Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Ворагі – гэта вельмі карысныя людзі.

Вядома, калі гэта ворагі Савецкай дзяржавы і працоўнага пралетарыяту, а не твае асабістыя.

Старшы супрацоўнік аператыўных даручэнняў Раман Васільчук у глыбіні душы любіў ворагаў народа. Менавіта дзякуючы ім ён рабіў кар’еру ў АДПУ.

Увогуле, усіх людзей Васільчук дзяліў на карысных (для сябе) і некарысных. Цікавасць ён выяўляў толькі да першай катэгорыі.

Ад раскрыцця забойстваў Пашкоўскага і Кавалёвай ён спярша не чакаў для сябе нічога асабліва карыснага. Ну трапіліся забойцу двое з былых – хіба вялікая страта для дзяржавы?

Але нечакана з апытання суседзяў і знаёмых высветлілася, што кола падазраваных даволі невялікае. Што Кавалёва і яшчэ некалькі чалавек часта збіраліся ў Пашкоўскага. Што сам Пашкоўскі быў дзіваком, які неабачліва заводзіў сярод суседзяў размовы з контррэвалюцыйным душком – пра бессмяротныя душы, пра старарэжымных рыцараў…

Атрымаўшы ўсе гэтыя звесткі, Васільчук адчуў знаёмы водар удачы – яна зноў падавала яму знакі. Прыяцелі Пашкоўскага – гатовая контррэвалюцыйная арганізацыя, якую нават не трэба прыдумваць.

Спіс гэтай контррэвалюцыйнай арганізацыі ў Васільчука ўжо быў. Ён зноў з любоўю ў вачах прагледзеў паперу:

Грацыян Пашкоўскі – кіраўнік? Забіты;

Ганна Кавалёва – таксама ўжо забітая;

Казімір Кітаеўскі;

Васіль Луст;

Давід Ратнер;

Станіслава Верацінская.

Будзе! Будзе ў яго раскрытая контррэвалюцыйная арганізацыя да дзесяцігоддзя Кастрычніка! А гэта азначае як мінімум павышэнне па службе і ўсялякія іншыя прыемныя моманты. Магчыма, яго нават перавядуць – у Віцебск ці нават Менск…

Намаганнем волі Васільчук адагнаў прыемныя мроі і загадаў сакратарцы сабраць падначаленых – трэба было шчыльна заняцца «контрыкамі».

Кастрычнік, 1927

Калі Хлюдзінскі зайшоў у музей, то спярша нават не зразумеў, што адбываецца: дымна было настолькі, што хоць ты на сценку лезь.

– Харошы самасад, крэпкі, – стрымана сказаў Берг, пабачыўшы вырачаныя вочы музейшчыка.

– Ды што вы робіце? – абурэнне Хлюдзінскага не мела меж. – Вы што, не маглі на вуліцу выйсці? Тут жа зараз не праветрыцца…

– Ну, а што такога? – Берг па-ранейшаму адказваў флегматычна, быццам не заўважаючы нервавання суразмоўцы. Скручаная «казіная ножка» дымілася ў ягоных зубах параходнай трубой.

І тут музейшчык пабачыў, з чаго яна была скручаная: на стале перад Бергам ляжаў часопіс, з якога той без асаблівых згрызот сумлення выдраў старонку.

– Ды што ж гэта такое? – голас музейшчыка нечакана стаў ціхім і разгубленым. – Навошта вы гэта зрабілі, Берг?

Той прасачыў за позіркам музейшчыка і падняў часопіс з выдранай старонкай.

– Ты пра гэта? А я паглядзеў, што гэта нейкі нацыяналістычны часопіс, выдадзены ў буржуазнай Літве. Я нават падумаць не мог, таварыш Хлюдзінскі, што ён табе патрэбны… Вырашыў, што ты трымаеш гэтую буржуазную прапаганду для гаспадарчых патрэб.

Ён грэбліва махнуў часопісам у паветры і гучна пляснуў яго аб стол, быццам збіраўся выбіць з яго той самы буржуазны дух. На вокладцы кніжыцы, пра якую так зневажальна выказаўся латыш, было пазначана «Крывіч» – надпіс быў зроблены мудрагелістым шрыфтам, стылізаваным пад сярэднявечны скорапіс. Крыху ніжэй былі год і нумар выдання – «1924, № 2».

Хлюдзінскі схапіў часопіс, нібыта баяўся за яго далейшую захаванасць, хаця Берг ужо відавочна не збіраўся далей шкуматаць выданне. Музейшчык сутаргава гартаў старонкі, відавочна шукаючы штосьці канкрэтнае. Знайшоў, уздыхнуў з палёгкай.

– Ведаеце, Берг, у навуцы – у сапраўднай навуцы! – ёсць проста веды… У старажытнай Грэцыі вядомы навуковец Еўклід вучыў цара Пталемея геаметрыі. Той паслухаў Еўкліда і спытаўся, ці не можна атрымаць усе гэтыя веды больш кароткай дарогай – як для цара, а не ягоных падданых. На гэта матэматык адказаў: «У геаметрыі няма царскіх дарог». Так і ў навуцы – веды не прагрэсіўныя і не рэакцыйныя, а ўсё залежыць ад чалавека, які гэтыя веды выкарыстоўвае. Таму нават у часопісе, які выдаваўся ў буржуазнай Літве, можна знайсці проста веды і выкарыстаць іх на карысць савецкай Беларусі…

– І якія веды ты там знайшоў? – на вуснах Берга прамільгнуў амаль незаўважны цень скептычнай усмешкі.

Музейшчык моўчкі паказаў яму адкрытую старонку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы