амелія. О! Цудоўная жанчына! Яна ўзгадавала майго мужа. Гаспадыня ў доме… А вы?

– Таксама адзін. Раніцай прыходзіць работніца і ў пяць гадзін канчае, пакінуўшы халодны абед.

Яму цяжка было гаварыць, хаваючы свае сапраўдныя думкі і стрымліваючы пачуцці, абуджаныя яе прысутнасцю. Выглянула сонца, і заблішчаў пазалотаю Дом Інвалідаў.

– Якое хараство! – прашаптаў ён. – Мабыць, вам, як і мне, балюча і крыўдна, што свет па-ранейшаму прыгожы нават тады…

Яна яго падтрымала з запалам:

– Якраз гэта я і адчуваю.

Ён запытаў, ці кожны тыдзень яна прыязджае на таксі.

– Так… у мяне ж кветкі. Калі быў жывы мой чуж, у нас была свая машына, але толькі ён адзін умеў яе вадзіць.

– Я таксама бяру таксі, і па той жа прычыне…

Ён доўга не адважваўся, нарэшце прамовіў ціха і асцярожна:

– Яно, можа… нарэшце… Гэта здасца вам дзіўным, але ж у нас аднолькавы маршрут і той самы дзень… ці не маглі б мы браць таксі адно на дваіх? Я б заязджаў па вас.

– Вельмі далікатна з вашага боку… Але я не хачу, каб Амелія… Бог ведае, што яна падумае, убачыўшы, што я еду разам з вамі.

– А мы зробім наадварот. Таксі возьмеце вы каля свайго дома і заедзеце па мяне. Я вас буду чакаць.

– Гэта ўжо лепш. Але нябожчыкі… Ці згодзяцца яны, ці дазволяць нам?

– А чаму не? Мы ж гэта, каб выканаць наш агульны абавязак. Мы ж іх любім, шануем…

– Я падумаю. Ва ўсякім разе я не дазволю, каб вы плацілі за таксі.

– Ну, гэта можна ўладзіць. Мы падзелім выдаткі, калі нельга іначай.

– Пабачым, – сказала яна. – Вось я і прыехала.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза