Читаем Падарожжа на «Кон-Цікі» полностью

Пасля яды пачаліся палінезійскія танцы ў грандыёзным маштабе. Жыхары вёскі хацелі паказаць нам мясцовыя народныя танцы. Нас, шасцёх, Тэку і Тупухое пасадзілі на табурэткі ў першым радзе, потым з’явіліся два гітарысты, прыселі на кукішкі і забрынчалі на сваіх інструментах сапраўдныя мелодыі Паўднёвага мора. Праз кола гледачоў, якія таксама сядзелі на кукішках і спявалі, слізгаючы і выгінаючыся, у круг увайшлі, тандуючы, два ланцугі мужчын і жанчын з шаматлівымі спаднічкамі з пальмавага лісця вакол сцёгнаў. Жвавым і энергічным запявалам была на дзіва тоўстая вахінэ[42], у якой адну руку калісьці адкусіла акула. Спачатку танцоры трымаліся крыху тэатральна і напружана; але калі яны ўбачылі, што белыя людзі з пае-пае не адварочваюць нос ад народных танцаў іх прабацькоў, танец пачаў усё больш і больш ажыўляцца. У яго ўключыліся і некаторыя пажылыя; ва ўсіх было цудоўнае адчуванне рытму, і яны ведалі танцы, якіх звычайна ўжо, вядома, не танцуюць. А калі сонца апусцілася ў Ціхі акіян, танцы сярод пальмаў пачалі набываць яшчэ больш бурны характар, і воплескі гледачоў рабіліся ўсё больш дружнымі. Танцоры забылі, што на іх глядзяць шэсць чужаземцаў; цяпер мы, шэсць белых, былі людзьмі іх народа і цешыліся відовішчам разам з імі.

Рэпертуар не меў канца: адна чароўная мімічная сцэна змяняла другую. Нарэшце натоўп юнакоў сеў на кукішкі, утварыўшы цеснае кола якраз перад намі, і па знаку Тупухое пачаў рытмічна адбіваць такт далонямі па зямлі — спачатку павольна, потым хутчэй і хутчэй; калі рытм стаў зусім бездакорным, нечакана ўключыўся барабаншчык і пачаў акампаніраваць ім, з шалёнай хуткасцю стукаючы дзвюма палкамі па сухім выдаўбленым цурбане; гук пры гэтым быў моцны і рэзкі. Пасля таго як рытм дасягнуў патрэбнага тэмпу, пачуўся спеў і ў кола імкліва ўскочыла дзяўчына з вянком з кветак вакол шыі і кветкамі за вухам. Басанож, сагнуўшы калені, яна рухалася ў такт музыцы, рытмічна пагойдваючы клубамі і закінуўшы рукі над галавой у сапраўдным палінезійскім стылі. Яна танцавала цудоўна, і неўзабаве ўсе гледачы адбівалі рытм, пляскаючы далонямі па зямлі. Яшчэ адна дзяўчына ўскочыла ў кола, а за ёю трэцяя. Яны рухаліся з дзівоснай гібкасцю, строга прытрымліваючыся рытму, і кружыліся ў танцы адна вакол другой, як грацыёзныя цені. Глухія ўдары рукамі па зямлі, спеў і вясёлы бой драўлянага барабана адначасова ўсё паскаралі і паскаралі свой тэмп, танец рабіўся ўсё больш і больш ашалелым, а гледачы аж вылі ад захаплення і адбівалі такт, стукаючы далонямі па зямлі.

Гэта было жыццё Паўднёвага мора, якім яго, гэтае жыццё, ведалі ў старыя часы. Зоркі мігцелі і пальмы пагойдваліся. Ноч была цёплая і доўгая, поўная водару кветак і спеву цыкад. Тупухое шырока ўсміхнуўся і пляснуў мяне па плячы.

— Маітаі? — спытаў ён.

— Так, маітаі, — адказаў я.

— Маітаі? — запытаўся ён ва ўсіх астатніх.

— Маітаі, — з энтузіязмам адказалі ўсе, і гэта было сапраўды так.

— Маітаі, — прамовіў Тупухое, ківаючы галавой і паказваючы на сябе; ён таксама быў вельмі задаволены.

Нават Тэка лічыў, што свята ўдалося вельмі добра; упершыню, сказаў ён, белыя людзі прысутнічаюць на іх танцах на Рароіа. Усё больш і больш хуткім рабіўся пошчак барабана, плясканне ў далоні, спевы і танцы. Але вось адна з дзяўчат перастала рухацца па кругу і, стоячы на месцы, пачала ўся выгінацца ў шалёным тэмпе, выцягнуўшы рукі ў бок Германа. Герман пасміхаўся ў бараду; ён не ведаў, што яму рабіць, як паставіцца да ўсяго гэтага.

— Падтрымайце нашу марку, — шапнуў я яму, — вы ж добры танцор.

I, на вялікую радасць натоўпу, Герман скочыў у кола і, сагнуўшыся ледзь не папалам, пачаў старанна вырабляць, выгінаючыся ўсім целам, складаныя па палінезійскага танца. Весялосць ахапіла ўсіх. Неўзабаве Бенгт і Тарстэйн кінуліся ў скокі; пот струменіў па іх тварах, калі яны працавалі з усяе сілы, стараючыся не адставаць ад акампанементу, рытм якога ўсё паскараўся і паскараўся; тэмп зрабіўся такім шалёным, што цяпер чуваць былі толькі гукі барабана, якія зліліся ў адзін працяглы гул, а тры сапраўдныя палінезійскія танцоркі ў такт музыцы дрыжалі, як асінавае лісце; нарэшце дзяўчаты апусціліся на зямлю, і бой барабана рэзка абарваўся.

Цяпер героямі вечара былі мы. Энтузіязм гледачоў не ведаў межаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное