Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Апошнія некалькі гадоў у старасвецкім будынку размяшчаўся гістарычны музей, і надзеі, што ў ім зноў загучыць царкоўны распеў, не было. Бадай што, адзіныя сакрэты, якія ў гэтых мурах сяліліся цяпер, датычылі экспанатаў гістарычнага музея ды нешматлікіх супрацоўнікаў гэтай установы, якой і кіраваў Хлюдзінскі.

Яго высокая фігура настолькі пасавала гэтаму ўзнесенаму над горадам будынку, што было цяжка ўявіць, як Хлюдзінскі можа змяшчацца ў памяшканнях з невысокімі столямі.

…Андрэй Камар з удзячнасцю паглядзеў на гаспадара:

– Разумееце, ёсць такая супольнасць людзей… Невялікая група. Не тое каб нейкая там арганізацыя – куды там! Проста такі нібыта клуб, дзе збіраюцца аднадумцы, абмяркоўваюць розныя пытанні…

Ён замаўчаў, падбіраючы выразы. Антон не прыспешваў госця, разумеючы, як таму складана цяпер, і не жадаючы неасцярожным словам збіць яго з тропу.

– Вы толькі не смейцеся, але мы там абмяркоўваем пытанні маральныя. Пытанні маральнага выбару, напрыклад, – нечакана прызнаўся малады чалавек. – Я разумею, што ў будучыні перад чалавекам не павінна стаяць такое пытанне, бо камунізм адпрэчыць усялякія падставы для неабходнасці маральнага выбару. Мне і галоўны рэдактар нашай газеты так кажа. Чытай, кажа, метранпаж, газету, якую набіраеш, – палітычна падкоўвайся, а то не пусцяць цябе ў камунізм… Але мы пакуль што не ў камунізме, дый сам я не партыйны – у адрозненне ад таварыша рэдактара, а чалавек з ваганнямі. Пытанні ў мяне часта ўзнікаюць, на якія сам я адказы знайсці не магу…

На наіўным твары Андрэя з’явіліся сарамяжлівыя чырвоныя плямы: ён бянтэжыўся таго, што не можа рашуча адпрэчыць усе свае пытанні і безаглядна рушыць у абяцаную светлую будучыню, калі, як сказаў бы паэт, камуністамі стануць усе людзі на Зямлі.

Хлюдзінскі і не думаў дакараць юнака за гэтыя сумневы. Але ў вачах яго мільгануў цень неспакою: тое, пра што пачаў расказваць Андрэй, нібы прыадчыніла невядомыя дзверы, адкуль пацягнула пранізлівым холадам.

– І вось Грацыян Пашкоўскі ў нас такі мэтр, як яго называюць на французскі манер, – чалавек вельмі абазнаны, начытаны. Ён столькі кніг прачытаў, столькі ўсяго ведае. Вы не ўяўляеце – ён на шасці замежных мовах можа гаварыць… Мог, – раптам сумеўся хлопец, згадаўшы нядаўнюю падзею. Голас яго набрыняў нявыплаканымі слязьмі.

– Я чуў пра Пашкоўскага як пра эрудыта і вялікага разумніка. У нашым горадзе яму роўных, можа, і не было, – Хлюдзінскі палічыў неабходным падхапіць размову, каб юнак лягчэй справіўся з эмоцыямі. – Казалі, што ён вярнуўся з-за мяжы пасля рэвалюцыі, бо пры царызме яму за рэвалюцыйную дзейнасць турма пагражала. Але ж, здаецца, ён з меншавікамі быў, не?

– Так, – Камар ужо справіўся з наплывам пачуццяў і мог працягваць свой расповед. – Але ён і за мяжой ужо не вельмі займаўся партыйнай дзейнасцю, а пераключыўся на навуку, а пасля вяртання на радзіму дык і не думаў зноў займацца палітыкай. Ён казаў, што рэвалюцыя ўжо адбылася, а нам цяпер трэба займацца выхаваннем чалавека, годнага будучыні.

Малады чалавек задуменна памаўчаў, нешта ўзважваючы ў думках, а потым працягнуў з роспаччу:

– Калі я зайшоў, ён быў мёртвы… А на грудзях у яго была прымацаваная белая ружа. Разумееце, белая ружа.

Хлюдзінскі з непаразуменнем паглядзеў на юнака: яму ні пра што не казала гэтая кветка, не выклікала ў яго ніякіх вобразаў і асацыяцый. Ён не мог зразумець, чаму Андрэй кажа пра белую ружу з такім болем і адначасовым жахам.

– І што гэта азначае? – нарэшце запытаўся ён у госця.

Той з роспаччу вымавіў:

– Пашкоўскі любіў белыя ружы, і на нашых сустрэчах ён заўжды ставіў на стол вузкую вазу з адной такой кветкай. Гэта быў такі своеасаблівы рытуал. Але пра яго, мабыць, ніхто па-за нашым колам не ведаў…

2009, снежань

Кміціч сядзеў і амаль бяздумна шчоўкаў па картах, раскладзеных у гульні на маніторы. Пасьянс «Павук» быў для яго своеасаблівай медытацыяй, спосабам расслабіцца.

– Во! Нармальны адпачынак офіснага клерка! – Павел нават не пачуў, як за спінай у яго з’явіўся галоўны рэдактар Аляшэўскі. – Яшчэ крыху – і пачняце, як нармальны менеджар, глядзець на працы парнушку цішком ад начальства…

Рэдакцыя газеты, у якой працаваў Кміціч, займала некалькі невялікіх памяшканняў у адным з офісных будынкаў у цэнтры Менска. Мабыць, больш правільна было б назваць гэта адным вялікім офісам, падзеленым знутры на некалькі пакояў. У рэдактара, натуральна, быў свой кабінет. Астатнія памяшканні былі застаўленыя сталамі з камп’ютарамі. Каўралін, якім была пакрытая падлога, з’ядаў гук крокаў.

– Прабачце, – Кміціч сумеўся і адным клікам мышкі згарнуў гульню ўніз экрана. – Не ладзіцца з тэкстам нешта. Думаў, удасца пераключыцца.

Аляшэўскі ўважліва паглядзеў на журналіста:

– Праўда? Выгляд у вас нейкі… ммм… ускудлачаны. Можа, адпачынак кароткі патрэбны?

– Адпачынак – не, – рашуча заявіў Кміціч, – а вось парада патрэбная.

Справа ў Кміціча была прыватная, але ў пустым памяшканні, якое займала рэдакцыя, яны былі толькі ўдвух, таму ні паніжаць голас, ні пераходзіць у іншы пакой неабходнасці не было.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы