Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Павел вырашыў распавесці рэдактару пра свае сумневы не таму, што моцна давяраў, а хутчэй з той прычыны, што дзве галавы – заўжды лепш, чым адна.

– У мяне тут чарговы раз праблемы з КДБ…

Зімовы дзень сквапнічаў, не хацеў дзяліцца сонечным святлом – у офісе яго замянялі лямпы дзённага асвятлення, халодныя, адстароненыя, абыякавыя. Пад такім святлом і размова гучала троху адстаронена і тэатралізавана.

– Зноў? – непрыхаванае здзіўленне гучала ў голасе Аляшэўскага. – Я думаў, што ўсё скончылася, калі памёр той кадэбіст, што вас пераследаваў. Вы ж казалі, што гэта было нешта асабістае, а не звязанае з працай! Я таму і надрукаваў даследаванне пра гэтыя архіўныя справы з золатам БНР…

– Не-не, – паспяшаўся Кміціч выправіць міжвольную аблуду свайго шэфа. – Гэта вельмі ўскосна звязана з той справай. Вельмі ўскосна… Той артыкул надаў мне нейкую вядомасць… у пэўных колах. І цяпер мне, ведаеце, прапанавалі пазнаёміцца з дакументамі, якія ляжаць у архівах. Яшчэ нікім з гісторыкаў не бачаныя дакументы.

– Ого! – настрой Аляшэўскага скакаў, як тэмпература ў хворага. – Дык гэта поспех! А што за дакументы?

– Яшчэ толкам не ведаю. Як не ведаю і таго, якую цану за гэта могуць запрасіць.

Аляшэўскі падняўся і, як у кепскім кіно, стаў хадзіць па пакоі, заклаўшы рукі за спіну:

– Тут, вядома, трэба ўсё ўзважыць. Магчыма, вам адкрыецца чарговая сенсацыя. А можа, гэта пусты нумар… Прынамсі, я ведаю аднаго з беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій, які ў 90-х папросту купляў у супрацоўніка КДБ копіі спраў тых часоў. У абедзенны перапынак супрацоўнік выходзіў з будынка, выносячы пад пінжаком з дзясятак тэчак, і ішоў у мікрааўтобус у суседнім завулку. Там яго чакаў абед, пакуль гэты даследчык фатаграфаваў старонкі спраў… Колькі ён плаціў дадаткова, я нават не ведаю. Да таго як узяцца за гэтыя справы, ён быў бізнесоўцам. Потым кінуў бізнес і прысвяціў сваё жыццё вяртанню з невараці імёнаў тых, каго забрала сталіншчына…

Ён памаўчаў, каб надаць словам большую грунтоўнасць. З аднаго боку, не даў ніякіх указанняў, з другога – намёк атрымаўся даволі празрысты.

– У кожным разе, – рэдактар зрабіў паўзу, павярнуўся і дапытліва паглядзеў на Кміціча, – калі вы адмовіцеся, то як журналіст будзеце шкадаваць пра гэта.

– А калі пагаджуся, – у тон яму працягнуў Кміціч, – то магу пашкадаваць пра гэта як чалавек.

Яны паглядзелі ў вочы адзін аднаму – болей казаць не было пра што.

2009, снежань

Кміціч з зацікаўленасцю аглядаў кватэру, у якую яго запрасіў новы знаёмы. «Можаце называць мяне Аляксеем Пятровічам, прозвішча тут не патрэбнае», – крывая ўсмешка прарэзала твар суразмоўцы, даючы журналісту зразумець, што не варта асабліва спадзявацца, што імя сапраўднае.

Голыя дошкі падлогі гучна скіроўвалі ўверх гукі крокаў: Аляксей Пятровіч прапанаваў не здымаць абутак, бо ўсё адно брудна і пераабуцца няма ўва што. Лямпачка пад жоўтым плафонам асвятляла пакой, у якім сіратліва стаялі стол, два крэслы і старая зашмальцаваная канапа. Менавіта канапа, на якую нават не хацелася сядаць, здавалася сімвалам гэтага пустога, няўтульнага памяшкання, якое не надта старалася прыкідвацца жытлом.

Кміціч пабачыў, што ў кватэры ёсць як мінімум яшчэ два пакоі, але дзверы туды былі зачыненыя. На дзвярах у адзін пакой нават вісеў замок, пагрозліва сціснуўшы зубы.

Аляксей Пятровіч прапанаваў Паўлу сесці за стол:

– Мы дамовімся з вамі так: я прыношу сюды дакументы, вы іх вывучаеце і можаце рабіць выпіскі – ад рукі. Фатаграфаваць іх я вам не дазваляю, бо мяне з’ядуць, калі фотакопіі трапяць у друк… А выпісваць можаце што і колькі заўгодна, так! Правяраць вашыя выпіскі я не збіраюся.

Ён з выклікам паглядзеў на Кміціча, чакаючы, каб той ацаніў высакароднасць паводзінаў.

Павел памаўчаў, ацэньваючы сказанае, потым вымавіў:

– Якія яшчэ ўмовы?

– Мы будзем сустракацца раз на тыдзень тут, я буду прыносіць дакументы, якія пасля нашых сустрэч мне трэба будзе вярнуць у архіў.

– Мяне вельмі цікавіць, – голас журналіста прагучаў крыху асіпла, – чаму вырашылі прапанаваць гэта мне? Праца з дакументамі – гэта хутчэй справа для гісторыкаў, спецыялістаў архіўнай справы… Я журналіст – гэта значыць чалавек, не вельмі абазнаны ў дэталях гэтай працы. Думаю, вы маглі б для яе знайсці больш адпаведнага спецыяліста.

– Дык вы адмаўляецеся? – Аляксей Пятровіч не мог схаваць здзіўленне. Вось угадай ты гэтых журналістаў з іхнімі незразумелымі паводзінамі! Спярша пагаджаецца прыйсці, потым пачынае круціць дупай, як дзяўчынка-какетка… Ці, можа, гэты Кміціч папросту набівае сабе цану? Нічога! І не такіх абломвалі.

Аляксей Пятровіч падняўся з-за стала і падышоў да акна. Стоячы спінай да суразмоўцы і гледзячы на мітуслівую вуліцу, ён няспешна загаварыў:

– Калі вы адмаўляецеся, дык я пашукаю якія-небудзь іншыя варыянты. Проста мне вельмі спадабаўся ваш стыль – вы лёгка і даступна выкладаеце гістарычны матэрыял. На жаль, не кожны спецыяліст-гісторык здольны данесці свае веды ў папулярнай форме, таму мне хацелася знайсці чалавека, які напіша гэтую гісторыю цікава і зразумела для ўсіх…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы