Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Перш-наперш кадэбіст, вядома ж, пацікавіўся, як у ягонага суразмоўцы ідзе праца над артыкулам. Іранічная ўсмешка тарганулася ў куточку рота Кміціча, калі ён адказваў з усёй магчымай сур’ёзнасцю:

– Аляксей Пятровіч, я ж вам казаў: мне бракуе таго самага сшытка, пра які…

– Разумею, – не дужа ветліва перапыніў яго візаві і паклаў на стол чорную канцылярскую тэчку. – Тры гадзіны. Праз тры гадзіны мы з вамі сустракаемся тут, і тэчка вяртаецца да мяне. Я дазваляю вам зрабіць з яе ксеракс, але, напрамілы бог, прашу не выкарыстоўваць тыя ксеракопіі ў якасці ілюстрацыі. Вы падставіце мяне. Дый самі наклічаце непрыемнасці на сваю галаву. Зразумейце, я раблю гэта з чыстай сімпатыі да вас… І вельмі вас прашу: нідзе нікому нічога, так?

Ён схіліў галаву набок і ўважліва паглядзеў на журналіста:

– Ну, і чаму вы яшчэ седзіце? Чаго чакаеце? Час ідзе, і яго не так шмат! За вашу каву я заплачу.

Колькі таямніц і загадак хаваў на сваіх старонках гэты тоўсты сшытак у скураной вокладцы? Кміціч не ведаў адказу на гэтае пытанне, і тым мацней ён адчуваў жаданне заглыбіцца ў старадаўнія сакрэты.

З пажоўклых старонак патыхала эпохай, якая сышла ў невараць і якую можна было адчуць толькі так – дакранаючыся і ўглядаючыся ў артэфакты, пашкадаваныя часам. Пара шляхецкіх маёнткаў і павятовых баляў, эра жаночых крыналінаў і мужчынскіх ласін, век цыліндраў і пенснэ, куртуазных зваротаў і рукапісных альбомаў…

«Збор цікавостак з гісторыі мясцовасці Аршанскай для навучання цікаўным. Сабрана і занатавана Тамашом Занам у сваім уладанні – маёнтку Кахачыне Аршанскага павета» – гэта Павел разабраў без праблем. Далейшае чытанне ён адклаў на потым, бо неабходна было за тры гадзіны зняць копіі з усіх старонак.

Адной толькі ксеракопіяй журналіст не абмежаваўся. Ён таксама перафатаграфаваў кожную старонку рарытэта, які трапіў яму ў рукі, каб потым гэтыя фатаграфіі перакінуць на камп’ютар. Кміціч адчуваў сваю тэхнічную перавагу перад кадэбістам, які належаў да старэйшага пакалення і забываўся на ўсе магчымасці сучаснай тэхнікі. Цікава, гэта яму трапіўся такі адсталы ў тэхнічным плане «куратар» ці ў той установе шмат такіх?

Кміціч нязлосна пасмейваўся, прыгадваючы сваё знаёмства з адным пажылым гуманітарыем-навукоўцам, да якога прыйшоў на інтэрв’ю. Доктар навук і прафесар бездапаможна паглядаў на сакратарку, якая паказвала яму табліцу Excel і прыгаворвала: «Тут робіцца ўсё вельмі проста: вось гэта мы вылучаем і аб’ядноўваем, а потым ціснем вось на гэтую кнопку». Прафесар ківаў сівой галавой і няўпэўнена адказваў: «Ну, тут вы самі справіцеся…» Проста класічнае, адштампаванае ўвасабленне дзівакаватага прафесара з якога-небудзь кінафільма!

У прызначаны час журналіст зноў з’явіўся ва ўжо знаёмай кавярні – кадэбіст сядзеў там, быццам нікуды не сыходзіў. На століку перад ім самотна стаяла філіжанка з эспрэса, замоўленая, мабыць, нядаўна – над напоем уздымалася пара.

Штосьці няўлоўна, аднак, змянілася ў самой кавярні, у яе атмасферы быццам з’явілася нейкая фальшывая нота. Кміціч не адразу зразумеў, што яго так напружвае, і агаломшана закруціў галавой па баках, спрабуючы знайсці прычыну. Раптам ён уцяміў, што замест ранейшага джаза гучыць нейкая італьянская папсовая песенька, якая разбурыла ўсю ранейшую элітарнасць месца.

Аляксей Пятровіч цырымонна прыняў тэчку, якую вярнуў яму Павел, раскрыў і ўважліва перагледзеў змест.

– Яшчэ раз хачу нагадаць, што самі копіі старонак не павінны нідзе фігураваць: вы атрымалі іх толькі для асабістага азнаямлення, – у голасе кадэбіста гула стомленая басовая струна.

Ён уважліва паглядзеў на журналіста, той ветліва пасміхнуўся ў адказ і запэўніў, што ўсё цудоўна зразумеў.

Кастрычнік, 1927

Раніца была непрыемная, шэрая, непраглядная. За акном густым кісялём вісеў туман – за пару крокаў нічога не ўгледзіш.

Хлюдзінскі выцягнуў худыя валасатыя ногі з-пад цёплай коўдры і, пакрэктваючы, падняўся. У хаце не было холадна, бо Гэля, гаспадыня, ужо натапіла печ і згатавала сняданак.

Гэля жыла адна: дзеці памерлі ад сыпнога тыфусу падчас вайны, а муж, забраны яшчэ ў царскае войска, так і не вярнуўся з нейкіх далёкіх франтоў.

Па сваіх гадах (а ёй было ўжо каля сарака) яна ўжо ніяк не лічылася маладухай і не магла скласці канкурэнцыю маладым дзяўчатам. Эпоха, калі жанчыны ў сорак гадоў будуць не толькі лічыцца, але і выглядаць маладымі, была яшчэ далёка наперадзе, і Гэля нават уявіць яе не магла.

Музейшчык сышоўся з ёй і нярэдка заставаўся начаваць, але гаворка пра сям’ю паміж імі не заходзіла. Самога Хлюдзінскага гэтыя неабавязковыя адносіны задавальнялі, а што пра гэта думае Гэля, ён нават не пытаўся: захоча неяк высветліць адносіны – сама скажа, вырашыў Антон. Пакуль што жанчына маўчала наконт агульнай будучыні…

На стале стаяла вараная бульба, прыпраўленая скваркамі са смажанай цыбуляй, – страва простая, але ўежная. Пад’ясі такое – і потым цэлы дзень можаш не згадваць пра голад.

Перад выхадам, на развітанне, Хлюдзінскі пацалаваў Гэлю – доўга, пяшчотна, узасмак, быццам за ноч не насыціўся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы