Читаем Ордэн Прамяністых полностью

– А зранку нас адпусцілі, бо Харовіч сказаў, што мы ні пры чым. Што ідэя са сцягам была цалкам ягоная, а мы спрабавалі адгаварыць. Ну, разумееце, у мяне дзіця малое, – тлумачыў Вітаўт, – у Сяргея сесія ва ўніверы вось-вось пачнецца. А Змітру што? Ён нежанаты, не вучыцца нідзе…

На развітанне Вітаўт яшчэ раз папрасіў не публікаваць кампрамат («Ну, пра п’янку там… І пра дакументы».), а маўклівы Сяргей уважліва паглядзеў у твар журналісту.

Кміціч задумаўся пра іронію, з якой ствараецца гісторыя. З аднаго боку, вось яно, гераічнае дзеянне – хлопец сарваў чужы яму сцяг з будынка гарвыканкама. Учынак сімвалічны, натхняльны. З другога боку, перадгісторыя ўчынку такая, што можа звесці да нуля ўвесь гераізм…

Паўлу прыгадаўся даўні цынічны жарт, якім забаўляліся ягоныя аднагодкі яшчэ ў школьныя часы:

– Ведаеш, якая была апошняя фраза Аляксандра Матросава перад тым, як ён зваліўся на дзот?

– Якая?

– «Грэбаны лёд!»

Хто там пісаў, што вершы растуць са смецця? Ахматава? Калі б вы ведалі, Ганна Андрэеўна, з якіх адкідаў, гною і бруду вырастаюць подзвігі, вы б ціха радаваліся за тую аранжарэю, з якой растуць вашы вершы!


З ПРЭСЫ

Амністыя да 10-х угодкаў Кастрычніка

Хто будзе вызвалены з месц зняволення.

З аўтарытэтных крыніц мы атрымалі весткі аб тым, што ва ўрадавых органах СССР заканчываецца распрацоўка праекту амністыі да 10-х угодкаў Кастрычнікавай рэвалюцыі.

Водлуг гэтага праекту, мяркуецца зусім спыніць дробныя справы аб крадзяжох, хуліганстве, знявазе асоб і іншыя справы, якія да гэтага часу паступілі ў суд.

Будзе пераапрацавана пытанне аб ужыванні вышэйшай меры пакарання – расстрэлу… І аб тым, ці ўжыць яго да тых асуджаных, якія ўжо прысуджаны судом да расстрэлу.

Водлуг праекту мяркуецца вызваліць з месц зняволення тых, якія адбываюць пакаранне і зняволены тэрмінам да аднаго году.

Таксама мяркуецца вызваліць і тых, якія зрабілі больш цяжкія злачынствы з прычыны бытавых ці цяжкіх матар’яльных умоў, бо гэткія асобы не могуць лічыцца сацыяльна-небяспечнымі.

Мяркуецца значна скараціць тэрміны зняволення для злачынцаў, якія ўжо адбываюць зняволенне.

Усе гэтыя палягчэнні крануцца толькі зняволеных, якія паходзяць з пралетарыяў і сялянства.

Савецкая Беларусь, 2 кастрычніка 1927 года

Кастрычнік, 1927

– Фам фаталь! – захапленне ў голасе Хлюдзінскага спалучалася з крыху іранічнай усмешкай.

– Гэта што азначае? – Камар быў азадачаны незнаёмымі словамі.

– Пагібельная жанчына, Андрэйка, па-гі-бель-ная жанчына! Гэта па-французску так гучыць, – мужчына засмяяўся нейкім сваім думкам.

Толькі што яны выйшлі ад Давіда Ратнера і Станіславы Верацінскай. Дакладней, яны меркавалі сустрэцца толькі з Ратнерам, каб пагаварыць з ім, але дзверы ім адчыніла пякучая брунетка, чые вочы былі прыкрытыя густымі вейкамі. Такія доўгія замглёныя пагляды не маглі не хваляваць мужчын, якія лавілі іх на сабе.

Выявілася, што гэтую кінематаграфічную прыгажуню клічуць Станіслава Верацінская і яна таксама была ў Ордэне Прамяністых.

– Додзік, да нас госці! – гучна абвясціла яна.

Да пары ёй быў і Давід Ратнер – выносісты, шыракаплечы, з франтавата падкручанымі смалянымі вусамі. Хлюдзінскаму ён чымсьці нагадаў казачнага каваля-асілка – такога, што горы можа звярнуць пры неабходнасці. Было ясна, што з гэтым магутным габрэем наўрад ці сталі б звязвацца якія-небудзь пагромшчыкі, калі толькі іх не было ў разы больш.

Гутарка пра Пашкоўскага і ягоны гурток атрымалася нейкая скамечаная. Гаварыла пераважна Верацінская, якая пастаянна прапаноўвала падліць гасцям гарбаты.

З Пашкоўскім мы былі знаёмыя, пацвярджала яна. І звярталася па пацвярджэнне да мужа: «Праўда, Додзік?»

Потым доўгі позірк спыняўся на Андрэю, і жанчына працягвала: «І з гэтым маладым чалавекам таксама не аднойчы сустракаліся там».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы