Читаем Падарожжа на «Кон-Цікі» полностью

Палінезійцы кінуліся ў ваду і, то плывучы, то ідучы ўброд сярод віроў, рухаючыся ад адной водмелі да другой, дабраліся да плыта. Кнут і Эрык суправаджалі іх. На плыце ляжалі падрыхтаваныя вяроўкі, і калі ён падняўся над апошнімі каралавымі глыбамі і сышоў з рыфа, астраўляне скочылі за борт і паспрабавалі ўтрымаць яго. Яны не ведалі «Кон-Цікі» і яго нястрымнага імкнення рухацца на захад. Плыт цягнуў іх за сабой зусім бездапаможных, і неўзабаве ён ужо з ніштаватай хуткасцю рухаўся цераз рыф і далей па лагуне. Дасягнуўшы больш ціхай вады, «Кон-Цікі», здавалася, крыху разгубіўся і пачаў азірацца, нібы ацэньваючы становішча, у якім ён апынуўся, і свае далейшыя магчымасці. Перш чым ён паспеў рушыць далей і знайсці выхад з лагуны, астраўлянам удалося абкруціць канец вяроўкі вакол пальмы на беразе. I вось «Кон-Цікі» застаўся ў лагуне на моцнай прывязі. Судна, якога не маглі спыніць ніякія перашкоды, праклала сабе дарогу цераз барыкаду і ўвайшло ва ўнутраную латуну вострава Рароіа.

Пад ваяўнічыя клікі з бадзёрым прыпевам «ке-ке-це-хуру-хуру» мы ўсе разам падцягнулі «Кон-Цікі» да берага вострава, які насіў яго імя. Прыліў дасягнуў вышыні, якая была на 120 сантыметраў большай, чым звычайны ўзровень вады. Мы думалі, што ўвесь востраў будзе затоплены.

Вецер падганяў хвалі, і яны ўзнімаліся па ўсёй лагуне, таму ў вузкія пірогі, якія залівала вада, мы змаглі змясціць толькі нязначную частку нашага рыштунку. Палінезійцам трэба было як мага хутчэй вяртацца ў вёску; Бенгт і Герман паплылі з імі, каб паспрабаваць дапамагчы маленькаму хлопчыку, які паміраў у адной з хацін у вёсцы. У хлопчыка быў гнойны нарыў на галаве, а мы мелі пеніцылін.

Наступны дзень мы правялі на востраве Кон-Цікі ўчатырох. Усходні вецер дзьмуў цяпер з такой сілай, што палінезійцы не маглі дабрацца да нас цераз лагуну, якая ўся была ўсеяна вострымі каралавымі рыфамі і мелямі. Вада за ноч крыху спала, але цяпер хвалі зноў раз’юшана набягалі доўгімі валамі, якія, нібы ўступы, імчаліся адзін за адным.

На другі дзень вецер пацішэў. Мы мелі магчымасць нырнуць пад плыт і пераканацца, што ўсе дзевяць бярвенняў былі цэлыя; вострыя выступы рыфаў толькі саскрэблі некалькі сантыметраў з іх ніжняга боку. Вяроўкі схаваліся так глыбока ў пазы, што ўсяго чатыры з іх былі перарэзаны караламі. Мы пачалі наводзіць парадак на плыце.

Пасля таго як мы прыбралі з палубы ўвесь хлам, расцягнулі, нібы гармонік, каюту, зрасцілі і паставілі мачту, наша гордае судна набыло больш прыстойны выгляд.

Удзень на небасхіле зноў паказаліся парусы: астраўляне прыехалі па нас і па астатні груз. Герман і Бенгт былі з імі; яны расказалі нам, што ў вёсцы рыхтуюцца да вялікага свята. Калі мы прыплывем на той востраў, дык не павінны выходзіць з пірог, пакуль сам правадыр не дасць на гэта дазволу.

Пры даволі моцным спадарожным ветры мы пераплылі лагуну, якая мела тут у шырыню шэсць міль. Мы са шчырым смуткам пазіралі на знаёмыя пальмы вострава Кон-Цікі, верхавіны якіх, пагойдваючыся, пасылалі нам апошняе прывітанне; але неўзабаве асобных дрэў ужо нельга было разгледзець, а потым і ўвесь востраў ператварыўся ў вузкую палоску зямлі, падобную на ўсе іншыя астраўкі, што раскінуліся ўздоўж усходняга рыфа. А наперадзе ўсё яскравей вырысоўваліся больш вялікія астравы. На адным з іх мы ўбачылі мол і дым, які ўзнімаўся над хацінамі сярод пальмаў.

Вёска, здавалася, зусім вымерла: не відаць было ні душы. Што там задумалі? На беразе за молам з каралавых глыбаў стаялі дзве адзінокія фігуры: адна — высокая і сухарлявая, другая — вялізная і тоўстая, як бочка. Калі мы падышлі, мы пачціва прывіталіся з абедзвюма. Гэта былі правадыр Тэка і яго намеснік Тупухое. Нам усім з першага позірку спадабалася шырокая сардэчная ўсмешка Тупухое. Тэка быў вельмі разумны чалавек і добры дыпламат, а Тупухое быў сапраўднае дзіця прыроды — на рэдкасць шчыры, поўны гумару і першабытнага здаровага розуму. Магутным складам і велічнымі рысамі твару ён дакладна адпавядаў вобразу палінезійскага правадыра, таму вобразу, які быў створаны нашым уяўленнем. I сапраўды, Тупухое раней быў паўнаўладным правадыром вострава, але паступова Тэка заняў першае месца, бо ён ўмеў гаварыць па-французску, лічыць і пісаць, і таму гаспадары шхунаў, што прыходзілі з Таіці па копру, больш не аблічвалі жыхароў вёскі.

Тэка растлумачыў нам, што мы павінны ўсе разам накіравацца ў вёску к дому для сходаў, і калі ўсе сышлі на бераг, урачыстая працэсія рушыла туды;

Герман ішоў наперадзе з флагам, які развяваўся на дрэўку гарпуна, а за ім — я паміж двума правадырамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное