Читаем Ордэн Прамяністых полностью

16-га кастрычніка а 6 з паловай гадзіне ўвечары ў памяшканні БДУ адбудзецца пасяджэнне юрыдычнай секцыі навуковага т-ва пры БДУ.

Праф. Крыльцоў зробіць даклад на тэму «Новая Канстытуцыя БССР».


Савецкая Беларусь, 14 кастрычніка 1927 года

Расповед Казіміра Кітаеўскага, Кастрычнік, 1927

Я вырашыў, што магу вам давяраць, бо разам з вамі п-прыйшоў гэты малады чалавек. П-прынамсі, для мяне ягоная п-прысутнасць – гарантыя таго, што вы сапраўды не з ДПУ. Калі б ён вырашыў адкрыцца органам, з ім разам п-прыйшоў бы чалавек з наганам…

З П-пашкоўскім мы былі знаёмыя яшчэ даўно, да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абодва мы тады былі маладзейшыя, больш гарачыя, запальчывыя… Мдэ-э-э…

Я яго, каб вы ведалі, абараняў на адным судовым п-працэсе. Яго тады судзілі за п-падрыўныя артыкулы ў сацыял-дэмакратычнай газетцы, я б-быў ягоным адвакатам па гэтай справе. П-пракурор, між іншага, настойваў на турэмным тэрміне, але мне ўдалося ўсё звесці да выплаты штрафу.

П-потым ён быў у эміграцыі, у мяне б-было сваё жыццё. Але неяк неўзабаве п-пасля адрачэння Мікалая ІІ зноў П-пашкоўскі аб’явіўся ў нашых краях. Не скажу, каб мы з ім б-былі нейкімі б-блізкімі сябрамі, дый увогуле мы не адразу ўзнавілі знаёмства – мае п-палітычныя п-погляды на той момант былі… м-м-м… б-больш кансерватыўныя, чым у Грацыяна Феліксавіча: сацыял-дэмакратыя мне б-была не вельмі б-блізкая.

Але на нейкім агульным вечары мы сустрэліся, загаварылі – і я п-пабачыў зусім іншага П-пашкоўскага, зусім не такога, якога я ведаў у ранейшыя часы. Раней ён мог з’явіцца на сустрэчу ў б-ботах і талстоўцы – гэткае, ведаеце, «апрашчэнне». Не талстоўскае, вядома ж, а сацыял-дэмакратычнае: роўнасць у б-беднасці.

А тым разам я п-пабачыў чалавека ў гарнітуры-тройцы, вастраносых лакаваных штыблетах. І разважаў ён п-пра п-падарожжы б-бессмяротных душ, міжпланетныя п-палёты, астральныя сувязі… Адчувалася, што ў эміграцыі гэты чалавек шмат п-працаваў над сабой – яго стала б-больш турбаваць не матэрыяльнае жыццё тут і цяпер, а п-праблемы Вечнасці… Мдэ-э-э…

Не сакрэт, што цяперашняя ўлада, савецкая, да п-праблем духоўных ставіцца вельмі адмоўна. Крытыкуюць веру ў Б-бога, адмаўляюць розныя духоўныя п-пошукі. А між тым, атэізм – гэта хіба што для вельмі моцных асоб! Вы ж п-памятаеце, п-памятаеце гэтыя словы, што Дастаеўскі ўклаў у вусны Івана Карамазава: «Калі Б-бога няма, то ўсё дазволена»? Жыць без Б-бога і п-пры гэтым зберагаць у сабе мараль – гэта можа далёка не п-першы-лепшы.

Напрыклад, я так не магу – не адчуваю ў сабе такой здольнасці. Вы запытаеце: а што ж вы адчуваеце, грамадзянін адвакат? І я адкажу: адчуваю, што ёсць нейкая магутная сіла над намі, над чалавецтвам. Магчыма, гэта не той Б-бог, якога ўяўляюць сабе хрысціяне, магчыма… Я нават упэўнены, што Б-боская п-прырода намі не можа быць спасцігнутая. Але наблізіцца да яе разумення мы імкнёмся.

Вось гэтыя духоўныя (ці, калі хочаце, містычныя) п-пошукі і зблізілі мяне і П-пашкоўскага. Людзі, якія задумваюцца над п-пытаннямі Вечнасці, над п-праблемамі духу, заўсёды адчуваюць адзін у адным штосьці роднаснае. Вы такога не заўважалі?

Вось і мяне ў Грацыяну Феліксавічу п-прываблівала гэтае жаданне спасцігнуць таямніцы духу. Ён п-прызнаўся, што ў эміграцыі звёў блізкае знаёмства з б-богашукальніцкімі коламі, аднак ні франкмасоны, ні ілюмінаты не здолелі задаволіць ягоныя духоўныя запыты. Аднак п-пад сакрэтам ён распавёў, што атрымаў п-пасвячэнне ў духоўнае б-брацтва. П-па яго словах, гэтае аб’яднанне называецца Ордэн П-прамяністых, куды ён і запрасіў урэшце мяне. Мдэ-э…

У п-пэўным сэнсе мяне заінтрыгавала гэтая п-прапанова. Я чалавек крыху схільны да літаратурных экзерсісаў, і разнастайныя вандраванні духу мяне неадольна вабяць. У п-прапанове П-пашкоўскага я ўбачыў магчымасць акурат такога п-падарожжа – духоўнага, містычнага.

Вядома ж, я чуў і пра мадам Б-блавацкую, і пра Гурджыева, але калі лёс звёў мяне з п-прадстаўніком іншага вучэння, чаму я мушу заведама адпрэчваць яго? Мне было цікава п-пазнаёміцца з п-поглядамі, якія П-пашкоўскі п-прапаведваў у гэтым Ордэне П-прамяністых. У саму гэтую арганізацыю я ўступаць не п-пагадзіўся, але мне было цікава даведацца п-пра гэтыя духоўныя п-пошукі. Менавіта таму я стаў завітваць на вечары да П-пашкоўскага.

…Вы не хочаце запаліць? А я з вашага дазволу запалю п-пахітоску.

Дарэчы, Грацыян Феліксавіч таксама не ўхваляў тытунь, ён увогуле быў чалавекам даволі аскетычных п-патрэб: б-большую частку грошай выдаткоўваў на кнігі, а не на дробныя жыццёвыя радасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы