Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Хлюдзінскі пабачыў, што аўтар не трымаўся традыцыйнага выкладу гісторыі: разнастайныя вялікія князі, каралі ды цары ў яго фігуравалі толькі фонам – для лепшага разумення часу і эпохі. Гэтак жа сама мімаходзь згадваліся войны. А найбольшую ўвагу гэты самы Зан, які ўсё больш імпанаваў музейшчыку, звяртаў на з’явы культуры – будаўніцтва храмаў, з’яўленне бібліятэк (у манастырах і ў магнатаў, вядома ж), друкаванне кніг у Куцеінскім праваслаўным манастыры…

Вельмі падрабязна аўтар апісваў гісторыю езуіцкага кляштара. Як вынікала з запісаў Зана, пляц у Воршы езуітам падарыў у 1590 годзе вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега – той самы, што спрычыніўся да трэцяга Літоўскага статута. Канцлер выкупіў зямлю ў кальвіністаў і перадаў Таварыству Ісуса, а езуіты з цягам часу стварылі там цэлы кляштарны комплекс: і касцёл, і келлі, і школу, і нават музычную вучэльню – бурсу.

Што праўда, займаліся аршанскія езуіты не адной толькі асветай – палітычныя жарсці таксама іх не абміналі. Гэтак адбылося, прыкладам, падчас расійскай Смуты, калі на маскоўскім троне апынуўся нечакана ўваскрэслы «царэвіч Дзмітрый». Пад імем сына Івана Жахлівага хаваўся беглы манах Грышка Атрэп’еў. Аднак калі фартуна павярнулася да прайдзісвета тварам, то за сына яго прызнала нават маці царэвіча – Марыя Нагая, сёмая і апошняя жонка расійскага цара.

У Маскву Ілжэдзмітрый прыйшоў з невялікай польскай гвардыяй і вялікім расійскім войскам. Пазней да замежнікаў далучыліся яшчэ тыя, хто прыбыў разам з царскай нявестай Марынай Мнішак і царскім цесцем Ежы Мнішкам. Большасць з іх загінула падчас баярскай змовы супраць «няправільнага» цара.

А праз кароткі час аршанскія езуіты загаласілі: маўляў, па Дняпры з боку Смаленска прыплылі трупы салдат «польскага» гарнізона, што пакінуў там царэвіч Дзмітрый падчас паходу на Маскву. Лісты ад аршанскіх чальцоў Таварыства Ісуса, накіраваныя ў Вільню і Кракаў, зрабілі сваю справу – вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза сабраўся ва ўсходні паход…

Ці ацаніў уладар ролю езуітаў з Воршы? Прынамсі, пра нейкія дадатковыя даброты, ахвяраваныя кляштару, нічога не вядома. Дый сам паход скончыўся не вельмі ўдала: на маскоўскім троне апынуўся Міхаіл Раманаў, а зусім не прадстаўнік дынастыі Вазаў.

Тым часам аршанскія езуіты працягвалі сваю дзейнасць дзесяцігоддзямі: разбудоўвалі кляштар, вучылі шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак у школе ды музычнай бурсе, на месцы згарэлага драўлянага касцёла паставілі мураваны… І нават не падазравалі, што часы іх найбольшай славы прыпадуць акурат на перыяд, калі ўладарыць у краі будуць тыя самыя Раманавы.

…Стромкі выносісты касцёл Архістраціга Міхаіла ўзносіў сваю барочную вежу па-над кляштарам. З касцельнай вежы бачна далёка – нібыта ўзляцеў па-над высознымі (у рост трох чалавек) кляштарнымі мурамі: можна разгледзець не толькі парк з акуратнымі дарожкамі, высаджаны айцамі-езуітамі каля кляштара, але і старадаўняе гарадзішча ля сутокі Аршыцы і Дняпра, і кірмашовы пляц, не дужа далёкі базыльянскі кляштар з царквой Апекі Маці Божай, і пуставаты левы бераг за Дняпром… Калі ж зірнуць уніз, на сам кляштар, то можна пабачыць і калегіум, і музычную бурсу, і аранжарэю, пры якой працуе зельня-аптэка – дарэчы, першая ва ўсёй Воршы.

Парк нібыта быў высаджаны ў гонар расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Што ж, езуітам ёсць за што быць удзячнымі расійскай кароне – ад змены ўлады пасля падзелаў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII стагоддзя яны толькі выйгралі: землі ды іншыя фундацыі ў ордэна ніхто не забіраў, касцёл Архістраціга Міхаіла быў пабудаваны дзякуючы ахвяраванням царскага фаварыта графа Пацёмкіна. І нават калі Папа Клімент XIV выдаў брэве[3], якім забараніў дзейнасць Таварыства Ісуса, дык Кацярына ІІ ў межах Расійскай імперыі дазволіла езуітам працягваць іх працу. А што, гэтая тэрыторыя не падпарадкоўваецца ўладзе Ватыкана – тут свае законы і парадкі!

Парадокс – пасля папскага брэве дзейнасць каталіцкага ордэна езуітаў была дазволеная толькі ў праваслаўнай Расіі ды лютэранскай Прусіі. Скарыстацца такой магчымасцю не паленаваліся браты-езуіты з усёй Еўропы: найлепшыя, найярчэйшыя прадстаўнікі ордэна цугам пацягнуліся ў нядаўна захопленыя Расіяй землі, дзе іх гасцінна прымалі кляштары.

Найбольшую славу атрымала на той час езуіцкая акадэмія ў Полацку, аднак і Аршанскі калегіум няшмат саступаў ёй. Яго рэктарам у 1782-м стаў 51-гадовы Францішак Караў – аршанскі ўраджэнец з сям’і англійскіх выхадцаў. Яшчэ праз тры гады ён узначаліў Полацкую акадэмію, а ў 1799 годзе – і ўвесь езуіцкі ордэн. Тады яму было нададзена званне генеральнага вікарыя. У сакавіку 1801-га Папа Пій VII дазволіў дзейнасць Таварыства Ісуса ў Расіі ды надаў Караву тытул «генерал ордэна ў Расіі».

Памёр гэты аршанскі езуіт у 1802 годзе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы