Читаем Ордэн Прамяністых полностью

– І вашага памагатага не трэба да мяне падсылаць! Я яго ведаць не ведаю і бачыць не бачыў – не трэба мяне ўцягваць у вашыя нячыстыя справы.

Абвінаваўчым жэстам ён выцягнуў правую руку ў бок Андрэя Камара. Нібы адчуўшы на сабе жалезны цяжар гэтай рукі, хлопец прысеў і зрабіў паўкрок убок, за спіну Хлюдзінскага.

– А цяпер сыходзьце і больш мяне не турбуйце! – завяршыў сваю кароткую, але палымяную прамову Луст і з гучным трэскам зачыніў дзверы.

Хлюдзінскі зірнуў на Андрэя:

– Што гэта было? Патлумачыш?.. Не, выйдзем на вуліцу.

У пад’ездзе рэха цяпер разносіла гукі іхніх крокаў. Яно спрабавала ўзляцець, але цяжкі грукат падэшваў, здавалася, прыцягваў яго долу, прыгінаў. Таму рэха бездапаможна кацілася ўніз, да дзвярэй пад’езда.

Выйшаўшы на двор, Хлюдзінскі не спыніўся, а пайшоў у падваротню. Толькі там ён рэзка павярнуўся да юнака і каротка запытаўся:

– Ну?

І Андрэй прызнаўся, што надоечы хадзіў да Васіля Луста адзін, бо вы ж разумееце, што рабіць нешта трэба, час ідзе, а ўсё так няпэўна, і невядома, адкуль можна чакаць небяспеку… І ўвогуле ён, Андрэй, ужо дарослы чалавек, які таксама можа прымаць адказныя рашэнні!

Музейшчык слухаў, не гаворачы ні слова. Ён дапытліва вывучаў аблічча хлопца, потым хлопнуў яго па плячы:

– Малойца! Так і рабі! Ты ўжо дарослы хлопец, усё ў тваіх руках – далей сам разбярэшся, без маёй дапамогі.

Рэзка павярнуўся і пайшоў, не азіраючыся.

Сакавік, 2010

Размова ў Skype

svetik85: прывіт

paul: здарова

svetik85: што робіш?

paul: з табой размаўляю:D

svetik85: арыгінальненька

paul: ну, як змог

svetik85: ты не ў настроі? здарылася нешта?

paul: проста стаміўся, нічога страшнага

svetik85: зоймемся віртам? гэта так расслабляе)))

paul: не, няма сёння настрою, прабач

svetik85: бывае, разумею

paul: слухай, у мяне бліжэйшыя выходныя вольныя

svetik85: і што

paul: давай я прыеду, развіртуалімся нарэшце

svetik85: ой, ты ведаеш, нічога не атрымаецца: я занятая ўсе дні (((

paul: зноў?

svetik85: так склалася, прабач

paul: у мяне такое ўражанне, што ты мяне пазбягаеш

svetik85:?

paul: я ўжо трэці раз спрабую сустрэцца з табой, але кожны раз у цябе знаходзяцца нейкія прычыны, каб гэтага не адбылося

svetik85: ты так кажаш, быццам я вінаватая, што так усё складваецца

paul: ага, усё цяпер супраць нас (с)

svetik85: гэта цытата? адкуль?

paul: ды так, адзін расейскі раманс. спяваецца расцягнута і злёгку гнюсава, як і належыць рамансу

svetik85:)))

paul: дык што, ты мяне пазбягаеш?

svetik85: ай, не прыдумвай

paul: мне падалося?

svetik85: вядома:*

paul: ладна… прабач, разлучаюся, бо спаць хачу, аж не магу

svetik85: спокі нокі, мілы

paul: і табе

svetik85: чмокі

Кастрычнік, 1927

Тоўсты сшытак у скураной вокладцы, якая з часам крыху зашмальцавалася. Сам сшытак распух і ад запісаў, якія ў ім вяліся, і ад частага разгортвання і перагортвання старонак.

Хлюдзінскі вырашыў паглядзець яго перад тым, як вяртаць Андрэю Камару.

Ён прагартаў старонкі і адразу звярнуў увагу, што ўвесь змест можна падзяліць на дзве часткі: адна напісаная па-польску, другая – па-расейску. Прычым у другой частцы аўтар упарта карыстаўся дарэформенным правапісам – гэта значыць яцем, ерам, фітой ды іншымі літарамі, якія гадоў дзесяць таму адмяніла савецкая ўлада.

Расейскую палову музейшчык прагартаў даволі хутка – яна яго не зацікавіла. Там былі кароткія містычныя апавяданні, у якіх дзейнічалі нейкія рыцары, анёлы розных ступеняў, Чорныя Дэманы і Светлыя Сілы, а таксама цмокі. Частка персанажаў імкнулася стаць Прамяністымі, другая частка замінала ім у гэтых намерах. Дзеянне адбывалася то ў змрочных закінутых замках, то на неадольных абсягах касмічных галактык, а часам – у загадкавай «эфірнай бездані», якую аўтар палічыў лішнім распісваць дэталёва.

Хлюдзінскі падумаў, што гэта, напэўна, легенды, якія Грацыян Пашкоўскі запісваў для свайго Ордэна Прамяністых. Цікава, стары сам іх прыдумваў ці перапісаў з нейкай кнігі? А можа, пераклаў з якога-небудзь замежнага выдання – напрыклад, французскага? Нездарма ж ён некалькі гадоў пражыў за мяжой… Тады становіцца ясна, адкуль гэтыя рыцары з цмокамі ўзяліся.

Польская частка падалася Хлюдзінскаму больш займальнай. «Збор цікавостак з гісторыі мясцовасці Аршанскай для навучання цікаўным. Сабрана і занатавана Тамашом Занам у сваім уладанні – маёнтку Кахачыне Аршанскага павета» – прачытаў Антон польскамоўны тытул на першай старонцы сшытка. Мудрагеліста выведзеныя літары былі аздобленыя завіткамі: аўтар нататак, відавочна, быў схільны ўспрымаць свет як прыгожы і складаны.

На першых некалькі старонках Зан апісваў геаграфічныя асаблівасці рэгіёна – склад глеб, карысныя выкапні, асноўныя віды дрэваў, разнастайныя рачулкі рэгіёна, якія неслі свае воды ў Дняпро. Гэта выглядала на нейкі ўступ, пасля якога пайшлі гістарычныя апісанні – ад згадкі Воршы ў 1057 годзе як месца палону Усяслава Чарадзея і ажно да ХІХ стагоддзя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы